Нацыянальная прэмія ў галіне выяўленчага мастацтва — узнагарода ў галіне сучаснага выяўленчага мастацтва па выніках рэспубліканскага конкурсу, які праводзіцца з 2017 года згодна з Загадам Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ад 09.08.2016 № 129. Конкурс ладзіцца раз на тры гады.

Умовы конкурсу Стаць удзельнікамі конкурсу могуць аўтары твораў выяўленчага мастацтва ў любых відах, жанрах і мастацкіх тэхніках і аўтары твораў літаратуры аб выяўленчым мастацтве, створаных за тры гады, што папярэднічаюць тэрміну заканчэння прыёму заявак. Падаць заяўкі могуць грамадзяне Рэспублікі Беларусь, а таксама замежныя грамадзяне і асобы без грамадзянства, якія пастаянна пражываюць на тэрыторыі краіны, маюць прафесійную адукацыю ў галінах выяўленчага мастацтва, дызайну, мастацтвазнаўства або не маюць такой, але з’яўляюцца членамі творчых саюзаў. Дапускаюцца да ўдзелу аўтарскія калектывы. Адзін аўтар можа ўдзельнічаць у конкурсе толькі з адным творам і толькі ў адной намінацыі.

Асноўныя крытэрыі ацэнкі твораў мастацтва і літаратуры — наватарства, мастацкая каштоўнасць, індывідуальнасць, актуальнасць тэмы, развіццё мастацкіх традыцый. Імёны пераможцаў конкурсу стануць вядомы па выніках адкрытага прагляду і ацэнкі твораў, што экспануюцца на рэспубліканскай выстаўцы, якая пройдзе з 18 красавіка па 21 мая. Журы конкурсу вызначыць па адным або некалькі пераможцаў у кожнай намінацыі. Пераможцам конкурсу будуць уручаны дыпломы лаўрэатаў і спецыяльныя прызы, а таксама грашовыя прэміі ў памеры 100 базавых велічынь у кожнай намінацыі. Асобныя творчыя работнікі, якія ўнеслі значны ўклад у развіццё сучаснага выяўленчага мастацтва Беларусі, і юрыдычныя або фізічныя асобы, у тым ліку індывідуальныя прадпрымальнікі, што прадастаўляюць спонсарскую дапамогу ці робяць ахвяраванні на развіццё выяўленчага мастацтва, могуць быць узнагароджаны дыпломамі «За ўклад у развіццё выяўленчага мастацтва», «Мецэнат выяўленчага мастацтва» і спецыяльнымі прызамі.

Намінацыі Навацыя Творчы дэбют Мастацкая фатаграфія Дызайн Жывапіс Графіка Скульптура Манументальнае і манументальна-дэкаратыўнае мастацтва Дэкаратыўна-прыкладное мастацтва Мастацтвазнаўства і крытыка

У намінацыі «Творчы дэбют» могуць прымаць удзел аўтары, якія не дасягнулі 31 года на дзень падачы заяўкі. Адборачная камісія штогод у перыяд з 20 лістапада па 31 снежня вызначыць па 10 работ у кожнай намінацыі для ўдзелу ў Рэспубліканскай выстаўцы сучаснага выяўленчага мастацтва.

Гісторыя Нацыянальная прэмія ў галіне выяўленчага мастацтва ўпершыню ўручана ў Беларусі ў 2017 годзе.

Лаўрэатам 2017 года ў намінацыі «Жывапіс» пераможцам стаў народны мастак Беларусі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі, загадчык кафедры малюнка Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў Уладзімір Тоўсцік. Майстар працуе ў жанрах тэматычнай карціны, партрэта, пейзажа, нацюрморта. Яго творчасць справядліва называюць яркай з’явай у беларускім сучасным мастацтве..

Спасылкі Інструкцыя аб парадку правядзення рэспубліканскага конкурсу «Нацыянальная прэмія ў галіне выяўленчага мастацтва ў 1923 годзе» // Загад Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь 14.02.2023 № 40. Уручана Нацыянальная прэмія ў галіне выяўленчага мастацтва // Звязда 2023, 23 лістапада.

Катэгорыя:Выяўленчае мастацтва Беларусі Катэгорыя:Прэміі Беларусі Катэгорыя:Конкурсы