«Погляд на дзве тысячы ярдаў» або «Погляд на тысячу ярдаў» — несфакусыяваны погляд, часта назіраемы ў салдатаў, якія перанеслі баявую псіхічную траўму. Можа назірацца і ў іншых выпадках псіхалагічнай траўмы.

Прыкмета посттраўматычнага стрэсавага засмучэння. Разгублены позірк паказвае на адхіленне ад траўміруючай сітуацыі.

Назва У ЗША разгублены погляд салдата, які перажыў баявую псіхічную траўму, называецца гутарковым выразам «Погляд на дзве тысячы ярдаў» (). Выраз з'явіўся пасля публікацыі ў часопісе « Life» рэпрадукцыі з карціны вядомага амерыканскага мастака, ваеннага карэспандэнта і гісторыка (на іл.)«Life» magazine, 6/11/1945, p. 65. link.

Сам мастак распавядаў: «Я бачыў людзей з такім выразам твару. Яно было ў мяне самога. Адчуваецца скутасць, і цягліцы не слухаюцца, калі вы спрабуеце ўсміхнуцца, або выказаць эмоцыю, або размаўляць».

Тагачасны капрал Джо Хоул (), прыбыўшы на вʼетнамскую вайну ў 1965 годзе, распавядаў, што не бачыў ніякіх эмоцый у вачах байцоў сваёй новай каманды, як быццам жыццё была высмактана з іх. Калі ён даведаўся, што «поглядам на тысячу ярдаў» завецца такі разгублены выраз твару, Джо сказаў: «Пасля першай страты сябра я адчуў, што лепш быць адлучаным».

Фотарэпарцёр Фрэнк Джонстан () падчас гэтай вайны перажыў 15 мая 1967 года шквальны агонь, а калі пасля падзення ўзняў уверх вочы, убачыў салдата з «поглядам на тысячу ярдаў». Фатограф здолеў дастаць сваю « Лейку» і зрабіць здымак, які на наступны дзень быў растыражаваны на першых старонках амерыканскіх газет.

Літаратура Brendan M. Greeley (Hrsg.): The two thousand yard stare : Tom Lea’s World War II / paintings, drawings, and eye-witness accounts by Tom Lea. Texas A&M University Press, College Station 2008, ISBN 1-603-44008-9.

Катэгорыя:Ваенная медыцына Катэгорыя:Сімптомы псіхічных расстройстваў Катэгорыя:Псіхатычныя расстройствы