Э́ндзі Уо́рхал (; сапраўднае імя — Андрэй Варгола, , ; года ў Пітсбургу, ЗША, пам. 22 лютага 1987 года ў Нью-Ёрку, ЗША) — найвыдатнейшы прадстаўнік поп-арту і сучаснай культуры ўвогуле. Эндзі Уорхал вядомы дзякуючы серыі кампазіцый з вялікім каларыстычным кантрастам, для стварэння якіх выкарыстоўваў тэхніку трафарэтнага друку. Паводле гэтага метаду былі створаны кампазіцыі звычайнага амерыканскага халадзільніка, бляшанкі колы і таматнага супу Campbell, звычайных прадметаў, напр. бананаў, сурвэтак і г.д. Трафарэтны друк дапамог Уорхалу стварыць партрэты вядомых людзей, такіх як: Мэрылін Манро, Элвіса Прэслі, Жаклін Кенэдзі, Марлана Бранда, Элізабэт Тэйлар, а таксама Мао Цзэдуна і Леніна. Эндзі Уорхал асэнсоўваў усё, што маляваў, беспрадметна, без лішніх эмоцый. Таматны суп і доларавая банкнота мелі для яго аднолькавую вартасць з людзьмі, якіх ён маляваў.

Уорхал быў прадметам шматлікіх рэтраспектыўных выставак, кніг, мастацкіх і дакументальных фільмаў. Ён прыдумаў шырока ўжывальны выраз «15 хвілінная слава». Многія з яго твораў з’яўляюцца калекцыйнымі і вельмі каштоўнымі. Найбольшая цана, якую заплацілі за карціну Уорхала, складае 100 млн долараў, гэта было палатно пад назвай «Восем Элвісаў», створанае ў 1963 годзе. Гэтая купля была ўпамянута ў 2009 годзе ў артыкуле часопіса The Economist, які апісаў Уорхала як «лідара на рынку мастацтва». Працы Уорхала ўваходзяць у спіс самых дарагіх карцін, якія былі калі-небудзь прададзены.

Дзяцінства

Нарадзіўся ў Пітсбургу (штат Пенсільванія, ЗША) чацвёртым дзіцём у сям’і эмігрантаў-русінаўJane Daggett Dillenberger, Religious Art of Andy Warhol, Continuum International Publishing Group, 2001, p.7 з сяла Мікава каля Стропкава на паўночным усходзе сучаснай Славакіі, часткі былой Аўстра-Венгерскай імперыі. Першае дзіця, якое нарадзілася яшчэ ў Славакіі, памерла да пераезду ў ЗША. Бацька Уорхала эміграваў у Злучаныя Штаты ў 1914 годзе, маці далучылася да яго ў 1921 годзе, пасля смерці дзеда і бабкі Уорхала. Бацька Уорхала працаваў у вугальнай шахце. Члены сям’і былі прыхаджанамі русінскіх грэка-каталіцкай царквы. Сям’я жыла на вуліцы Белен, 55, а затым у Доўсан-Стрыт, 3252 у Оклендзе, ваколіцах Пітсбурга. Эндзі меў двух старэйшых братоў, Павел, які нарадзіўся ў 1923 годзе, і Джон, які нарадзіўся ў 1925 годзе. Сын Паўла, Джэймс Уархола, стаў ілюстратарам дзіцячых кніжак.

У трэцім класе Уорхал захварэў на харэяю Сідэнгама, таксама вядомай як «скокі святога Віта», якая была вынікам перанесенай раней шкарлятыны, пасля чаго доўга не ўставаў з ложка. У класе ён становіцца ізгоем. З’явілася недаверлівасць, развілася боязь лекараў і бальніц (якая не пакіне яго да смерці). У час, калі ён прыкаваны да ложка, пачынае маляваць, збіраць фатаграфіі кіназорак і рабіць калажы з газетных выразак. Сам Уорхал пазней успамінаў гэты перыяд як вельмі важны ў станаўленні яго асобы.

Калі Эндзі было 13 гадоў, ад няшчаснага выпадку на шахце загінуў яго бацька. У 1945 Уорхал скончыў сярэднюю школу Шэнлі.

Пачатак кар’еры

Планаваў атрымаць мастацкую адукацыю ва Універсітэце Пітсбурга, каб у далейшым выкладаць маляванне. Але потым планы змяніліся, і ён паступіў у Тэхналагічны інстытут Карнегі, разлічваючы зрабіць кар’еру камерцыйнага ілюстратара. У 1949 годзе ён атрымаў ступень бакалаўра вытанчаных мастацтваў у галіне графічнага дызайну. Паспяваў в вучобе добра, але часта не знаходзіў агульнай мовы з выкладчыкамі і аднакурснікамі.

Пасля заканчэння ў 1949 годзе пераехаў у Нью-Ёрк, дзе пачаў працаваць афарміцелем крамных вітрын, маляваць паштоўкі і рэкламныя плакаты. Пазней яго прымаюць на працу мастаком-ілюстратарам ў часопісы Vogue, Harper’s Bazaar і яшчэ ў некалькі менш папулярных выданняў.

Ужо да 1950 прыходзіць поспех пасля ўдалага афармлення рэкламы абутковай кампаніі «І. Мілер». На рэкламных плакатах быў намаляваны ў эксцэнтрычнай манеры чарніламі абутак са спецыяльна зробленымі кляксамі.

У 1962 Уорхал правёў першую сваю буйную выстаўку, якая прынесла яму папулярнасць.Andrew Warhol — American Artist — Biography Да гэтага часу Уорхал змог купіць уласны дом на Манхэтэне, на 33-й Усходняй вуліцы. Даходы яго падняліся да адзнакі 100 тысяч долараў за год, і гэта дало яму магчымасць больш аддавацца ўлюбёнай справе — маляванню, і марыць пра «высокае мастацтва». Псеўданім «Уорхал» з’яўляецца прыкладна ў гэты ж час, у выніку памылкі друку ў адным з часопісаў. Новая трактоўка прозвішча спадабалася Уорхалу, і ён вырашыў пакінуць гэты варыянт прачытання. Биография Энди Уорхола

У 1956 годзе ён атрымлівае ганаровы прыз «Клуба мастацкіх рэдактараў».

Уорхал адным з першых ужыў трафарэтных друк як метад для стварэння карцін. У сваіх ранніх ён выкарыстаў уласныя, намаляваныя ад рукі малюнкі. Пазней, з дапамогай праектара, ён трансляваў на палатно ўжо фатаграфіі і ўручную абводзіў малюнак. Ужыванне шоўкаграфічнага метаду было адным з этапаў у імкненні Уорхала да масавага рэпрадукавання і тыражавання мастацкіх твораў, насуперак ўсёй крытыцы Вальтэра Беньяміна, які пісаў пра страту аўры і каштоўнасці твора ў век яго тэхнічнай узнаўляльнасці.Das Kunstwerk im Zeitalter seiner technischen Reproduzierbarkeit, 1936)

Уорхалаў спосаб заключаўся ў наступным: на рамку нацягвалася нейлонавая сетка. Сам відарыс на сетцы ствараўся шляхам кантактнага засвечвання. На сетку, прамочаную фотаэмульсіяй, накладваўся дыяпазітыў. Усё засвечваецца, як пры фотадруку. На асветленых месцах сеткі фотаэмульсія полімерызаваліся і рабілася нерастваральнай плёнкай. Лішняе змывалася вадой. Так стваралася матрыца, гэта значыць друкаваная форма. Яе накладвалі на паперу або тканіну і наносілі фарбу. Фарба пранікала цераз празрыстыя ўчасткі сеткі і стварала малюнак. Такім чынам, наносячы спецыяльным гумавым валікам на драўлянай ручцы чорную фарбу, Уорхал рабіў асноўны контур сваіх самых вядомых твораў: шматразова паўтораных Мэрылін Манро, Элізабэт Тэйлар і іншых. Для шматколернага друку патрабавалася колькасць матрыц, роўная колькасці колераў. Аднаго камплекта матрыц хапала на вялікую колькасць малюнкаў. Укараненне інавацыйных тэхналогій у працэс стварэння вобразаў ставіла мастацтва на камерцыйную аснову.

У 1960-х гадах мастак выкарыстоўваў для сваёй творчасці фатаграфіі, надрукаваныя ў СМІ. Пачынаючы з 1980-х гадоў, ён рабіў здымкі сам на Polaroid. Шелкография Уорхола.

Станаўленне, творчая кар’ера

У 1960 Уорхал стварае дызайн для бляшанак Кока-кола, які прынёс яму вядомасць мастака з неардынарным бачаннем мастацтва. У пачатку шасцідзясятых Уорхал ўсё больш займаецца графікай, ствараючы, у асноўным, толькі творы з выявай доларавых банкнот.

Ужо ў 1952 годзе работы Уорхала былі прадстаўлены на выстаўцы ў Нью-Ёрку, а ў 1956 ён атрымаў ганаровы прыз «Клуба мастацкіх рэдактараў». К гэтаму часу мастак зарабляў каля ста тысяч долараў у год, аднак не пераставаў марыць пра «высокае мастацтва».

У 1960 Уорхал малюе свой першы твор з серыі Кока-Кола. У 1960—1962 з’яўляецца цыкл твораў з выявай кансервавых бляшанак супу Кэмпбэл (Campbell’s Soup Can). Першапачаткова плакаты з банкамі супу выконваліся ў тэхніцы жывапісу: «Бляшанка з супам Кэмпбэл (рысава-таматавы)» (Campbell’s Soup Can (Tomato Rice), 1961, а з 1962 года — у тэхніцы шаўкаграфіі («Трыццаць дзве бляшанкі супу Кэмпбэл», «Сто бляшанак супу Кэмпбэл», «Дзвесце бляшанак супу Кэмпбэл» — усе 1962). Таксама, у 1962 годзе, паваротным для сябе, Уорхал стварае серыі «Зялёныя бутэлькі кока-колы». Малюнкі бляшанак у яркіх танах сталі «візітнай карткай» Уорхала. Паказ работ на выстаўцы ў галерэі «Stabl» выклікаў вялікі водгук сярод грамадскасці. Хоць, на думку крытыкаў, гэтыя карціны адлюстроўвалі безаблічнасць і пошласць культуры масавага спажывання, менталітэт заходняй цывілізацыі. Пасля гэтай выставы Уорхала прылічылі да прадстаўнікоў поп-арту і канцэптуальнага мастацтва, такіх як Роберт Раушэнберг, Джаспер Джонс і Рой Ліхтэнштэйн.

Пачынаючы з гэтага перыяду Уорхал як фатограф і мастак працаваў з вобразамі зорак эстрады і кіно: Мэрылін Манро, Элізабэт Тэйлар, Джыма Морысана і Элвіса Прэслі, а таксама з выявамі палітыкаў. Напрыклад, Мао Цзэдуна. Пасля сыходу Манро з жыцця ён стварыў свой знакаміты «Дыптых Мэрылін», які стаў алегорыяй жыцця і смерці актрысы. Па стане на 2011 год Дыптых Мэрылін выстаўлены ў філіяле лонданскай Галерэі Тейт ў Ліверпулі. 2 снежня 2004 года газета «The Guardian» апублікавала спіс 500 самых выдатных твораў сучаснага мастацтва, дзе гэты твор Уорхала займае ганаровае трэцяе месца. У Уорхала быў своеасаблівы, зменлівы падыход да жывапісу. Адным з новаўвядзенняў стала ўжыванне фарбаў кіслотных адценняў.

«Фабрыка»

У 1963 Уорхал купіў будынак на Манхэтэне, будынак атрымлівае назву «Фабрыка», тут Эндзі ставіць на паток стварэнне твораў сучаснага мастацтва. У 1964 года адбылася першая выстаўка арт-аб’ектаў Уорхала, якія не ўпісваюцца ў рамкі паняцці жывапісу. Экспазіцыя заключалася ў дэманстрацыі каля сотні копій упаковачнай кардоннай тары, каробак ад кетчупу «Хайнц» і пральнага парашка «Brillo». З нагоды адкрыцця выставы Уорхал зладзіў прэзентацыю сваёй новай незвычайнай студыі, «Фабрыкі», сцены якой былі выфарбаваныя ў сярэбраны колер. У студыі панавала абстаноўка ўсёдазволенасці, праводзіліся вечарынкі. Гэта памяшканне парушыла ўяўленне аб майстэрні мастака як аб адасобленым месцы. «Фабрыка» і яе гаспадар сталі часта фігураваць у рэпартажах свецкай хронікі, пра іх сталі пісаць у часопісах і сродках масавай інфармацыі. Стварае Уорхал і ўласны праект — часопіс «Інтэрв’ю», дзе знакамітасці бралі інтэрв’ю ў знакамітасцейКто такой Энди Уорхол?.

«Фабрыка» была арганізаванай вытворчасцю, якая выпускала да 80 друкаваных твораў у дзень, гэта значыць некалькі тысяч адбіткаў у год. Быў наняты калектыў рабочых, якія ажыццяўлялі масавую вытворчасць пастаўленых на паток рэпрадукцый з партрэтамі знакамітасцей. Герояў сваіх твораў Уорхал фатаграфаваў у сябе ў майстэрні, робячы Палароідам серыю маментальных здымкаў. З мноства кадраў выбіраўся лепшы, павялічваўся, і метадам шаўкаграфіі пераносіўся на палатно. Паверхня палатна пакрывалася фарбай альбо да рэпрадуктавання, альбо Уорхал наносіў алейную фарбу па ўжо рэпрадуктаванаму адбітку. Звычайна рабілася некалькі варыянтаў аднаго твора. Такім чынам Уорхал ператварыў мастацтва ў «бізнес-арт», кіруючы выканаўцамі, якія тэхнічна рэпрадуктавалі яго ўласныя працы.

Уорхал прытрымліваўся думкі, што знакамітасці на партрэтах павінны былі выглядаць ідэальна і без заган: карціна «Да і пасля» з цыклу «Рэкламныя аб’явы» (1960) давала анонс «новай асобы ад Уорхала», нібыта «палепшанай версіі сябе самога». Ён рэтушаваў маршчыны і дэфекты скуры асобы, прыбіраў лішнія падбародкі, падмалёўваў ярчэй вочы і вусны, надаючы асобам ідэалізаваныя рысы. Сярод кліентаў Уорхала — усё сямейства іранскага шаха Махамеда Рэзы Пехлеві, Мік Джагер, Лайза Мінелі, Джон Ленан, Даяна Рос, Брыжыт Бардо і многія іншыя знакамітасці.

Кінематаграфічная дзейнасць

Паралельна са стварэннем аб’ектаў поп-арту, Уорхал пачынае здымаць кінафільмы, аднак як рэжысёр поспеху дабіўся толькі ў вузкіх колах. У перыяд з 1963 па 1968 гады Уорхал зняў некалькі соцень стужак, у тым ліку 472 чатыроххвілінныя чорна-белыя партрэтныя кінапробы (Screen Tests), дзясяткі кароткаметражных фільмаў і больш за 150 фільмаў з сюжэтамі, толькі 60 з якіх выйшлі ў пракат.