Касцёл Узвышэння Святога Крыжа — рымска-каталіцкі храм у в. Галынка (Гродзенскі раён). Помнік архітэктуры неакласіцызму.

Гісторыя Пабудаваны з цэглы ў 1714 годзе і першапачаткова дзейнічаў як уніяцкая царква. Быў перабудаваны у 1922 годзе.

Архітэктура Помнік архітэктуры неакласіцызму. Падоўжана-восевую крыжова-цэнтральную кампазіцыю будынка складаюць шырокі нартэкс з 2-яруснай чацверыковай званіцай над ім, неф з бакавымі крыламі трансепта, апсіда. У сяродкрыжжы ўзвышаецца квадратны барабан пад 4-схільным дахам і шатровай вежачкай у завяршэнні. Над званіцай узведзена вытанчаная шатровая вежачка-ліхтар. З архітэктуры класікі пазычаны пілястры, архівольты арачных аконных праёмаў у прафіляваных ліштвах, трохвугольныя франтоны крылаў трансепта.

Унутры малітоўная зала перакрыта драўляным стральчатым скляпеннем, апсіда — самкнутым 4-гранным. Ітэр’ер упрыгожаны трыма алтарамі, сцены распісаны пад мармур. Храм абапіраецца на два 8-гранныя ў сячэнні слупы.

Літаратура

Спасылкі

slowo.grodnensis.by

Катэгорыя:Галынка (Гродзенскі раён) Катэгорыя:Касцёлы Гродзенскага раёна Катэгорыя:Касцёлы Гродзенскай дыяцэзіі Катэгорыя:1714 год у Беларусі