24 cm Kanone M. 16 (24 cm гармата M 16)— стаяла на ўзбраенні Аўстра-Венгрыі падчас Першай сусветнай вайны. Выраблялася з 1916 на заводах кампаніі Škoda ў горадзе Пльзень. Ужывалася войскамі Аўстра-Венгерыі падчас 1-й сусветнай вайны, Чэхаславакіі ў міжваенны перыяд, як трафейныя з сакавіка 1938 вермахтам падчас 2-й сусветнай вайны ў Французскай кампаніі, пасля як гарматы абароны ўзбярэжжа на Атлантычным вале.
Восем вырабленых гарматаў усталяваны на лафеце 30.5 cm Mörser M. 16. Ствол даўжынёй 9,6 м. вытрымваў 1000 выстралаў. Разабраную гармату перавозілі на аўтацягніку .
Гл. таксама
30.5 cm Mörser M. 11 30.5 cm Mörser M. 16
Літаратура
Ortner, M. Christian. The Austro-Hungarian Artillery From 1867 to 1918: Technology, Organization, and Tactics. Vienna, Verlag Militaria, 2007 ISBN 978-3-902526-13-7 Prášil, Michal. Škoda Heavy Guns. Atglen, PA: Schiffer, 1997 ISBN 0-7643-0288-4 (чех.)
Спасылкі
Army Independent Artillery Units on Panzerkeil.
Катэгорыя:Артылерыя калібра 240 мм Катэгорыя:Артылерыя Аўстра-Венгрыі ў Першай сусветнай вайне Катэгорыя:Аблогавая артылерыя