Віталь Яўгенавіч Ямны (нар. 17 сакавіка 1940, с. Сыніўка, Ліпавадалінскі раён, Сумская вобласць, УССР, СССР) — доктар тэхнічных навук, прафесар Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, загадчык кафедры ядзернай фізікі БДУ ў 1990—2013 гадах.
Біяграфія Нарадзіўся 17 сакавіка 1940 года ў сяле Сыніўка Ліпавадалінскага раёна Сумскай вобласці, УССР, СССР. У 1958 годзе паступіў у Львоўскі політэхнічны інстытут. У 1963 годзе перавёўся на 4-ы курс энергетычнага факультэта Беларускага політэхнічнага інстытута, які скончыў у 1963 годзе. У 1966 годзе скончыў аспірантуру Ленінградскага політэхнічнага інстытута. У 1967 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю. З 1968 года працаваў на кафедры ядзернай фізікі БДУ. У 1986 годзе абараніў доктарскую дысертацыю. З 1987 года — прафесар кафедры ядзернай фізікі БДУ. У маі 1990 года прафесар Віталь Ямны быў абраны загадчыкам кафедры ядзернай фізікі, на пасадзе якога працаваў да 2013 года
Навуковая дзейнасць Прыярытэтныя напрамкі ў навукова-даследчай дзейнасці Віталя Ямнага: навуковае прыборабудаванне, таксама прымяненне ядзерных тэхналогій у навуцы, медыцыне, тэхніцы неразбуральнага кантролю рэчываў, матэрыялаў, вырабаў; аналага-лічбавая тэхніка праектавання, тэхналогія, метралагічны кантроль параметраў. У 1969—1991 гадах Віталь Ямны кіраваў выкананнем вялікага аб’ёму работ, звязаных з распрацоўкай і метралогіяй складаных інфармацыйна-вымяральных сістэм. У гэты перыяд ім была распрацавана вялікая колькасць прыбораў для абароннай прамысловасці СССР. З 1992 па 1999 гады прафесарам быў распрацаваны цэлы шэраг прыбораў для электроннай прамысловасці Беларусі, у тым ліку больш за 10 тэстараў для метралагічнай атэстацыі параметраў інтэгральных аналагавых і аналога — лічбавых мікрасхем, якія былі ўкаранёны на НВА «Інтэграл». У гэты ж перыяд пад кіраўніцтвам Віталя Ямнага была створана ў Мядзельскім лясгасе інфармацыйна-вымяральная сістэма ранняга выяўлення лясных пажараў. Навуковец удзельнічаў у ВДНГ СССР і БССР, быў не раз узнагароджаны залатымі медалямі. Прымаў удзел у выставах НТТМ (у 1975 годзе быў узнагароджаны дыпломам). У 1993 годзе на кафедры па ініцыятыве Віталя Яўгенавіча была адкрыта спецыялізацыя «Фізічная метралогія і аўтаматызацыя эксперыменту». Віталем Ямным падрыхтавана 10 кандыдатаў навук. Яго вучні працуюць у многіх краінах свету, у тым ліку ў В’етнаме.
Пад кіраўніцтвам Ямнага распрацаваны, створаны і ўкаранёны ў навучальны працэс шэраг практыкумаў: з 1973 года па 2001 год былі створаны прынцыпова новая вучэбная лабараторыя па электроніцы на базе універсальных модуляў (мадэрнізаваная ў 1985 годзе) і практыкумы «Ядзерная электроніка», «ЭВМ на лініі з эксперыментам», «Аналога-лічбавая схематэхніка і системотехника»; у 2001 годзе была створана аўтаматызаваная лабараторыя «Фізіка ядра», мадэрнізаваная ў 2009 годзе; у 2002 годзе была створана аўтаматызаваная лабараторыя «Спектраметрыя іанізуючых выпраменьванняў»; у 2006 годзе быў створаны практыкум «Асновы аўтаматызацыі эксперыменту»; у 2006 годзе быў створаны практыкум «Аналога-лічбавая тэхніка», мадэрнізаваны ў 2008 годзе.
З 2009 года кафедра ядзернай фізікі БДУ ўдзельнічае ў падрыхтоўцы спецыялістаў для працы на першай у Беларусі атамнай электрастанцыі. Прафесарам Віталем Ямным была праведзена велізарная праца па распрацоўцы комплекснай праграмы падрыхтоўкі спецыялістаў у галіне ядзернай энергетыкі і наладжванні сувязяў з партнёрамі ў РБ і Расіі для прыцягнення вядучых спецыялістаў СНД у галіне ЯЭУ да чытання лекцый на кафедры, а таксама арганізацыі навучання студэнтаў на вядучых навучальных базах Обнінска, Севастопаля, Ніжняга Ноўгарада.
Віталію Яўгенавічу належыць аўтарства шматлікіх патэнтаў, сярод якіх: прылада для прайгравання аналагавага сігналу рэгістратар электрамагнітнага імпульса пры атмасферных разрадах прылада для вылучэння абсалютнай велічыні сігнала выпрамнік аналага-лічбавы пераўтваральнік функцыянальны генератар прылада для вымярэння апертурнай нявызначанасці аналага-лічбавых пераўтваральнікаў і інш.
Ганаровыя ўзнагароды Ганаровая грамата Вярхоўнага Савета БССР (1982) нагрудны знак «Выдатнік адукацыі» (2008) званне «Заслужаны работнік Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта» (2011)
Асноўныя публікацыі Віталь Ямны з’яўляецца аўтарам больш за 150 навуковых прац. Віталь Яўгенавіч — аўтар чатырох падручнікаў: «Аналага-лічбавыя пераўтваральнікі ў шырокім дынамічным дыяпазоне» (1980); «Асновы аўтаматызацыі фізічнага эксперыменту» (2004); «Практыкум Ядзерная фізіка» (2007); «Асновы аналага-лічбавай тэхнікі» (2008).
Спасылкі
https://www.bsu.by/main.aspx?guid=64631&detail=195873
Катэгорыя:Фізікі Беларусі Катэгорыя:Аўтары падручнікаў