Аляксандр Віктаравіч Шарапа () — беларускі вучоны, доктар гістарычных навук, прарэктар па міжнародных сувязях Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (1982—1992), дэкан факультэта міжнародных адносін БДУ (1995—2008).

Біяграфія Нарадзіўся 26 студзеня 1938 года ў в. Ходараўцы Лідскага павета Навагрудскага ваяводства Польскай Рэспублікі (цяпер — Лідскі раён Гродзенскай вобласці) у сям’і селяніна.

У 1955 годзе скончыў Жалудоцкую сярэднюю школу і паступіў на фізіка-матэматычны факультэт Мінскага педагагічнага інстытута імя А. М. Горкага. У 1960 годзе скончыў навучанне і прыступіў да працы настаўнікам Вілейскай сярэдняй школы-інтэрната. З 1961 па 1971 год працаваў у камсамольскіх і партыйных органах, займаў розныя пасады раённага, абласнога і рэспубліканскага ўзроўняў. У 1973—1976 гадах вучыўся ў аспірантуры у Берліне, дзе займаўся даследаваннем кадравай палітыкі партыі. У 1976 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю. У 1982 годзе, будучы сакратаром парткама Мінскай вышэйшай партыйнай школы, быў прызначаны прарэктарам па міжнародных сувязях БДУШарапо Александр Викторович, прапацаваў на гэтай пасадзе больш за дзесяць годИсследование международных отношений в Республике Беларусь: состояние и перспективы // Материалы Республиканской научно-практической конференции, посвященной 25-летию кафедры международных отношений БГУ (г. Минск, 6 октября 2017 г.). — Мінск, 2917. — С. 5.. У 1988 годзе абараніў доктарскую дысертацыю па германістыцы і стаў першым беларускім савецкім гісторыкам, які атрымаў званне прафесара за мяжой. У 1992 годзе па яго ініцыятыве была створана кафедра міжнародных адносін на гістарычным факультэце ўніверсітэта. З верасня 1992 года ўзначаліў кафедру міжнародных адносін. Пасля адкрыцця ў 1995 годзе ў БДУ факультэта міжнародных адносін працаваў яго дэканам да 2008 года.

Навуковая дзейнасць Спецыялізуецца на вывучэнні глабальных тэндэнцый сусветнага развіцця, актуальных праблем беларуска-расійскай інтэграцыі, унутранай і знешняй палітыкі ФРГ. Працаваў у якасці запрошанага прафесара ў замежных універсітэтах. Член Вучонага савета БДУ, рэдкалегіі «Весніка БДУ» і рэдакцыйнага савета «Часопіса міжнароднага права і міжнародных адносін».

Асноўныя публікацыі Аўтар больш за ста навуковых публікацый, у тым ліку трох манаграфій, шэрагу навучальных дапаможнікаў, рэкамендаваных Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь. Яго асобныя навуковыя працы перакладаліся на нямецкую мову і былі выдадзены ў ФРГ і Аўстрыі. Шарапа, А. В. Мерыдыяны сяброўства: Праца са студэнтамі-замежнікамі ў Беларускім дзяржаўным універсітэце / А. В. Шарапа, І. І. Сачанка. — Мінск: Універсітэцкае, 1992. — 134 с. Шарапа, А. В. Да пытання аб падрыхтоўцы кадраў-міжнароднікаў у Рэспубліцы Беларусь / А. В. Шарапа // Беларускі часопіс міжнароднага права і міжнародных адносін. — 1996. — № 1. — С. 54-55. Шарапа, А. В. Праблемы станаўлення Саюза Беларусі і Расіі / А. В. Шарапа // Беларускі часопіс міжнароднага права і міжнародных адносін. — 1998. — № 3. — С. 84-87. Шарапа, А. В. Вынікі выбараў у Федэратыўнай Рэспубліцы Германія і перспектывы нямецка-беларускіх адносін / А. В. Шарапа // Беларускі часопіс міжнароднага права і міжнародных адносін. — 1999. — № 1. — С. 38-41. Шарапа, А. В. Аб некаторых аспектах знешняй палітыкі ФРГ на сучасным этапе / А. В. Шарапа // Беларускі часопіс міжнароднага права і міжнародных адносін. — 1999. — № 4. — С. 49-52. Шарапа, А. В. Вынікі выбараў у Федэратыўнай Рэспубліцы Германія і перспектывы нямецка-беларускіх адносін / А. В. Шарапа, Ф. З. Прыбыткоўскі // Беларускі часопіс міжнароднага права і міжнародных адносін. — 1999. — № 1. — С. 38-41. Шарапа, А. В. Расійска-беларуская інтэграцыя і грамадскае меркаванне / А. В. Шарапа // Беларускі часопіс міжнароднага права і міжнародных адносін. — 2000. — № 1. — С. 63-68. Шарапа, А. В. Косаўскі канфлікт: наступствы і ўрокі / А. В. Шарапа // Беларускі часопіс міжнароднага права і міжнародных адносін. — 2000. — № 3. — С. 59-63. Шарапа, А. В. Саюз Расіі і Беларусі: станаўленне, праблемы і перспектывы / А. В. Шарапа // Выбраныя навуковыя працы Беларускага дзяржаўнага універсітэта: у 7 т. т. 3. — Мінск: БДУ, 2001. — С. 311—332. Шарапа, А. В. Саюз Расіі і Беларусі: праблемы і перспектывы ў святле глабалізацыі / А. В. Шарапа // Беларускі часопіс міжнароднага права і міжнародных адносін. — 2001. — № 2. — С. 46-48. Шарапа, А. В. Беларуска-германскія адносіны на сучасным этапе: асноўныя праблемы і перспектывы / А. В. Шарапа // Знешняя палітыка Беларусі ў гістарычнай рэтраспектыве. — Мінск: Адукацыя i выхаванне, 2002. — C. 270—276. Шарапа, А. В. Некаторыя праблемы ўступлення ў Еўрасаюз ўсходнееўрапейскіх дзяржаў / А. В. Шарапа // Беларускі часопіс міжнароднага права і міжнародных адносін. — 2002. — № 4. — С. 33-35. Шарапа, А. В. Беларусь і Расія ў XXI стагоддзі / А. В. Шарапа // Беларускі часопіс міжнароднага права і міжнародных адносін. — 2003. — № 3. — С. 43-45. Шарапа, А. В. Месца Рэспублікі Беларусь у сучасным свеце / А. В. Шарапа // Беларусь у сучасным свеце: матэрыялы I Рэспубліканскай навуковай канферэнцыі, 22-23 кастрычніка 2002 г. / рэдкал.: А. В. Шарапа [і інш.]. — Мінск: БДУ, 2003. — С. 3-18. Шарапа, А. В. Падрыхтоўка дыпламатычных кадраў на факультэце міжнародных адносін Белдзяржуніверсітэта / А. В. Шарапа // Беларусь у сучасным свеце: матэрыялы II Рэспубліканскай навуковай канферэнцыі, 17-18 снежня 2003 г. / рэдкал.: А. В. Шарапа [і інш.]. — Мінск: РІВШ, 2004. — С. 3-5. Шарапа, А. В. 10 гадоў факультэту міжнародных адносін Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта / А. В. Шарапа // Журн. міжнар. правы і міжнар. адносін. — 2005. — № 2. — С. 28-30. Шарапа, А. В. Знешняя палітыка Рэспублікі Беларусь на сучасным этапе / А. В. Шарапа // Веснік БДУ. Сер. 3. Гісторыя. Філасофія. Паліталогія. Псіхалогія. Эканоміка. Права. — 2006. — № 3. — С. 15-22. Шарапа, А. В. Палітычныя сістэмы і знешняя палітыка Германіі, Аўстрыі і Швейцарыі: вучэб. дапаможнік / А. В. Шарапа. — Мінск: БДУ, 2007. — 231 с. Шарапа, А. Ст. Польшча — Беларусь: гісторыя і сучаснасць / А. В. Шарапа // Журн. міжнар. правы і міжнар. адносін. — 2007. — № 4. — С. 44-47. Гісторыя міжнародных адносін: вучэб. дапаможнік. У 4 ч. / пад рэд А. В. Шарапа. — Мінск: БДУ, 2004. — Ч. 1. — 375 с. Гісторыя міжнародных адносін: вучэб. дапаможнік. У 4 ч. / пад. рэд. А. В. Шарапа. — Мінск: БДУ, 2007. — Ч. 2. — 391 с. Шарапа, А. В. Беларуска-кітайскае супрацоўніцтва: эканамічныя і палітычныя фактары / А. В. Шарапа // Беларусь—Кітай: гісторыя, традыцыі, вопыт, перспектывы: матэрыялы Міжнароднай канферэнцыі, Мінск, 23-26 чэрвеня 2008 г. — Вып. 3: у 2-х ч. ч. 2 / Акад. кіраўніцтва пры Прэзідэнце Рэсп. Беларусь; рэдкал. І. А. Малевіч, Бэй Вэнли [і інш.]. — Мінск: Акад. кіраўніцтва пры Прэзідэнце Рэсп. Беларусь, 2008. — С. 43-54. Шарапа, А. В. Знешняя палітыка і дыпламатыя Рэспублікі Беларусь / А. В. Шарапа // Беларусь у сучасным свеце: матэрыялы VII Міжнар. навук. конф., прысвеч. 87-годдзю адукацыі Беларус. дзярж. ун-та, Мінск, 30 кастрычніка. 2008 г./ Беларус. дзярж. ун-т; рэдкал.: В. Г. Шадурскі [і інш.]. — Мінск: Тэсей, 2008. — С. 67-69. Шарапа, А. В. Тэндэнцыі сусветнай палітыкі на сучасным этапе / А. В. Шарапа // Веснік БДУ. Серыя 3. — 2009. — № 1. — С. 29-39. Шарапа, А. В. Беларуска-польскія адносіны на сучасным этапе / А. В. Шарапа // Праблемы знешняй палітыкі і бяспекі: Беларусь — Польшча: гісторыя і перспектывы супрацоўніцтва; рэдкал.: А. В. Русаковіч (адк. рэд.) [і інш] — Мінск: Тесей, 2009. — С. 64-67.

Узнагароды Ганаровае званне «Заслужаны работнік адукацыі Рэспублікі Беларусь» (1990). Медаль Францыска Скарыны (1996). Ганаровыя граматы Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь. Падзяка Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (2021).

Крыніцы

Спасылкі http://fir.bsu.by/index.php/ru/departments/ir-in-menu/25-departments/ir-department/ir-staff/354-ir-sharapo.html http://elib.bsu.by/handle/123456789/42990 http://elib.bsu.by/handle/123456789/38540

Катэгорыя:Палітолагі Беларусі Катэгорыя:Нарадзіліся ў Лідскім раёне Катэгорыя:Выпускнікі БДПУ імя Максіма Танка Катэгорыя:Дэканы факультэта міжнародных адносін БДУ