Эдуард Мікалаевіч Успенскі (, , Ягор’еўск, Маскоўская вобласць — , ) — савецкі і расійскі пісьменнік, драматург і сцэнарыст, аўтар дзіцячых кніг, тэлевядучы. Сярод папулярных персанажаў, прыдуманых ім — Кракадзіл Гена і Чабурашка, кот Матроскін, Дзядзька Фёдар, паштальён Печкін, сабака Шарык, браты Калабкі, Гарантыйныя чалавечкі.

Біяграфія Бацька — Мікалай Міхайлавіч Успенскі (1903—1947), супрацоўнік апарату ЦК ВКП (б). Маці — Наталля Аляксееўна Успенская (1907—1982), інжынер-машынабудаўнікЭдуард Николаевич Успенский и его творчество. Атрымаўшы адукацыю ў Маскоўскім авіяцыйным інстытуце (МАІ) і стаўшы інжынерам, ён зарабляў на жыццё тым, што пісаў і рабіў сцэнарыі мультфільмаў. У дадатак да дзіцячых кніг Э. Успенскі пісаў вершы і тэатральныя сцэнкі з цыклу пра Чабурашку і Кракадзіла Гену.

З’яўляўся старшынёй журы прэміі «Запаветная мара». У 1986 годзе быў сябрам журы ў першых гульнях адроджанай Вышэйшай лігі КВЗ.

Эдуард Успенскі быў адным са стваральнікаў перадач «Добрай ночы, малышы!», «АБВГДэйка», «Радыёняня», а таксама праграмы пра аўтарскія песні «У нашу гавань заходзілі караблі», якая ў 2000 годзе была адзначана прэміяй ТЭФІ.

У 2007—2008 гадах уваходзіў у Вышэйшы Савет палітычнай партыі «Грамадзянская сіла».

Канфліктаваў з кінастудыяй «Саюзмультфільм» праз парушэнне аўтарскіх правоў.

У апошнія гады пакутаваў ад цяжкага анкалагічнага захворвання, у пачатку жніўня 2018 года вярнуўся пасля лячэння з Германіі. Памёр у сябе дома ў Маскве.

Творчасць Друкаваўся з 1960 года. Творы Э. Успенскага выхоўваюць у дзецях любоў да дабра і прыгажосці, па-даросламу ставяць сур’ёзныя маральныя праблемы. Па многіх яго творах зняты мультфільмы.

Шырокую вядомасць набылі яго кніжкі для дзяцей: аповесці-казкі «Кракадзіл Гена і яго сябры» (1966), «Уніз па чарадзейнай рацэ» (1972; экранізавана пад назвай «Там, на невядомых сцежках», 1982), «Гарантыйныя чалавечкі» (1975), «Жаб Жабыч Скавародкі» (1999); п’есы «Чабурашка і яго сябры» (1970), «Спадчына Бахрама» (1973), «Адпачынак кракадзіла Гены» (1974, усе разам з Р. Качанавым); зборнікі вершаў «Усё ў парадку» (1976), «Калі быў бы я дзяўчом» (1983) і інш.

Першая кніга Э. Успенскага пра Дзядзьку Фёдара «Дзядзька Фёдар, пёс і кот» была апублікавана ў 1974 годзе. Галоўным героем быў шасцігадовы хлопчык, якога звалі дзядзькам Фёдарам за тое, што ён быў вельмі самастойным. Пасля таго, як бацькі забаранілі яму пакінуць у кватэры бяздомнага ката Матроскіна, Дзядзька Фёдар пайшоў з дому. Разам з Матроскіным і сабакам Шарыкам яны ўтрох пасяліліся ў вёсцы Прастаквашына. Знайшоўшы скарб, яны змаглі купіць трактар, што ездзіў на супе і бульбе. Па кнізе былі знятыя мультыплікацыйныя фільмы «Трое з Прастаквашына», «Канікулы ў Прастаквашына» і «Зіма ў Прастаквашына».

Аўтар гістарычнага рамана «Лжэдзмітрый Другі сапраўдны» (1999).

Літаратура

Спасылкі

Афіцыйны сайт Успенскага Эдуард Успенскі на КиноПоиске Эдуард Успенскі на сайце Animator.ru

Катэгорыя:Пісьменнікі СССР Катэгорыя:Пісьменнікі Расіі Катэгорыя:Дзіцячыя пісьменнікі Катэгорыя:Дзіцячыя паэты Катэгорыя:Сцэнарысты СССР