Спіс змяшчае палітычныя партыі і арганізацыі, якія дзейнічалі на тэрыторыі сучаснай Беларусі за ўвесь гістарычны час.
Развіццё партыйнай сістэмы З сярэдзіны 1990-х гадоў арыентацыя на актыўны палітычны ўдзел, дэмакратычныя рэформы і апазіцыйнасць прэзідэнту пачала выклікаць актыўнае супрацьдзеянне ўлад. Дэкрэт Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 26 студзеня 1999 года № 2 «Аб некаторых мерах па ўпарадкаванні дзейнасці палітычных партый, прафесійных саюзаў, іншых грамадскіх аб’яднанняў» рабіў больш жорсткімі патрабаванні для рэгістрацыі палітычных партый і аб’яднанняў, абавязаў прайсці перарэгістрацыю.
У снежні 2005 года, напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў, у Крымінальны кодэкс Рэспублікі Беларусь дададзены артыкул 193.1, які прадугледжвае пакаранне штрафам або пазбаўленнем волі на тэрмін да 2 гадоў за ўдзел у дзейнасці незарэгістраваных палітычных партый, іншых грамадскіх аб’яднанняў, рэлігійных арганізацый і фондаў.
Пасля пачатку палітычнага крызісу 2020 года Пасля пачатку палітычнага крызісу 2020 года, рэжым Лукашэнкі пачаў знішчэнне грамадзянскай супольнасці, у тым ліку грамадскіх аб’яднанняў і палітычных партый (гл. Пагром грамадскіх арганізацый у Беларусі).
У лютым 2023 года Аляксандр Лукашэнка падпісаў законы, накіраваныя на ўрэгуляванне сферы ўзаемадзеяння дзяржаўных органаў (арганізацый) і грамадзянскай супольнасці, змяненне падыходаў да стварэння і дзейнасці палітычных партый. У прыватнасці, былі зменены ўмовы стварэння і дзейнасці палітычных партый — павялічаны мінімальны парог колькасці заснавальнікаў (членаў) з 1 тысячы да 5 тысяч чалавек, устаноўлена абавязковая наяўнасць арганізацыйных структур ва ўсіх абласцях і Мінску, а таксама не менш як у адной трэці раёнаў кожнай з абласцей і не менш як у адной трэці раёнаў Мінска.
Згодна з законам, Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь да верасня павінна было перарэгістраваць палітычныя партыі. Дзейнасць партый, якія не прайшлі перарэгістрацыю і не прынялі рашэнне аб ліквідацыі, была спынена па рашэнні Вярхоўнага суда Рэспублікі Беларусь. Міністр юстыцыі Сяргей Хаменка пасля пачатку працэсу перарэгістрацыі заявіў у праграме «Маркаў. Нічога асабістага» дзяржаўнага тэлебачання, што «колькасць партый паменшыцца да 3-4».
У выніку працэсу перарэгістрацыі ў краіне засталося 4 партыі з 15 дзеючых на пачатак 2023 года. Усе апазіцыйныя партыі былі ліквідаваны, прайшлі перарэгістрацыю марыянеткавыя партыі рэжыму Лукашэнкі.
Партыі, зарэгістраваныя Міністэрствам юстыцыі Рэспублікі Беларусь Паводле інфармацыі з вэб-сайта Прэс-службы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, у адпаведнасці з Законам Рэспублікі Беларусь ад 5 кастрычніка 1994 г. № 3266-XII аб палітычных партыях са зменамі і дадаткамі (29 лістапада 1999 г., 13 снежня 1999 г., 22 чэрвеня 2001 г., 26 чэрвеня 2003 г., 19 ліпеня 2005 г., 8 мая 2007 г., 21 ліпеня 2008 г., 20 лютага 2014 г.) зарэгістравана 4 палітычныя партыіПолитические партии. Белая Русь Ліберальна-дэмакратычная партыя Рэспубліканская партыя працы і справядлівасці Камуністычная партыя Беларусі
Партыі, ліквідаваныя Вярхоўным судом Беларуская аграрная партыя Беларуская патрыятычная партыя Беларуская партыя аб’яднаных левых «Справядлівы свет» — да 2008 года Партыя камуністаў Беларусі Беларуская партыя «Зялёныя» Беларуская партыя працы Беларуская сацыял-дэмакратычная Грамада Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя (Грамада) Беларуская сацыяльна-спартыўная партыя Сацыял-дэмакратычная партыя Народнай Згоды Рэспубліканская партыя Кансерватыўна-Хрысціянская партыя — БНФ Партыя БНФ Аб’яднаная грамадзянская партыя
Партыі і аргкамітэты, якім адмовілі ў рэгістрацыі палітычнымі партыямі Беларускае аддзяленне НБП Беларуская партыя жанчын «Надзея» Беларуская партыя працоўных Беларуская камуністычная партыя працоўных Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя (Народная Грамада) Беларуская хрысціянская дэмакратыя Беларускі народны рух Камуністычная партыя Беларусі (1991) Ліга Манархічная Вялікага Княства Літоўскага Малады фронт Маладая Беларусь Моладзевы блок Моладзевы хрысціянска-сацыяльны саюз «Маладыя дэмакраты» Партыя «Краіна» Партыя «Разам» Партыя свабоды і прагрэсу
Партыі, якія спынілі дзейнасць
Час Расійскай імперыі, Польшчы і СССР Камуністычная партыя Беларусі (1918—1991) Беларуская сацыялістычная грамада (канец 1902—1918) — да 1904 года Беларуская рэвалюцыйная Грамада Беларуская рэвалюцыйная арганізацыя (1922—1923) Сацыялістычная партыя Белай Русі (1904—1905) Канстытуцыйна-каталіцкая партыя Літвы і Беларусі (восень 1905 — лета 1907) Польскі дэмакратычны саюз Беларусі (1907) Краёвая партыя Літвы і Беларусі (1907—1908) Беларуская хрысціянская дэмакратыя (1917—1940) Беларуская сацыял-дэмакратычная рабочая партыя (1917—1918) Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя (1918—1924) Беларуская сацыял-дэмакратычная работніцкая група (1915—1918) Беларуская народная партыя сацыялістаў (1917) Беларуская нацыянал-сацыялістычная партыя Беларуская незалежніцкая партыя (1942 — ?) Беларуская партыя незалежных сацыялістаў (1922—1925) Беларуская партыя сацыялістаў-рэвалюцыянераў (красавік 1918 — верасень 1924) Беларуская партыя сацыялістаў-федэралістаў Камуністычная партыя Літвы і Заходняй Беларусі (1918—1919) Беларуская сялянская партыя Зялёнага дуба (1919—1924) Камуністычная партыя Заходняй Беларусі (1923—1938)
Суверэнная Беларусь Аб’яднаная аграрна-дэмакратычная партыя (13 чэрвеня 1992 — 1 кастрычніка 1995) — са студзеня 1994 года Беларуская аграрная партыя Аб’яднаная дэмакратычная партыя Беларусі (3 лістапада 1990 — 1 кастрычніка 1995) Беларуская аб’яднаная спартыўная партыя (17 снежня 1994 — 25 сакавіка 1998) Беларуская гуманітарная партыя (26 лютага 1994 — 1999) Беларуская народная партыя (5 лістапада 1994 — 1999) Беларуская нацыянальная партыя (1 верасня 1994 — 1999) Беларуская партыя «За сацыяльную справядлівасць» (19 верасня 1996 — 17 чэрвеня 1998) Беларуская партыя «Зялёны мір» (14 красавіка 1994 — 1999) Беларуская партыя зялёных (30 снежня 1992 — 20 чэрвеня 1998) Беларуская партыя працы (1993—2009) Беларуская рэспубліканская партыя (28 сакавіка 1994 — 1999) Беларуская сацыялістычная партыя (28 ліпеня 1994 — 1999) Беларуская сялянская партыя (23 лютага 1991 — 1999) Беларуская сацыял-дэмакратычная Грамада (2 сакавіка 1991 — 29 чэрвеня 1996) Беларуская сацыял-дэмакратычная Грамада (15 лютага 1998 — красавік 1999) Беларуская хрысціянска-дэмакратычная злучнасць (1 чэрвеня 1991 — 1999) Беларуская хрысціянска-дэмакратычная партыя (4 снежня 1994 — 1999) Беларуская экалагічная партыя (16 снежня 1993 — 13 лістапада 1998) Беларуская экалагічная партыя зялёных «БЭЗ» (20 чэрвеня 1998 — 29 жніўня 2007) Беларускі патрыятычны рух (8 кастрычніка 1994 — 12 кастрычніка 1996) Грамадзянская партыя (17 снежня 1994 — 1 кастрычніка 1995) Народная партыя «Адраджэнне» (5 сакавіка 1995 — 31 сакавіка 1998) Нацыянальна-дэмакратычная партыя Беларусі (23 чэрвеня 1990 — 1999) Партыя аматараў піва (14 жніўня 1993 — 26 сакавіка 1998) Партыя «Ачышчэнне» (6 мая 1995 — 30 сакавіка 1998) Партыя Беларускі навукова-вытворчы кангрэс (2 кастрычніка 1992 — 25 сакавіка 1998) Партыя камуністаў Беларуская (7 снежня 1991 — 2023) — з 2009 Беларуская партыя аб’яднаных левых «Справядлівы свет» Партыя народнай згоды (11 красавіка 1992 — 29 чэрвеня 1996) Партыя разумнага сэнсу (3 снежня 1994 — 1999) Партыя Усебеларускага адзінства і згоды (26 чэрвеня 1994 — 27 сакавіка 1998) Польскае дэмакратычнае аб’яднанне (1993—1995) Хрысціянска-дэмакратычны выбар (21 красавіка 1995 — 1999) Славянскі сабор «Белая Русь» (6 чэрвеня 1992 — 1999)
Крыніцы
Літаратура Политические партии Республики Беларусь. Материалы для самостоятельной работы студентов / [Авторы-составители: В. К. Коршук, А. Г. Кохановский, И. Ф. Романовский]. Мн.: Белгосуниверситет, 2004. — 267 с.
Спасылкі Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь: Звесткі пра палітычныя партыі, зарэгістраваных у Рэспубліцы Беларусь Дасье краіны / Беларусь / Партыйна-палітычная сістэма
Беларусь Катэгорыя:Спісы:Беларусь