Пінд ( і ) — горы на захадзе Балканскага паўвострава, у Грэцыі (паўночныя перадгор’і ў Албаніі). Даўжыня каля 200 км. Вышыня да 2637 м (гара Змолікас). Складзены з вапнякоў, сланцаў, пясчанікаў; развіты карст. Утвараюць некалькі хрыбтоў, падзеленых глыбокімі рачнымі далінамі. Міжземнаморскія хмызнякі, мяшаныя і хваёвыя лясы.

Літаратура

Катэгорыя:Горныя сістэмы Еўропы Катэгорыя:Горы Грэцыі Катэгорыя:Горы Албаніі Катэгорыя:Культура Старажытнай Грэцыі