HMS B6 — брытанская падводная лодка тыпу B. Пабудавана ў 1904—1905 гадах кампаніяй Vickers, на верфі Бараў-ін-Фёрнас, дзе судна было спушчана 30 лістапада 1905 года. Яна пачала службу ў Каралеўскім флоце 3 сакавіка 1906 года.
У 1914 годзе B6 была размешчана ў Гібралтары пад камандаваннем лейтэнанта Філіпа ФіліпсаThe Disposition of RN Submarines at the Outbreak of War, 4 August 1914.
У 1915 годзе B6 была пераведзена ва Ўсходняе Міжземнамор’е для падтрымкі ў Дарданэльскай аперацыі. 17 красавіка 1915 года падводная лодка HMS E15 паспрабавала прарвацца праз Дарданэлы, каб атакаваць суднаходства ў Мармуровым Моры. HMS E15 села на мелізну, і яе каманда была змушана пакінуць карабель, пазней у той жа дзень B6 беспаспяхова паспрабавала тарпедаваць HMS E15, каб прадухіліць спробы Турцыі захапіць пацярпелую падводную лодку.
У жніўні 1915 года B6 і аднатыпная HMS B11 былі адпраўлены ў Александрыю ў Егіпет, для прадухілення турэцкіх паставак бедуінскім плямёнам. Абедзве падводныя лодкі павінны былі патруляваць , але было выяўлена, што яны не падыходзяць для гэтага задання, бо занадта маленькія і мелі занадта маленькую далёкасць ходу, і таму былі зняты з аперацыі.
У 1916 годзе лодка была часткай Адрыятычнай падводнай флатыліі, дыслакаванай у Брындызі і Венецыі, пад камандаваннем лейтэнанта Коліна Г. Макартура«Nominal List of Officers Serving in Submarines, revised to 1 Sept 1916». Пазней карабель быў пераўтвораны ў патрульны катар S6 і дзейнічаў на Адрыятыцы.
Літаратура
Спасылкі
Падводныя лодкі тыпу В на Battlecruisers.co.uk Submarines Association, Barrow-in-Furness Branch: HMS B6 B Class
Катэгорыя:Падводныя лодкі Вялікабрытаніі тыпу В Катэгорыя:Падводныя лодкі Вялікабрытаніі ў Першай сусветнай вайне