HMS А4 — брытанская падводная лодка тыпу А. Пабудавана ў 1902—1904 гадах кампаніяй Vickers, на верфі Бараў-ін-Фёрнас, дзе судна было спушчана 9 чэрвеня 1903 года. Яна пачала службу ў Каралеўскім флоце 17 ліпеня 1904 года.
16 кастрычніка 1905 года падчас трэніровак па стральбе каля на лодцы адбылася аварыя, і яна патанула; на шчасце, з экіпажа ніхто не пацярпеў. Пазней лодку паднялі і адрамантавалі.
Падчас Першай сусветнай вайны A4 выкарыстоўвалася ў якасці навучальнай у порце Портсмут.
16 студзеня 1920 года судна было прададзена на металалом.
Літаратура
Спасылкі
A Class Coastal Submarine HMS A4 Okręty podwodne typu A Battlecruisers.co.uk
Катэгорыя:Падводныя лодкі Вялікабрытаніі тыпу A Катэгорыя:Падводныя лодкі Вялікабрытаніі ў Першай сусветнай вайне