Вячаслаў Сямёнавіч Сцёпін (19 жніўня 1934, пас. Наўля, Бранская вобласць — 14 снежня 2018, г. Масква) — беларускі і расійскі філосаф і арганізатар навукі. Доктар філасофскіх навук, прафесар, акадэмік Расійскай акадэміі навук.

Біяграфія Бацька, Сямён Мікалаевіч Сцёпін (1911—1998) — партыйны функцыянер. У 1941 Вячаслаў Сцёпін з маці, Антанінай Пятроўнай Сцёпінай (1910—1987), выехаў з Масквы, дзе тады жыла сям’я, у эвакуацыю ў Сцерлітамак. З 1946 года сям’я Сцёпіных жыла ў Мінску. Скончыў 4-ю сярэднюю школу г. Мінска (1951), аддзяленне філасофіі гістарычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (1956) і аспірантуру па кафедры філасофіі БДУ (1959). З 1959 па 1974 год — выкладчык, дацэнт кафедры філасофіі Беларускага політэхнічнага інстытута. У 1965 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю па філасофіі пад назвай «Общеметодологические проблемы научного познания и современный позитивизм (критика некоторых основных идей неопозитивистской гносеологии и методологии в аспекте отношения позитивизма к специальным наукам)». У канцы 1960-х гадоў — актыўны ўдзельнік семінараў Маскоўскага метадалагічнага гуртка (пад кіраўніцтвам Георгія Шчадравіцкага), у 1960—1970-х гадах — суарганізатар і лідар метадалагічных семінараў у МінскуСтёпин В. С. От философии науки — к философской антропологии // Познающее мышление и социальное действие / под ред. Н. И. Кузнецовой. — М., 2004. — 544 с. ISBN 5-8125-0415-6.

У 1975 годзе абараніў доктарскую дысертацыю «Проблема структуры и генезиса физической теории: содержательные аспекты строения и эволюции теоретических знаний». З 1974 года — дацэнт, з 1979 — прафесар, з 1981 — загадчык кафедры філасофіі гуманітарных факультэтаў БДУ. У 1987 годзе пераехаў у Маскву. Дырэктар Інстытута гісторыі прыродазнаўства і тэхнікі АН СССР (1987—1988), член-карэспандэнт АН СССР з 23 снежня 1987 года па Аддзяленні філасофіі і права (філасофскія пытанні прыродазнаўства), дырэктар Інстытута філасофіі АН СССР (1988—2006, з 1992 — Інстытута філасофіі РАН), акадэмік РАН з 31 сакавіка 1994 года. Замежны член Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (1995), замежны член Нацыянальнай акадэміі навук Украіны (1999), ганаровы доктар універсітэта Карлсруэ (1999). У 1999—2015 гадах загадчык кафедры філасофскай антрапалогіі філасофскага факультэта Маскоўскага дзяржаўнага ўніверсітэта. З 2006 года — навуковы кіраўнік, галоўны навуковы супрацоўнік Інстытута філасофіі РАН. Член экспертнай камісіі Расійскага савета алімпіяд школьнікаў па грамадазнаўстве. Уваходзіў у склад Вышэйшай атэстацыйнай камісіі (ВАК) Міністэрства адукацыі і навукі Расійскай Федэрацыі (2012—2016).

Прэзідэнт Расійскага філасофскага таварыства.

Узнагароды 2004 — Дзяржаўная прэмія Расіі ў вобласці навукі і тэхнікі.Указ Президента РФ от 09.09.2004 N 1563 «О присуждении государственных премий Российской Федерации 2003 года в области науки и техники» 1999 — ордэн Расійскай Федэрацыі «За заслугі перад Айчынай» (IV ступені).Указ Президента РФ от 22.11.1999 N 1563 «О награждении государственными наградами Российской Федерации» 1986 — ордэн Дружбы народаў за поспехі ў навуковай і педагагічнай дзейнасці. 1982 — ганаровая грамата Вярхоўнага Савета БССР за поспехі ў падрыхтоўцы высокакваліфікаваных спецыялістаў, развіцці навукі і культуры.

Філасофія Спецыяліст у вобласці тэорыі пазнання, філасофіі і метадалогіі навукі, філасофіі культуры. У 1960—1980-х гадах крытыкаваў пазітывізм, постпазітывізм і неапазітывізм. Пры гэтым пазбягаў у сваіх артыкулах і кнігах адсылак да класікаў марксізма і матэрыялаў з’ездаў КПСС, у адрозненне ад многіх савецкіх філосафаў, якія называлі Сцёпіна «прыхаваным пазітывістам» і лічылі маргіналамКорсаков С. Н., Кузнецова Л. Ф. Логика философского творчества // Вопросы философии. 2014. № 9. С. 3-26.. У 1970—1980-х гадах распрацаваў канцэпцыю структуры і генэзіса навуковай тэорыі, адкрыў і апісаў аперацыю выбудовы тэорыі (канструктыўнага ўвядзення тэарэтычных аб’ектаў). У рамках гэтай канцэпцыі Сцёпіным была раскрыта структура асноваў навукі, паказана іх узаемасувязь з тэорыямі і доследамі. Абгрунтаваў ідэю мноства патэнцыйна магчымых гісторый навукі і селектыўнай ролі культуры ў ажыццяўленні асобных з іх, якія становяцца рэальнай гісторыяй навукі. Распрацаваў канцэпцыю тыпаў навуковай рацыянальнасці (класічны, некласічны, постнекласічны), кожны з якіх характарызуецца ўласным тыпам рэфлексіі над навукай і сістэмай ідэалаў і падыходаў. Даследаваў функцыі светапоглядных універсалій культуры, прааналізаваў суадносіны ўніверсалій культуры і філасофскіх катэгорый. Універсаліі (катэгорыі) культуры функцыянуюць: як формы селектыўнага адбора і трансляцыі сацыяльна-гістарычнага досведа, як катэгарыяльная структура свядомасці ў тую ці іншую гістарычную эпоху, як гранічна абагуленая структура чалавечага жыццёвага свету.

Сістэма ўніверсалій культуры служыць свайго рода генетычным кодам кожнага віда і тыпа цывілізацыі. Сцёпін распрацаваў канцэпцыю тыпаў цывілізацыйнага развіцця (традыцыяналісцкі і тэхнагенны), выдзеліў агульную для кожнага з гэтых тыпаў сістэму каштоўнасцей, прадстаўленую сэнсамі ўніверсалій культуры, даследаваў змены гэтых сэнсаў у хадзе гістарычнага развіцця.

Сям'я Быў у шлюбе з беларускім мастацтвазнаўцам Таццянай Сцёпінай (1935-2022).

Творы

Кнігі Современный позитивизм и частные науки. — Минск, 1963. Практическая природа познания и методологические проблемы современной физики. — Минск, 1970. Становление научной теории. — Минск, 1976. Методология. Мировоззрение. — М., 1979 Природа научного познания. — Минск, 1979 Идеалы и нормы научного исследования / Ред.-сост. В. С. Стёпин. — Минск, 1981 (редактор-составитель и соавтор) Специфика научного познания. — Минск, 1983 Становление научной теории: Содержательные аспекты строения и генезиса теоретических знаний физики. — М., 1983 Научные революции в динамике культуры / Ред.-сост. В. С. Стёпин. — Минск, 1987 (редактор-составитель и соавтор) Философское познание в динамике культуры. // Человек в системе наук. — М., 1989 Философская антропология и философия науки. — М., 1992 Научная картина мира в культуре техногенной цивилизации (в соавт. с Кузнецовой Л. Ф.). — М., 1994 Философия науки и техники. — М., 1995 Основания науки и их социокультурная размерность. — М., 1996 Философия науки и техники (в соавт. с Гороховым В. Г., Розовым М. А.). — М., 1996 Эпоха перемен и сценарии будущего . — М., 1996 Парадигмальные образцы решения теоретических задач. — М., 1998 Цивилизационный выбор России и сценарии мирового развития. // Стратегия развития России в третьем тысячелетии. — М., 1998 Ценностные основы и перспективы техногенной цивилизации. — М., 1999 Теоретическое знание (структура, историческая эволюция) . — М., 2000 Саморазвивающиеся системы и постнеклассическая рациональность. — М., 2003 Философия науки. Общие проблемы. — М., 2006 Куда идет российская культура? — СПб., 2010 (в соавт.) История и философия науки: Учебник для аспирантов и соискателей ученой степени кандидата наук. — М., 2011. Цивилизация и культура. — СПб., 2011. Научное познание в социальном контексте. Избранные труды . — Минск, 2012. Человек. Деятельность. Культура. — СПб., 2018.

Артыкулы Стёпин В. С. «Основания науки и их социокультурная размерность» // Научные и вненаучные формы мышления. Симпозиум. Москва-Киль: 1996

Літаратура Прафесары і дактары навук Беларускага дзяржаўнага універсітэта. Мінск: БДУ, 2001. С. 267—268. Человек. Наука. Цивилизация. К 70-летию академика В. С. Степина / отв. ред. И. Т. Касавин. М.: Канон+, 2004.

Степин Вячеслав Семенович // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. — Минск, 2008. — Т. 7. — С. 112. Степин Вячеслав Семенович // Национальная академия наук Беларуси : энциклопедический справочник. — Минск, 2017. — С. 507. Степин Вячеслав Семенович // Философы России XIX—XX столетий : Биографии. Идеи. Труды / П. В. Алексеев. — Москва, 2002. — С. 931—932. Алексеев П. В. Философы России начала XXI столетия: Биографии, идеи, труды: энциклопедический словарь. — М.: Российская политическая энциклопедия (РОССПЭН), 2009. — С. 572—574. Вячеслав Семёнович Стёпин. — М., 2013. (Материалы к биобиблиографии учёных. Философия. Вып. 7.

Спасылкі Старонка на сайце «Гісторыя БДУ». Профіль Вячаслава Сямёнавіча Сцёпіна на сайце Расійскай акадэміі навук. Старонка на сайце Інстытута філасофіі РАН. Старонка на сайце Расійскага дзяржаўнага сацыяльнага ўніверсітэта. Старонка на сайце філасофскага факультэта МГУ.

Кароткая біяграфія Гістарычная даведка на сайце Архіва Расійскай акадэміі навук. Вячаслаў Сямёнавіч Сцёпін у базе даных «История белорусской науки в лицах» Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа НАН Беларусі

Катэгорыя:Гісторыкі навукі Катэгорыя:Выкладчыкі БДУ Катэгорыя:Выкладчыкі БНТУ Катэгорыя:Філосафы Беларусі Катэгорыя:Выкладчыкі МДУ Катэгорыя:Аўтары падручнікаў Катэгорыя:Замежныя члены НАНБ