Фронт нацыянальнага вызвалення імя Фарабунда Марці (ФНВФМ) () — сальвадорская палітычная партыя левай арыентацыі, названая ў гонар лідара сальвадорскіх рэвалюцыянераў Фарабунда Марці.
ФНВФМ быў створаны ў пачатку грамадзянскай вайны, калі Кампартыя, «Узброеныя сілы нацыянальнага супраціву» і «Народныя сілы вызвалення» стварылі цэнтр для каардынацыі баявых дзеянняў. Пасля вайны арганізацыя раззброіла свае атрады, адмовіўшыся ад ідэі ўзброенай барацьбы.
У 1990-я гады партыя стала адной з самых магутных палітычных сіл у Сальвадоры. Галоўным яе супернікам была правая партыя ARENA.
У 2009 г. кандыдат ад ФНВФМ Маўрысіа Фунес перамог на прэзідэнцкіх выбарах. У 2014 Сальвадор Санчэс Серэн, таксама вылучэнец ад ФНВФМ, атрымаў перамогу на выбарах.
Спасылкі Афіцыйны сайт ФНВФМ Revista Informativa — FMLN Canada Краткий курс истории ФНОФМ
Катэгорыя:Палітычныя партыі паводле алфавіта Катэгорыя:Сацыялістычныя партыі Катэгорыя:З’явіліся ў 1980 годзе Катэгорыя:Нацыянальна-вызваленчыя рухі Катэгорыя:Партызанскія рухі