Школа № 2 імя В. М. Калеснікава — сярэдняя навучальная ўстанова, якая знаходзіцца ў Рагачове па адрасе вул. Цымермана, 36.
Будынак
Школа знаходзіцца ў будынку, якое пабудавалі адмыслова для Рагачоўскага рэальнага вучылішча на грошы мецэната Васіля Васільевіча Іолшына і яго жонкі Варвары Аляксееўны ў 1903—1907 гадах. Гэта быў двухпавярховы каменны будынак у неакласічным стылі. На другім паверсе размяшчалася дамавая царква. Раней чым у іншых будынках Рагачова тут з’явілася сістэма паравога ацяплення, а ваду пераганялі з калодзежа ў памяшканні з дапамогай электрычнасціЗДАНИЕ РЕАЛЬНОГО УЧИЛИЩА В РОГАЧЕВЕ (СРЕДНЯЯ ШКОЛА № 2) .
У пачатку Вялікай Айчыннай вайны пабудова была спаленая, але яе аднавілі ў 1950-х.
У першыя дзесяцігоддзі савецкай улады тут месціліся педагагічны тэхнікум і настаўніцкі інстытут, а пасля вызвалення ад акупантаў тут размясцілася школа № 2, якая цяпер носіць імя В. М. Калеснікава.
Будынак, які з’яўляецца адной з нямногіх дарэвалюцыйных пабудоў у Рагачове, унесены ў спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей РБ — .
Дырэктары школы
Аляксандр Гаўрылавіч Цыкуноў (1944—1953) Іван Рыгоравіч Шышла (1953—1984) Сяргей Антонавіч Арцёмішын (1984—2013)
Вядомыя выпускнікі
Віталь Міхайлавіч Калеснікаў — удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза Міхаіл Міхайлавіч Дзятлаў — доктар медыцынскіх навук, член Акадэміі медыка-тэхнічных навук Расійскай Федэрацыі, заслужаны ўрач Рэспублікі Беларусь Іван Фёдаравіч Харламаў — доктар педагагічных навук, прафесар, акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, заслужаны член Расійскай акадэміі адукацыі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Павел Андрэевіч Цімашэнка — доктар медыцынскіх навук, прафесар, загадчык кафедры оталарынгалогіі Мінскага дзяржаўнага медыцынскага інстытута Алег Іванавіч Тужыкаў — доктар хімічных навук спецыяліст у галіне тэхналогій высокамалекулярных і валакністых злучэнняў Эдуард Іванавіч Старавойтаў — доктар фізіка-матэматычных навук Анатоль Іванавіч Дзядкоў — палкоўнік авіяцыі, касманаўт-выпрабавальнікАнатолий Иванович Дедков Міхаіл Апанасавіч Дзмітрыеў — Герой Сацыялістычнай Працы, заслужаны настаўнік БССР, кандыдат педагагічных навук Дзмітрый Уладзіміравіч Паладзенка — дыпламат Віктар Уладзіміравіч Паладзенка — кандыдат педагагічных навук спартыўны суддзя міжнароднай катэгорыі па гандболе Рыгор Сямёнавіч Кікоін — хірург, загадчык кафедры 4-й клінічнай бальніцы Анатоль Уладзіміравіч Мікалаенка — доктар тэхнічных навук Уладзімір Ільіч Паладзенка — лаўрэат першай Іолшынскай прэміі (1992), мастак, рагачоўскі краязнаўца Уладзімір Ільіч Паладзенка
Катэгорыя:Школы Беларусі Катэгорыя:Рагачоў Катэгорыя:Навучальныя ўстановы Гомельскай вобласці