Анатоль Уладзіміравіч Жалдакоў (нар. , г. Уладзікаўказ, Паўночна-Асецінская АССР) — беларускі архітэктар. Заслужаны архітэктар Беларусі (1991).

Біяграфія Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. Скончыў у 1954 годзе Маскоўскі архітэктурны інстытут. З 1954 па 1969 г. працаваў архітэктарам, галоўным архітэктарам праектаў у інстытуце «Валгаградграмадзянпраект». 3 1970 года ў інстытуце «Белдзіпрагандаль» (кіраўнік, галоўны архітэктар майстэрні), з 1990 года кіраўнік творчай майстэрні Саюза архітэктараў Беларусі.

Член Саюза архітэктараў СССР з 1957 года. Пражываў у Мінску.

Творы

Асноўныя работы на Беларусі: будынак РК КПБ і райвыканкама Фрунзенскага раёна (1970, сааўтары А. Тэн, Я. Цюкаў), з актавай залай ЦНДІМЭСГ (1975, з Г. В. Занеўскім), Мінскі крыты рынак «Камароўскі» (1980, у сааўт.), універсамы «Рыга» (1980) і «Талін» (1982), службова-гаспадарчы корпус СМ Беларусі па вул. Мяснікова (1983), будынкі Міністэрства гандлю Беларусі і Спарткамітэта Беларусі (1980), праект комплексу магазінаў па вул. Няміга (1981) у Мінску, крыты рынак у Брэсце (1987).

Сярод іншых работ: крамы «Парфумерыя» па праспекце Леніна, «Жаночы абутак», «Падарункі» па Алеі Герояў, «Гастраном» па вул. Камсамольскай, Дом студэнтаў і комплекс Інстытута фізкультуры каля Мамаева кургана (1965—1969), шэраг прадпрыемстваў гандлю і грамадскага харчавання ў цэнтры Валгаграда (ганаровы дыплом Саюза архітэктараў СССР 1967), будынкі рэстарана «Дубрава» (у сааўтарстве з М. Ярковым) і вышыннай гасцініцы «Русь» у Бранску (1976, у сааўтарстве з М. Ткачуком).

Працаваў у вобласці кніжнай графікі ў выдавецтвах Валгаграда і Мінска.

Узнагароды Узнагароджаны медалямі, дыпломам СА СССР за праект крамы «Сувенір» у Валгаградзе (1967).

Літаратура

Катэгорыя:Архітэктары Беларусі Катэгорыя:Архітэктары XX стагоддзя Катэгорыя:Архітэктары Мінска Катэгорыя:Архітэктары Валгаграда Катэгорыя:Архітэктары Бранска Катэгорыя:Архітэктары Расіі Катэгорыя:Графікі Беларусі