Месхецкі хрыбеткарта Грузіі —  — горны хрыбет у Грузіі, у паўночнай частцы Малога Каўказа. Працягласць з захаду на паўночны ўсход — каля 240 км. Найбольшая вышыня — 2850 м (Мепісцкаро).

Шырока развіты карст. На схілах — шыракалісцевыя і цёмнахваёвыя лясы, на вышыні больш за 2000 м субальпійскія і альпійскія лугі, якія ў цёплую пару года служаць пашамі. З’яўляецца адным з хрыбтоў, па якіх праходзіць водападзел паміж Чорным і Каспійскім морамі.

Катэгорыя:Горныя хрыбты Грузіі Катэгорыя:Горныя хрыбты Каўказа