Уладзімір Аляксандравіч Мацкевіч (нар. , Мар’іна Горка) — беларускі ваенны і дзяржаўны дзеяч, старшыня КДБ РБ (1995—2000).
Біяграфія Нарадзіўся 1 сакавіка 1947 года ў г. п. Мар’іна Горка Пухавіцкага раёна Мінскай вобласці.
У 1970 г. скончыў Беларускі тэхналагічны інстытут па спецыяльнасці «хімічная тэхналогія перапрацоўкі нафты і газу». У 1970—1973 гг. працаваў інжынерам-тэхнолагам, начальнікам устаноўкі гідравычышчэння дызельных паліваў нафтаперапрацоўчага завода ў г. Мазыр. У 1973—1976 гг. — другі, затым першы сакратар Мазырскага ГК камсамола, другі сакратар Гомельскага АК камсамола.
У 1978 годзе скончыў пры Савеце міністраў СССР. У органах дзяржбяспекі з 1976 г. Мінуў усе прыступкі, пачынаючы з аперпрацаўніка. У 1982—1985 — начальнік Наваполацкага гараддзела УКДБ БССР па Віцебскай вобласці, з 1985 — намеснік начальніка аддзела, начальнік аддзела 4-га ўпраўлення КДБ БССР. У 1990—1994 — намеснік начальніка, начальнік УКДБ Рэспублікі Беларусь па Мінскай вобласці. У 1994—1995 — начальнік УКДБ Рэспублікі Беларусь па Брэсцкай вобласці.
З 20 снежня 1995 г. па лістапад 2000 — старшыня КДБ РБ.
Указам А. Лукашэнкі ад 13 ліпеня 2001 года У. Мацкевіч быў прызначаны Надзвычайным і Паўнамоцным паслом Рэспублікі Беларусь у Саюзнай Рэспубліцы ЮгаславіяУказ Президента Республики Беларусь от 13 июля 2001 г. № 385 «О назначении В. А. Мацкевича Чрезвычайным и Полномочным Послом Республики Беларусь в Союзной Республике Югославия и присвоении ему дипломатического ранга Чрезвычайного и Полномочного Посла». 4 ліпеня 2002 года быў прызначаны таксама паслом у Босніі і Герцагавіне па сумяшчальніцтвеУказ Президента Республики Беларусь от 4 июля 2002 г. № 358 «О назначении В. А. Мацкевича Чрезвычайным и Полномочным Послом Республики Беларусь в Боснии и Герцеговине» . Змешчаны з гэтых пасад быў 3 студзеня 2008 годаУказ Президента Республики Беларусь от 3 января 2008 г. № 5 «Об освобождении В. А. Мацкевича от должности Чрезвычайного и Полномочного Посла Республики Беларусь в Союзной Республике Югославия, Чрезвычайного и Полномочного Посла Республики Беларусь в Боснии и Герцеговине по совместительству» .
У пачатку 2008 года Уладзімір Мацкевіч вяртаўся ў Мінск, праз пэўны час ізноў пераехаў у Маскву, дзе працаваў дарадцам генеральнага дырэктара буйной расійскай кампаніі «Совкомфлот». Цяпер працуе дарадцам кампаніі «Газпромнефть» у Мінску.
Званне — генерал-лейтэнант (1999)Указ Президента Республики Беларусь от 23 февраля 1999 г. № 110 «О присвоении В. А. Мацкевичу воинского звания генерал-лейтенанта».
КДБ РБ Уладзімір Мацкевіч узначальваў Камітэт дзяржбяспекі Беларусі з 20 снежня 1995 года па 27 лістапада 2000 годаУказ Президента Республики Беларусь от 20 декабря 1995 г. № 509 «О назначении В. А. Мацкевича Председателем Комитета государственной безопасности Республики Беларусь» Указ Президента Республики Беларусь от 27 ноября 2000 г. № 625 «Об освобождении В. А. Мацкевича от должности Председателя Комитета государственной безопасности Республики Беларусь» . Незадоўга да сваёй адстаўкі — 22 лістапада 2000 года — генерал-лейтэнант У. Мацкевіч падпісаў пастанову аб ужыванні прэвентыўнага затрымання тэрмінам на 30 дзён у дачыненні да камандзіра воінскай часці № 3214 Дзмітрыя Паўлічэнкі. Вось радкі з гэтага дакумента:
Дзмітрый Паўлічэнка быў арыштаваны па загадзе Генеральнага пракурора Алега Бажэлкі, але праз суткі вызвалены з унутранай турмы КДБ па асабістым загадзе Лукашэнкі.
Узнагароды Ганаровая грамата Савета Міністраў Рэспублікі БеларусьПостановление Совета Министров Республики Беларусь от 26 февраля 1997 г. № 127 «О награждении В. А. Мацкевича Почетной грамотой Совета Министров Республики Беларусь» (26 лютага 1997) 15 медалёў імянная зброя
Асабістае жыццё Некалькі гадоў таму У. Мацкевіч перанёс рак, яму зрабілі аперацыю ў Германіі, куды ён ездзіць рэгулярна, кожныя паўгады на даследаванне.
Літаратура В. Н. Надтачаев / Военная контрразведка Беларуси: Судьбы, трагедии, победы. — Мн., «Кавалер», 2008, ISBN 978-985-6053-36-1
Катэгорыя:Старшыні Камітэта дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь Катэгорыя:Генерал-лейтэнанты (Беларусь) Катэгорыя:Паслы Беларусі ў Сербіі Катэгорыя:Узнагароджаныя Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь Катэгорыя:Паслы Беларусі ў Босніі і Герцагавіне Катэгорыя:Паслы Беларусі ў Югаславіі Катэгорыя:Выпускнікі Чырванасцяжнага інстытута КДБ