Біекцыя — гэта адлюстраванне, якое з’яўляецца адначасова і сюр’ектыўным, і ін’ектыўным. Пры біектыўным адлюстраванні кожнаму элементу аднаго мноства адпавядае роўна адзін элемент іншага мноства, пры гэтым азначана адваротнае адлюстраванне, якое мае тыя самыя ўласцівасці. Таму біектыўнае адлюстраванне яшчэ называюць узаемна-адназначным адлюстраваннем (адпаведнасцю), адна-адназначным адлюстраваннем.

Калі між двума мноствамі можна выявіць узаемна-адназначную адпаведнасць (біекцыю), то такія мноствы называюцца роўнамагутнымі. З пункту гледжання тэорыі мностваў, роўнамагутныя мноствы не адрозніваюцца.

Узаемна-адназначнае адлюстраванне канечнага мноства ў сябе называецца перастаноўкай (або падстаноўкай) элементаў гэтага мноства.

Азначэнне Функцыя называецца біекцыяй (і пазначаецца ), калі яна:

Пераводзіць розныя элементы мноства у розныя элементы мноства  (ін’ектыўнасць). Іначай кажучы, . Кожны элемент з  мае свой правобраз (сюр’ектыўнасць). Іначай кажучы, .

Прыклады

Тоеснае адлюстраванне на мностве біектыўнае.  — біектыўныя функцыі з  у сябе. Наогул, любы маном адной пераменнай няцотнай ступені з’яўляецца біекцыяй з  у сябе.   — біектыўная функцыя з  у .   не з’яўляецца біектыўнай функцыяй, калі лічыць яе акрэсленай на ўсім . Строга манатонная і неперарыўная функцыя  з’яўляецца біекцыяй з адрэзка на адрэзак .

Уласцівасці

Функцыя з’яўляецца біектыўнай тады і толькі тады, калі існуе адваротная функцыя такая, што

и

Калі функцыі і біектыўныя, то і кампазіцыя функцый біектыўная, у гэтым выпадку . Коратка: кампазіцыя біекцый з’яўляецца біекцыяй. Адваротнае, аднак, няверна: калі біектыўная, то мы можам казаць толькі, што ін’ектыўная, а сюр’ектыўная.

Літаратура

Катэгорыя:Тыпы функцый