HMS E26 — брытанская падводная лодка тыпу E. Пабудавана ў 1914-1915 гадах на верфі William Beardmore and Company у Глазга, дзе судна было спушчана 3 кастрычніка 1915 года. Яна пачала службу ў Каралеўскім флоце 11 лістапада 1915 года. З'яўлялася адной з дзвюх падводных лодак (суместна з HMS E25), заказаных 29 красавіка 1914 года, але пасля пачатку вайны канфіскавана Каралеўскім флотам і ўключана ў яго склад пад індэксам E26.

Падчас Першай сусветнай вайны была размешчана ў Харыджы, дзе была ўключана ў Восьмую падводную флатылію.Disposition of RN submarines, 1916

3 ліпеня 1916 года HMS E26 была згублена з усім экіпажам у Паўночным моры, прыблізна, у наваколлі ўсходніх Эмсаў. Месца яе крушэнне было выяўлена групай галандскіх дайвераў у 2006 годзе.

Літаратура

Спасылкі

Okręty podwodne typu E на старонке Battlecruisers.co.uk HMS E26, Submarines Association, Barrow-in-Furness Branch E Class Coastal Submarine

Катэгорыя:Падводныя лодкі Вялікабрытаніі тыпу E Катэгорыя:Падводныя лодкі Вялікабрытаніі ў Першай сусветнай вайне