Майстар спорту Рэспублікі Беларусь (МС) — спартыўнае званне ў Рэспубліцы Беларусь. Прысвойваецца Міністэрствам спорту і турызму Рэспублікі Беларусь па відах спорту, прызнаных у Рэспубліцы Беларусь.
Спартсмену, якому прысвоена спартыўнае званне, выдаюцца пасведчанне аб спартыўным званні і нагрудны знак.
Нормы і патрабаванні, выкананне якіх неабходна для прысваення спартыўнага звання майстра спорту Рэспублікі Беларусь, усталёўваюцца Адзінай спартыўнай класіфікацыяй Рэспублікі Беларусь (АСК), зацверджанай Міністэрствам спорту і турызму Рэспублікі БеларусьЗакон Республики Беларусь от 4 января 2014 г. № 125-З «О физической культуре и спорте».
Спартыўныя званні прысвойваюцца спартсменам — грамадзянам Рэспублікі Беларусь пры выкананні імі устаноўленых АСК нормаў на афіцыйных спартыўных спаборніцтвах, за выключэннем спартыўных спаборніцтваў, якія праводзяцца сярод ветэранаў.
Разрадныя нормы і разрадныя патрабаванні ўсталёўваюцца з улікам асаблівасцяў развіцця віду спорту, полу, узросту спартсменаў і вызначаюцца паказчыкамі, прадугледжанымі Адзінай спартыўнай класіфікацыяй Рэспублікі Беларусь па віду спортуЕдиная спортивная классификация Республики Беларусь 2013—2016 гг. .
Асобам з інваліднасцю прысвойваецца асобнае спартыўнае званне — майстар спорту Рэспублікі Беларусь сярод інвалідаў.
Гл. таксама Майстар спорту Рэспублікі Беларусь міжнароднага класа :Катэгорыя:Майстры спорту Беларусі
Катэгорыя:Спартыўныя званні Беларусі