Адзіная спартыўная класіфікацыя Рэспублікі Беларусь (АСК) — нарматыўны дакумент, які вызначае парадак прысваення і пацверджання спартыўных званняў і разрадаў у Рэспубліцы Беларусь. Вызначае нормы, выкананне якіх неабходна для прысваення званняў і разрадаў для ўсіх афіцыйна прызнаных відаў спорту. АСК распрацоўваецца і прымаецца тэрмінам на чатыры гады.

Агульныя палажэнні АСК з’яўляецца адзіным нарматыўным дакументам, які вызначае парадак прысваення афіцыйных спартыўных званняў і разрадаў і патрабаванні да спартсменаў, якія прэтэндуюць на гэтыя званні.

АСК вызначае як уласна нарматывы, якія павінен выканаць спартсмен для атрымання звання, так і ўмовы, у якіх гэтыя нарматывы павінны выконвацца: узровень спаборніцтваў, кваліфікацыю суддзяў, узровень супернікаў. Патрабаванні ўстанаўліваюцца індывідуальна для кожнага віду спорту, з улікам як яго спецыфікі, так і ўзроўню развіцця гэтага віду ў Рэспубліцы Беларусь.

Віды спорту У АСК уключаюцца наступныя віды спорту: уключаныя ў праграму Алімпійскіх, Паралімпійскіх, Дэфлімпійскіх гульняў; не ўключаныя ў праграму Алімпійскіх, Паралімпійскіх, Дэфлімпійскіх гульняў, але прызнаныя Міжнародным алімпійскім камітэтам; не ўключаныя ў праграму Алімпійскіх, Паралімпійскіх, Дэфлімпійскіх гульняў і не прызнаныя Міжнародным алімпійскім камітэтам; спартыўна-тэхнічныя і ваенна-прыкладныя віды спорту (службовае мнагабор’е), якія развіваюць рэспубліканскія дзяржаўна-грамадскія аб’яднанні «Добраахвотнае таварыства садзейнічання арміі, авіяцыі і флоту Рэспублікі Беларусь», "Беларускае фізкультурна-спартыўнае таварыства «Дынама», дзяржаўная установа «Спартыўны камітэт Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь».

Разрады і званні Сістэма спартыўных званняў і разрадаў з’яўляецца адзінай для ўсіх відаў спорту. Прадугледжваюцца наступныя званні і разрады спартсменаў (у парадку змяншэння)Единая спортивная классификация Республики Беларусь 2013—2016 гг. :

Спартыўныя званні: Майстар спорту Рэспублікі Беларусь міжнароднага класа (МСМК) Майстар спорту Рэспублікі Беларусь (МС) Майстар спорту Рэспублікі Беларусь міжнароднага класа сярод інвалідаў (МСМК сярод інвалідаў) Майстар спорту Рэспублікі Беларусь сярод інвалідаў (МС сярод інвалідаў)

Спартыўныя разрады: Кандыдат у майстры спорту Рэспублікі Беларусь (КМС) 1-ы спартыўны разрад 2-і спартыўны разрад 3-і спартыўны разрад 1-ы юнацкі разрад 2-і юнацкі разрад 3-і юнацкі разрад кандыдат у майстры спорту Рэспублікі Беларусь сярод інвалідаў (КМС сярод інвалідаў) I разрад сярод інвалідаў II разрад сярод інвалідаў III разрад сярод інвалідаў 1-ы юнацкі разрад сярод інвалідаў 2-і юнацкі разрад сярод інвалідаў 3-і юнацкі разрад сярод інвалідаў

Патрабаванні і парадак прысваення званняў Званні МСМК і МС па відах спорту прысвойваюцца Міністэрствам спорту і турызму Рэспублікі Беларусь па прадстаўленні ўпраўленняў фізічнай культуры, спорту і турызму абласных, Мінскага гарадскога выканаўчых камітэтаў; па спартыўна-тэхнічных і ваенна-прыкладных відах спорту (службовых мнагаборствах) — па прадстаўленні БФСТ «Дынама», Спартыўнага камітэта Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь, ДТСААФ, узгодненым з рэспубліканскімі федэрацыямі (саюзамі, асацыяцыямі) па віду (відах) спорту. Званні МСМК сярод інвалідаў, МС сярод інвалідаў прысвойваюцца Міністэрствам спорту і турызму па прадстаўленні Федэрацыі фізічнай культуры і спорту Беларускага таварыства інвалідаў па зроку, Беларускай федэрацыі фізічнай культуры і спорту інвалідаў і Беларускай спартыўнай федэрацыі глухіх. Спартыўныя званні прысвойваюцца толькі грамадзянам Рэспублікі Беларусь.

Катэгорыя:Спартыўныя званні Беларусі