Ві́ктар Міха́йлавіч Каранке́віч (нар. , г. п. , Магілёўская вобласць) — беларускі дзяржаўны дзеяч, Міністр энергетыкі Рэспублікі Беларусь (2018—2024), Намеснік Прэм’ер-міністра Беларусі (з 2024 года).

Біяграфія Нарадзіўся 1 жніўня 1976 года ў г. п. Кіраўск Кіраўскага раёна Магілёўскай вобласці.

У 1993 годзе скончыў сярэднюю школу № 1 г. Кіраўска.

У 1997 годзе скончыў недзяржаўны Інстытут сучасных ведаў па спецыяльнасці «Эканамічная інфарматыка», у 2005 годзе — энергетычны факультэт Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта па спецыяльнасці «Цеплаэнергетыка», у 2010 годзе — Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасці «Дзяржаўнае кіраванне нацыянальнай эканомікай».

У 1997—2004 гадах — спецыяліст другой катэгорыі аддзела прыватызацыі і кіравання дзяржмаёмасцю, спецыяліст першай катэгорыі ўпраўлення эканомікі, вядучы спецыяліст Цэнтра разлікаў за ператокі Беларускага дзяржаўнага энергетычнага канцэрна.

У 2004—2006 гадах — начальнік фінансавага аддзела — намеснік начальніка ўпраўлення фінансаў, уліку і справаздачнасці Беларускага дзяржаўнага энергетычнага канцэрна.

У 2006—2012 гадах — начальнік галоўнага эканамічнага ўпраўлення Міністэрства энергетыкі Рэспублікі Беларусь.

У 2012—2017 гадах — намеснік Міністра энергетыкі Рэспублікі Беларусь.

З 27 студзеня 2017 года — першы намеснік Міністра энергетыкі Рэспублікі Беларусь.

З 31 жніўня 2018 года — Міністр энергетыкі Рэспублікі Беларусь.

12 жніўня 2024 года прызначаны Намеснікам Прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь, які курыруе прамысловасць і энергетыкуНазначэнні ва ўрадзе, рэгіёнах, Мінэнерга і БЧ. Падрабязнасці кадравага панядзелка ў Лукашэнкі.

Санкцыі У чэрвені 2022 года трапіў пад санкцыі Канады.

Сям’я Брат — Антон Міхайлавіч Каранкевіч (нар. 1983) — беларускі палітык.

Узнагароды Ганаровая грамата Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь (2012); Ордэн Айчыны III ступені (2024).

Катэгорыя:Выпускнікі энергетычнага факультэта БНТУ Катэгорыя:Намеснікі міністраў Рэспублікі Беларусь Катэгорыя:Міністры энергетыкі Рэспублікі Беларусь