Параграф 175 — антыгомасексуальнае палажэнне , што дзейнічала з 1871 па 1968 год. Параграф існаваў у крымінальным заканадаўстве Германіі з 15 мая 1871 года, калі быў уведзены адзіны крымінальны кодэкс Германскай імперыі, па 11 чэрвеня 1994 года, калі параграф 175 быў цалкам выкраслены з крымінальнага кодэкса паводле рашэння Бундэстага. Паводле гэтага параграфа пераследаваліся дзеянні сексуальнага характару паміж асобамі мужчынскага полу, а ў ранейшых версіях — таксама і сексуальныя кантакты з жывёламі.

У гітлераўскай Германіі параграф 175 быў значна больш жорсткі, а пераслед гомасексуальных мужчын прыняў сістэматычны характар. Усяго ў Трэцім рэйху па абвінавачанні ў «ненатуральнай распусце» паміж мужчынамі былі асуджаны каля 50 тысяч чалавек. Параграф 175 у яго ўзмоцненай нацысцкай рэдакцыі працягваў дзейнічаць і пасля вайны ў ФРГ. Толькі з 1953 па 1965 год у эпоху канцлера Адэнаўэра па параграфе 175 у ФРГ былі заведзены каля 100 тысяч крымінальных спраў, і ў палове выпадкаў выносіліся абвінаваўчыя прысуды. У ГДР тэкст параграфа быў вернуты да яго данацысцкай версіі, аднак і тут ён працягваў дзейнічаць да ўвядзення ў 1968 годзе новага крымінальнага кодэкса ГДР.

Пасля лібералізацыі антыгомасексуальнага заканадаўства ў ГДР і ФРГ пад канец 1960-х — пачатку 1970-х гадоў поўнае скасаванне крымінальнага пераследу добраахвотных аднаполых сексуальных кантактаў паміж мужчынамі і раўнаванне ўзросту згоды для гомасексуальных і гетэрасексуальных кантактаў у аб’яднанай Германіі адбыліся толькі ў 1994 годзе.

Перадгісторыя

У другой палове XIII стагоддзя сексуальныя кантакты паміж мужчынамі, як і шмат іншых «садомскіх грахоў», у Еўропе пад уплывам хрысціянскай маралі былі ўведзены ў ранг цяжкіх злачынстваў, якія караліся аж да смяротнага пакарання. У XVI—XVII стагоддзях адбыўся падзел паміж двума відамі садаміі. Скаталожніцтва па-ранейшаму лічылася цяжкім злачынствам, якое каралася спаленнем жыўцом. Аднаполыя сексуальныя кантакты сталі лічыцца менш сур’ёзным злачынствам, за якое належала пакаранне смерцю мячом.

На мяжы XVIII—XIX стагоддзяў адбылося змякчэнне сярэднявечнага заканадаўства. У 1791 годзе ў Францыі быў прыняты , заснаваны на правах чалавека і грамадзяніна, які касаваў кары за злачынствы супраць маральнасці. Пазней гэта яшчэ раз было пацверджана і крымінальным кодэксам Напалеона 1810 года, які разглядаў у якасці «злачынстваў супраць маралі» () толькі тыя сексуальныя дзеянні, якія былі злучаны з парушэннем правоў трэціх асоб, што прывяло да поўнага легалізавання добраахвотных сексуальных адносін паміж мужчынамі. Каральнымі заставаліся толькі гвалтоўныя сексуальныя дзеянні і сексуальныя дзеянні, здзейсненыя ў грамадскім месцы ці з асобай, што не дасягнула 15 гадоў (артыкулы 330—332).

Ліберальнае французскае заканадаўства зрабіла ўплыў на многія паўднёвыя і заходнія нямецкія дзяржавы. Так, прыкладам, каралеўства Баварыя, узяўшы за ўзор Напалеонаўскія кодэксы, у сваім крымінальным кодэксе 1813 года скасавала ўсе , стаўшы першай нямецкай дзяржавай, што дэкрыміналізавала гомасексуальныя кантакты паміж мужчынамі. У наступныя гады гэты прыклад перанялі і некаторыя іншыя германскія дзяржавы, што або зусім скасавалі кары за аднаполыя кантакты паміж мужчынамі, або значна зменшылі тэрміны кары.

У адрозненне ад многіх іншых нямецкіх дзяржаў, Прусія ніколі не дэкрыміналізавала гомасексуальныя адносіны паміж мужчынамі. У красавіку 1851 года ўступіў у дзеянне новы крымінальны кодэкс прускіх дзяржаў, § 143 якога таксама прадугледжваў крымінальную кару за «ненатуральную распусту паміж мужчынамі». Пасля ўтварэння ў 1866 годзе Паўночнагерманскага саюза для яго быў створаны новы адзіны крымінальны кодэкс, які ў значнай меры арыентаваўся на прускі крымінальны кодэкс 1851 года, і § 143 прускага УК («ненатуральная распуста») быў практычна даслоўна пераняты КК Паўночнагерманскага саюза, атрымаўшы ў ім іншы нумар — § 152.

У 1870 годзе крымінальны кодэкс Паўночнагерманскага саюза набыў моц, аднак параграф пра «ненатуральную распусту» атрымаў у ім іншы нумар — § 175. Адтуль 15 мая 1871 года гэты параграф без змены і з тым жа самым нумарам перайшоў у крымінальны кодэкс Германскай імперыі.

Увядзенне адзінага імперскага крымінальнага кодэкса

Пашырэнне § 175 на ўсю Кайзераўскую Германію У 1871 годзе адбылося аб’яднанне германскіх дзяржаў у адну імперыю вакол Прускага каралеўства, і з 1 студзеня 1872 года новы крымінальны кодэкс набыў моц у якасці асноўнага крымінальнага кодэкса на тэрыторыі ўсёй імперыі. Такім чынам, § 175 КК Германскай імперыі сваімі каранямі ідзе ў прускі крымінальны кодэкс 1851 года і з’яўляецца ў крымінальнай сістэме аб’яднанай Германіі праз КК Паўночнагерманскага саюза.

+Крымінальныя справы па § 175 ГадыУсяго спраў*З іх асуджаны188239032918833412691884436345188548039118864383731887489418188844135318894513671890496412189154244618925674591893629524189466953218956054841896672536189767956318986455331899639491190065553519017506211902 364/3936131903 332/3896001904 348/3765701905 379/3816051906 351/3826231907 404/3676121908 282/3996581909 510/3316771910 560/3317321911 526/3427081912 603/3227611913 512/3416981914 490/2636311915 233/1202941916 278/1203181917 131/701661918 157/31181919 110/10891920 237/391971921 485/864251922 588/74991923 503/314451924 850/1269619251225/111110719261126/13510401927 911/1188481928 731/2028041929 786/2238371930 723/2218041931 618/1396651932 721/204801* Першая лічба — справы пра «ненатуральную распусту» паміж мужчынамі, другая — паміж чалавекам і жывёлай.

Варта адзначыць, што пад «ненатуральнай распустай» разумеліся не любыя «распусныя дзеянні» паміж мужчынамі, але толькі такія сексуальныя кантакты, пры якіх палавы орган аднаго мужчыны пранікаў усярэдзіну цела іншага (то бок толькі такія кантакты, якія ў нямецкай мове можна было апісаць паняццем beischlafliche Handlung). Такім чынам, розныя формы непранікальнай мастурбацыі не траплялі пад параграф 175. Тым часам суддзі і юрысты таго часу вялі роспачныя спрэчкі пра тое, што падыходзіла пад вызначэнне beischlaflich, а што не. Часам на судах даводзілася глыбока ўдавацца ў дэталі і высвятляць, ці былі аголены палавыя органы і ці пранікала сперма аднаго партнёра ў цела іншага. Прымяненне § 175 было вельмі цяжкім для суддзяў, бо падсудныя заўсёды маглі дамовіцца і адмаўляць наяўнасць палавога акта, без чаго засудзіць іх было складана. Судовым урачам вельмі рэдка ўдавалася знаходзіць на целе падсудных сляды палавога кантакту. Лік асуджаных за «ненатуральную распусту» до пачатку XX стагоддзя не перавышаў 500 чалавек штогод.

Падобная трактоўка мела значэнне і сэнс пры разглядзе тагачаснага заканадаўства, злучанага з рэгламентацыяй . Так, згодна § 182 КК, тэрмінам да аднаго года турмы караўся толькі палавы акт, здзейснены мужчынам з «цнатлівай дзяўчынкай», якая не дасягнула 16 гадоўStGB, § 182, у рэдакцыі ад 01.01.1872.. Мэтай гэтага параграфа была не засцярога дзяцей ад сексуальнага замаху ў сённяшнім разуменні, а абарона «дзявоцкай бязгрэшнасці». Адносна сексуальных кантактаў дарослых жанчын з хлопчыкамі ці дзяўчынкамі, старэйшымі за 14 гадоў, у крымінальным кодэксе не ўтрымлівалася ніякіх указанняў. Сексуальныя кантакты з дзецьмі, якія не дасягнулі 14 гадоў, рэгламентаваліся § 176 КК і крымінальна пераследавалісяStGB, § 176, у рэдакцыі ад 20.03.1876.. Супраць новай хвалі крымінальнага пераследу за «ненатуральную распусту» выступала Баварыя, у якой такія дзеянні ўжо з 1813 года больш не былі незаконнымі. Аднак урад Рэйха «ад імя ўсяго германскага народа» адказаў адмовай, спаслаўшыся на тое, што большасць насельніцтва ацэньвае такія дзеянні як злачынныя.

Чарга гучных працэсаў у 1907—1909 гадах, злучаных са , значна ўзмацняе антыгомасексуальныя настроі ў грамадстве.

У 1909 годзе ствараецца адмысловая камісія па распрацоўцы новага крымінальнага кодэкса. З боку камісіі было паказана захаваць кару «ненатуральнай распусты паміж мужчынамі» і пашырыць адпаведны параграф і на жанчын. У 1913 годзе Крымінальная Камісія пры Рэйхстагу рэкамендуе далейшае ўзмацненне § 175. Праца па складанні новага крымінальнага кодэкса працягваецца аж да Першай сусветнай вайны. У 1918 годзе пасля сканчэння вайны ў чарнавым варыянце новага крымінальнага кодэкса рэкамендацыі 1913 года па ўзмацненні кары захоўваюцца.

Спробы рэфармавання ў Веймарскай рэспубліцы

З падзеннем імперыі і стварэннем Веймарскай рэспублікі былі гарантаваны свабоды слова і сходаў усіх грамадзян. Тым часам адбываецца і з’яўляецца вялікі лік арганізацый гомасексуалаў. У 1922 годзе пад кіраўніцтвам міністра юстыцыі завяршаецца праца над чарнавым варыянтам новага крымінальнага кодэкса (). У канчатковым варыянце кодэкса добраахвотныя сексуальныя кантакты паміж дарослымі мужчынамі больш не пераследуюцца (злачыннымі застаюцца прастытуцыя і прымус з выкарыстаннем залежнага становішча).

Гучны судовы працэс над у 1924 годзе прыводзіць да ўзмацнення істэрыі, рэзкага павелічэння колькасці абвінаваўчых прысудаў па § 175 і новых дыскусій пра ўзмацненне жорсткасці заканадаўства.

У 1925 годзе пасля змены кабінета міністраў адбываецца чарговая змена чарнавіка, і аднаполыя сексуальныя кантакты паміж мужчынамі зноў ставяцца па-за законам. У прыватнасці, § 296 «Усеагульнага нямецкага крымінальнага кодэкса» прадугледжваў крымінальную адказнасць за палавыя кантакты паміж мужчынамі, стаўшы, такім чынам, спадчыннікам § 175. Апроч таго, праект новага КК уводзіў дадатковы § 297 («Цяжкія выпадкі распусты паміж мужчынамі»), які караў за прастытуцыю, кантакты з непаўналетнімі, а таксама прымус да аднаполых сексуальных кантактаў паміж мужчынамі.

Узмацненне жорсткасці заканадаўства тлумачылася спробай абароны «здаровай моладзі» не толькі ад фізічнага спакушэння, але і ад уцягнення ў гомасексуальныя групы шляхам актыўнай прапаганды з дапамогай часопісаў і грамадскіх імпрэз:

Асабліва ў буйных гарадах ужо цяпер нават пад дзеяннем § 175 можна назіраць, як мужчыны, схільныя да аднаполых кантактаў, яднаюцца ў групы, якія разгортваюць актыўную прапаганду праз свае часопісы і грамадскія імпрэзы; характар іх прыхільнасцей мае на ўвазе ў сабе імкненне ўцягнуць на свой шлях моладзь, якая па прыродзе сваёй не мела аднаполых схільнасцей…

З 1925 па 1929 гады праект новага крымінальнага кодэкса шматкроць абмяркоўваўся ў Рэйхстагу пры розных яго скліканнях. За яго поўнае ці частковае скасаванне выступалі прадстаўнікі КПГ, СДПГ і НДП.

Нарэшце, 16 кастрычніка 1929 года камітэт па справах крымінальнага заканадаўства () пры Рэйхстагу правёў галасаванне па лёсе антыгомасексуальнага заканадаўства. У выніку дэбатаў 15 галасамі супраць 13 быў адхілены § 296, што крыміналізаваў добраахвотныя сексуальныя кантакты паміж дарослымі мужчынамі. Пры гэтым пераважная большасць падтрымала ўвядзенне новага § 297, які вылучаў асобна «цяжкую распусту паміж мужчынамі» з ужываннем службовага становішча ці залежнага становішча партнёра, і спакушэнне мужчынамі, старэйшымі за 21 год, непаўналетніх асоб мужчынскага полу. Для падобных «цяжкіх выпадкаў» была прадугледжана кара ад 6 месяцаў турмы да 5 гадоў катаргі. Другое чытанне законапраекта ў крымінальным камітэце так і не адбылося, бо рэйхстаг быў датэрмінова расфармаваны рэйхсканцлерам Брунінгам і 14 верасня 1930 года адбыліся новыя парламенцкія выбары, на якіх найбольшы прырост атрымала НСДАП, стаўшы другой па велічыні фракцыяй у парламенце.

ахарактарызаваў галасаванні па абодвух параграфах як «адзін крок наперад і два назад». Гэта тлумачыцца тым, што новы крымінальны кодэкс крыміналізаваў толькі мужчынскую (гомасексуальную) прастытуцыю, але не жаночую (гетэрасексуальную). Апроч таго, незаконнымі аб’яўляліся гомасексуальныя адносіны мужчыны, старэйшага за 21 год, з непаўналетнім юнаком 16-21 гадоў, тым часам як гетэрасексуальны мужчына вольна мог мець сексуальныя кантакты з непаўналетнімі дзяўчынамі 16-21 гадоў. У будучыні ж меркавалася крыміналізаваць не толькі пранікальныя палавыя кантакты, але і любыя формы гомасексуальных кантактаў.