Іван Сяргеевіч Жураўлёў (нар. , г. Куртамыш, Курганская вобласць) — беларускі архітэктар.

Біяграфія Скончыўшы ў 1968 годзе архітэктурнае аддзяленне будаўнічага факультэта БПІ (выкладчыкі А. П. Воінаў, В. М. Волчак, У. М. Вараксін, Н. Н. Макляцова, Н. Я. Трахтэнберг).

У 1968—1971 гадах працаваў старэйшым архітэктарам інстытута «Ташдзіпрагар» («Ташпраект») у Ташкенце.

У 1971 і 1983—1984 у інстытуце «Мінскпраект» (галоўны архітэктар праектаў, начальнік архітэктурна-планіровачнай майстэрні), у 1981—1983 гадах у галоўным упраўленні архітэктуры і горадабудаўніцтва Мінскага гарвыканкама. У 1984—1987 начальнік архітэктурна-канструктарскай майстэрні (АПМ-5) інстытута «Мінскпраект», начальнік архітэктурна-канструктарскай майстэрні (АКМ-2) інстытута «Белдзяржпраект» . У 1987—1993 гадах намеснік начальніка ГалоўАПУ, намеснік галоўнага архітэктара горада, начальнік аддзела архітэктуры жылых і грамадзянскіх будынкаў галоўнага архітэктурна-планіровачнае ўпраўлення Мінгарвыканкама. Адначасова з 1978 года выкладаў у БПІ. У 1993—1994 гадах намеснік начальніка Галоўэкспертызы, начальнік аддзела жыллёва-грамадзянскага будаўніцтва. У 1994—2000 гадах у Галоўным упраўленні тэрытарыяльнага развіцця, горадабудаўніцтва і архітэктуры Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва Беларусі працаваў начальнік амупраўлення архітэктуры, тыпалогіі будынкаў і праектных работ, пасля намеснікам начальніка. У 2000—2002 гадах дырэктар ПВВК «Інстытут Інкапраект». З 2002 года ва Упраўленні метадалогіі дзяржаўнай экспертызы Галоўэкспертызы пры Мінбудархітэктуры.

Член Саюза архітэктараў СССР з 1972 года. Кіраўнік творчай майстэрні пры Саюзе архітэктараў Беларусі. Член БСМ з 1974 года.

Член КПСС з 1983 года. Пражывае ў г. Мінск.

Творчасць Асноўныя работы ў Ташкенце (у сааўтарстве): забудова мікрараёна Ц 17-18 () (1961—1971), удасканаленне праектаў буйнапанэльных жылых дамоў у дадатак да серыі Э-9 ДБК-1 г. Ташкент, 8-мі павярховы жылы дом для сем’яў вялікага складу (рэалізаваны ў 4-х павярховым варыянце).

Асноўныя работы ў Мінску (у сааўтарстве): забудова галаўной часткі Ленінскага праспекта ў мікрараёне Усход-1 з праектамі 14-16 павярховых буйнапанэльных жылых дамоў з садамі на дахах і аб’ектамі абслугоўвання (1980), праекты блок-секцый буйнапанэльных жылых дамоў серый М464-9 і М111-90, жылыя дамы ў раёнах Серабранка (вул. Пляханава), Паўднёвы Захад (пр. Газеты «Праўда»), Ангарская, у 2-м завулку Баграціёна (1973—1985), у кварталах вул. Бірузова—Альшэўскага—Прытыцкага, па вул. Беламорскай, вул. Карастаянавай., стаматалагічная і дзіцячая паліклінікі ў мікрараёне Паўднёвы Захад 2 (1982), элементы добраўпарадкавання і малыя архітэктурныя формы: уязныя знакі ў горад, лавы, кветачніцы, урны, абсталяванне дзіцячых пляцовак; шматкватэрны жылы дом з падземным гаражом-стаянкай па вул. Грыбаедава; надбудовы мансардных паверхаў жылых дамоў па пр. Незалежнасці, 113 (а таксама праекты для дамоў № 103, 105); вул. Карла Маркса, 25; вул. Някрасава, 14 (а таксама праекты для дамоў № 10, 12).

Узнагароды Узнагароджаны бронзавым медалём ВДНГ СССР (1978), медалём «За асваенне цалінных зямель». На Рэспубліканскім конкурсе (УзССР) на праект залы пасяджэнняў Вярхоўнага Савета Узбекскай ССР у г. Ташкенце атрымаў заахвочвальную прэмію; у Рэспубліканскім конкурсе (БССР) на праект помніка маці Героя Савецкага Саюза Пятра Купрыянава ў г. Жодзіна заняў трэцяе месца; ва Усесаюзным конкурсе на праекты гарадскіх жылых дамоў з кватэрамі для сем’яў з трох пакаленняў заняў першае месца (1978, у аўтарскім калектыве); атрымаў дыплом 1-й ступені Дзяржбуда СССР і СА СССР на Усесаюзным аглядзе-конкурсе дасягненняў савецкай архітэктуры, прысвечаны 60-годдзю Вялікай Кастрычніцкай сацыялістычнай рэвалюцыі.

Літаратура

Катэгорыя:Архітэктары Беларусі Катэгорыя:Архітэктары XX стагоддзя Катэгорыя:Архітэктары Мінска Катэгорыя:Архітэктары Ташкента Катэгорыя:Члены КПСС