Лаўрэ́нцій Фамі́ч Цана́ва (прозвішча да 1938 года — Джанджгава (Джанджава); жнівень 1900, в. Нахунова, Кутаіская губерня — , Бутырская турма) — савецкі дзяржаўны дзеяч, дэпутат Вярхоўнага Савета СССР, першы сакратар Поційскага абкама УКП(б) (1935—1937), народны камісар НКУС БССР (1938—1941), народны камісар (з 1946 — міністр) дзяржаўнай бяспекі БССР (люты-чэрвень 1941, 1943—1951), намеснік міністра дзяржаўнай бяспекі СССР (1951—1952). Генерал-лейтэнант (1945).

Біяграфія Нарадзіўся ў сялянскай сям’і. У лютым 1921 г. арганізоўваў у роднай вёсцы паўстанцкія атрады. З сакавіка 1921 г. перайшоў у органы НК (), начальнік палітычных бюро розных павятовых НК у Грузіі. Тут ён пазнаёміўся з Л. П. Берыям, што вызначыла поспех яго кар’еры.

З 1926 г. працаваў у пракуратуры, з 1929 г. — у сістэме Спецыяльных аддзелаў, а з мая 1929 г. — ізноў у НК. Нарэшце ў чэрвені 1929 г. Цанава быў прызначаны на самастойную пасаду начальніка Чыатурынскага райаддзела ДПУ, але ўжо ў снежні 1930 г. пераведзены Берыям у апарат ДПУ Грузіі, памочнікам начальніка ДПУ. З лютага 1933 г. працаваў у сістэме Наркамата саўгасаў і Спажыўсаюза; намеснікам дырэктара Лімантрэста (1933—1934), намеснікам начальніка Субтрапічнага ўпраўлення Наркамата земляробства ЗСФСР (1934—1935), намеснікам кіраўніка Самтрэста (1935). У сакавіку 1935 — ліпені 1937 — першы сакратар Поційскага гаркама КП(б) Грузіі, у кастрычніку 1937 — снежні 1938 — начальнік «Калхідбуда».

З 1937 дэпутат Вярхоўнага Савета СССР. Пасля прызначэння Берыі наркамам унутраных спраў СССР у 1938 годзе зрабіў бліскучую кар’еру. 17 снежня 1938 Цанава быў прызначаны наркамам унутраных спраў Беларусі, у лютым—чэрвені 1941 наркам дзяржаўнай бяспекі БССР. У 1939 арганізаваў масавыя арышты на далучаных да СССР тэрыторыях Заходняй Беларусі. У 1939—1952 гг. — член Цэнтральнай рэвізійнай камісіі УКП(б).

Пасля пачатку Вялікай Айчыннай вайны працаваў у 1941—1942 намеснікам начальніка Упраўлення спецыяльных аддзелаў НКУС СССР, адначасова ў 1941—1943 начальнік Спецыяльных аддзелаў Заходняга і Цэнтральнага франтоў. Падчас баёў на Заходнім фронце быў цяжка паранены і кантужаны. З 7 мая 1943 наркам (з 1946 — міністр) дзяржаўнай бяспекі Беларусі, адначасова ў 1943—1945 быў намеснікам начальніка Цэнтральнага штаба партызанскага руху, а ў 1945 быў намеснікам камандуючага 2-м Беларускім фронтам. У 1949—1951 выпусціў кнігу «Усенародная партызанская вайна ў Беларусі супраць фашысцкіх захопнікаў».

29 кастрычніка 1951 г. быў прызначаны намеснікам міністра дзяржаўнай бяспекі СССР і 6 лістапада 1951, акрамя таго, яшчэ начальнікам 2-га Галоўнага ўпраўлення (контрразведка) МДБ. 15 лютага 1952 г. быў зняты «за сур’ёзныя памылкі» і адпраўлены на пенсію. Пасля смерці І. В. Сталіна былы заступнік Цанавы — Берыя апублікаваў матэрыялы па забойстве Міхоэлса, і 4 красавіка 1953 Цанава быў арыштаваны. З турмы некалькі разоў звяртаўся да савецкага кіраўніцтва з просьбай пра вызваленне з-пад следства. Памёр у бальніцы Бутырскай турмы, паводле іншых звестак — скончыў жыццё самагубствам.

Званні Старшы маёр дзяржаўнай бяспекі (28 снежня 1938 г.) Камісар дзяржаўнай бяспекі 3-га рангу (14 сакавіка 1940 г.) Генерал-лейтэнант (9 ліпеня 1945 г.)

Узнагароды Чатыры ордэны Леніна № 5842 26 красавіка 1940 — за паспяховае выкананне заданняў Урада па ахове дзяржаўнай бяспекі № 51105 30 красавіка 1946 — за выслугу гадоў № 82167 30 снежня 1948 — у сувязі з 30-годдзем Беларускай ССР № 124924 12 жніўня 1950 — у сувязі з 50-годдзем з дня нараджэння Пяць ордэнаў Чырвонага Сцяга № 26342 12 красавіка 1942 — за самаадданую працу па ўмацаванні баяздольнасці частак Захфронта і бязлітасную барацьбу з фашысцкай агентурайАрхіўны рэквізіт на сайце «Подзвіг народа» Архіўны рэквізіт на сайце «Подзвіг народа» № 4221 20 верасня 1943 — за выкананне заданняў Урада ў гады вайны № 1366 3 лістапада 1944 — за выслугу гадоў № 969 28 кастрычніка 1948 — за забойства Саламона Міхоэлса, пазбаўлены гэтага ордэна Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 9 красавіка 1953 года № 207 1 чэрвеня 1951 — за выслугу гадоў Ордэн Суворава 1 ступені (№ 214 15 жніўня 1944 г.) Два ордэны Кутузава 1 ступені № 567 21 красавіка 1945 — за барацьбу з нацыянальным супраціўленнем у Беларусі № 568 29 мая 1945 — за паспяховае выкананне заданняў Камандавання па арганізацыі перавозак абаронных і народнагаспадарчых грузаў у гады вайныАрхіўны рэквізіт на сайце «Подзвіг народа» Архіўны рэквізіт на сайце «Подзвіг народа» Ордэн «Працоўнага Чырвонага Сцяга ССР Грузіі» (№ 105 1930) Ордэн Чырвонага Сцяга (Мангольская Народная Рэспубліка) (№ 402 1942) Ордэн Рэспублікі (Тувінская Народная Рэспубліка) (№ 95 красавік 1942) Ордэн Грунвальду 3 ступені (Польшча) 2 савецкія медалі 3 польскія медалі Нагрудны знак «Заслужаны работнік НКВД» (28 мая 1941)

Спасылкі Кароткія біяграфіі кіраўнікоў ДБ Беларусі В.Егорычев. Друг Берии — Цанава // «7 дней» Хто кіраваў НКУС Минские легенды: Лаврентий Цанава — друг Берии, дачник, болельщик, убийца

Катэгорыя:Народныя камісары ўнутраных спраў БССР Катэгорыя:Народныя камісары дзяржаўнай бяспекі БССР Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета СССР 1-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета СССР 2-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета СССР 3-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 1-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 2-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 3-га склікання Катэгорыя:Памерлі ў турмах Расіі Катэгорыя:Нарадзіліся ў Самегрэла — Зема Сванеці