Віктар Іванавіч Комар (, г. Чугуеў, Харкаўская вобласць — ) — беларускі архітэктар.
Біяграфія Скончыў у 1957 годзе Новасібірскі інжынерна-будаўнічы інстытут імя В. У. Куйбышава. 3 1958 года працаваў у праектных арганізацыях, у Кемераваграмадзянпраекце г. Навакузнецка Кемераўскай вобласці. 3 1969 года ў інстытуце «Гомельграмадзянпраект», у 1985—1988 галоўны архітэктар тэхнічнага аддзела. З 1988 года — дырэктар Гомельскага філіяла Усесаюзнага архітэктурна-праектнага аб’яднання.
Член Саюза архітэктараў СССР з 1968 года. Член КПСС з 1963 года. Пражываў у Гомелі.
Творчасць Асноўныя працы ў Расіі: маладзёжнае кафэ «Юнацтва» (1963), мікрараён № 60-61-62 (1971) у Новакузнецку, база адпачынку «Медзведзяня» ў Междурэчанску Кемераўскай вобласці (1965).
Асноўныя работы (усе ў Гомелі): клуб Таварыства глуханямых (1977), будынак Гомельскага абкама КПБ (1978, у сааўтарстве з Р. К. Ціхавым), сталовая ў комплексе будынкаў абкама і Дома палітасветы (1982, з Р. К. Ціхавым), дом адпачынку «Чонкі» (1983), маладзёжны культурны цэнтр раёна «Сельмаш» (1984), бальнічны комплекс завода «Сельмаш», спартыўныя комплексы ДАКа і ДСТ «Спартак», гараж аблвыканкама, 9-павярховыя жылыя дамы па вул. Быхаўскай, адміністрацыйны будынак па вул. Лангэ, 12-павярховы жылы дом у мікрараёне № 51 (1988), 16-павярховы жылы дом з блокам абслугоўвання ў мікрараёне № 12а па Рэчыцкай шашы (1989), Палац культуры вытворчага аб’яднання «Гомсельмаш» на праспекце Касманаўтаў (1989), мемарыяльны сквер па вул. Білецкага (1987), праект забудовы квартала ў Чачэрску.
Узнагароды Узнагароджаны Ганаровай граматай Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР (1979), дыпломам Усесаюзнага агляду творчасці маладых архітэктараў (1963).
Літаратура
Катэгорыя:Асобы Катэгорыя:Архітэктары Беларусі Катэгорыя:Архітэктары XX стагоддзя Катэгорыя:Архітэктары Гомеля Катэгорыя:Архітэктары Новакузнецка Катэгорыя:Архітэктары Расіі