Антоній Корсак (; 13 чэрвеня 1764, Мсціслаў — 11 жніўня 1831, Старая Весь, Галічына) — дзеяч каталіцкага касцёла і Ордэна езуітаў, педагог.

Біяграфія

«Расійскі» этап Уступіў у Таварыства Ісуса 14 жніўня 1781 г. Пасля курса рыторыкі ў Оршы выкладаў граматыку і сінтаксіс ў Віцебску (1784—1786). З 1786 па 1788 гг. вывучаў філасофію ў Полацкім езуіцкім калегіуме. Наступныя пяць гадоў працаваў настаўнікам у езуіцкіх школах у Полацку, Дынабургу, Магілёве і Мсціславе.

У 1793 г. вярнуўся ў Полацкі езуіцкі калегіум, дзе праслухаў поўны курс тэалогіі. Пасля двух гадоў у доме ІІІ прабацыі ў Дынабургу слаў апошнія зарокі 15 жніўня 1798 г. Зноў працаваў у Мсціславе (рэгент канвікта, прэфект школ і прафесар французскай мовы, 1798—1799), Магілёве (рэгент канвікта, 1799—1800) і Оршы (прафесар рыторыкі і кіраўнік настаўніцкай семінарыі, 1800—1805; прэфект бібліятэкі, 1804—1805).

З 1805 па 1813 гг. — сакратар правінцыяла Беларускай правінцыі Таварыства Ісуса Казіміра Астроўскага. 3 мая 1813 г. прызначаны рэктарам Магілёўскага калегіума (да 1819). Апошні год дзейнасці езуітаў на Беларусі правёў у ОршыCatalogs SJ 1774—1829. Russiae. .

«Аўстрыйскі» этап Пасля выгнання езуітаў з Расійскай імперыі (1820) А. Корсак звязаў свой лёс з Галічыной, якая ў той час уваходзіла ў склад Аўстрыйскай імперыі. Першы год адсутнічаў у правінцыі, паколькі знаходзіўся ў Рыме, дзе прымаў удзел у ХХ Генеральнай кангрэгацыі Таварыства Ісуса, на якой быў абраны новы генерал ордэна Луіджы Фортыс. Па вяртанні ў правінцыю займае высокіе пасады: кансультанта правінцыяла Галіцкай правінцыі (1822—1825), віцэ-рэктар Цярнопальскага калегіума (1822—1824) і прэфект у калегіуме ў Старой Весі (1824—1826). На працягу навучальнага 1826/1827 года як віцэ-рэктар (фактычна з’яўляўся першай асобай установы) займаўся організацыяй працы новага езуіцкага калегіума ў Тынцы. У 1828—1831 гг. — суперыёр у ТухавеCatalogs SJ 1774—1829. Galicianae. .

Калі вясной 1831 года Галічыну ахапіла эпідэмія халеры айцы езуіты правінцыі працягвалі свае апостальскае служэнне і, як маглі, дапамагалі пацярпелым і іх сем’ям: быў адчынены шпіталь, аказвалася пастырская дапамога хворым, адпяваліся памерлыя. Антоній Корсак стаў адным з двух членаў ордэна (другі — яшчэ адзін беларускі езуіт, выпускнік Полацкай езуіцкай акадэміі Баніфацый Кісялевіч), якому гэта каштавала жыццяZalenski, S. Les Jésuites de la Russie Blanche. 2 vol. / S. Zalenski. — Paris: Letouzey et Ané, éditeurs, 1886. — pp. 312—313.. Памёр 11 жніўня 1831 г. незадоўга да сканчэння эпідэмііZalenski, S. Les Jésuites de la Russie Blanche. 2 vol. / S. Zalenski. — Paris: Letouzey et Ané, éditeurs, 1886. — p. 459..

Працы Антоній Корсак лічыцца (з рознай ступенню верагоднасці) аўтарам некалькіх выданняў лаціна-польскіх слоўнікаў, выдадзеных у Полацкай езуіцкай друкарні: Dictionarium Latino-Polonicum ad usum scholasticae Juventutis. Polociae : typ. S. J., 1790. [?] с. Dictionarium Latino-Polonicum. Polociae : typis Colleg. Soc. Jesu, 1796. [?] с. Dictionarium latino-polonicum in usum scholasticae juventutis. Polociae : typ. S. J., 1813. [?] с. Dictionarium latino-polonicum. Ad usum studiosa Juventutis. Polociae : Typis Academicis, 1817. 502, с.Баўтовіч, М. Кнігадрук у Полацку ад 1774 г. да 1829 г. / М. Баўтовіч // Кнігадрук у Полацку (1774—1829): Бібліяграфічнае выданне / укладальнік М. Баўтовiч. — Полацк: Выдавецкая ініцыятыва «Полацкая ляда», 2018. — С. 32, 50, 137, 158.

Літаратура Encyklopedia wiedzy o jezuitach na ziemiach Polski i Litwy 1564—1995 / oprac. L. Grzebień. — Kraków : Wyd-wo WAM, 1996. — 882 s. Giżycki, J.M. Materyały do dziejów Akademii Połockiej i szkół odniej zależnych / J.M. Giżycki. — Kraków: Druk. W. Anczyca i spółki, 1905. — 288 s. Zalenski, S. Les Jésuites de la Russie Blanche. 2 vol. / S. Zalenski. — Paris: Letouzey et Ané, éditeurs, 1886. — 492 p.

Катэгорыя:Езуіты Беларусі Катэгорыя:Памерлі ад халеры