Карл Вільгельмавіч Багемі́ле () — архітэктар першай паловы XIX стагоддзя. З 1824 года тытулярны саветнікБагельмиль, Вильгельм.

Біяграфія

Скончыў акадэмію ў Рыме. У 1811—1826 гадах гродзенскі губернскі архітэктар.

Творчасць

Распрацаваў праект рэканструкцыі ратушы ў Гродне ў класіцыстычным стылі, ажыццёўлены ў 1815—1826 гадах.

Распрацаваў праект павятовых казначэйстваў для Брэста і Кобрына (1820), Ліды (1824). Выканаў фіксацыйныя чарцяжы старажытных пабудоў Гродна.

У 1822 годзе займаўся рамонтам часткі дома Агінскага і казармы юнкераў ў ГроднеКулагин А. Н. Гродненские зодчие XIX — начала XX веков (новые архивные изыскания) . // Пытанні мастацтвазнаўства, этналогіі і фалькларыстыкі. Выпуск 22. — Мінск: «Права і эканоміка», 2017. — С. 77—78. У крыніцы памылкова названы Багемін.

У 1822 годзе на тэрыторыі Фарных могілак на сродкі К. Студніцкага была ўзведзена капліца па праекте К. Багеміле. Званіцу капліцы дабудавалі ў 1907 годзеПравославное и католическое кладбища по ул. Антонова .

У 1825 годзе склаў каштарыс на рамонт палкавога лазарэта і пад’ёмнага моста ў павятовым горадзе КобрынеНГАБ. — Ф. 8. Воп. 1., спр. 6, л. 1, 2, 26 — 27.

У 1825 годзе склаў праект і каштарыс на пабудову паштовай станцыі ў маёнтку Крупчыцыцяпер Жабінкаўскі раёнНГАБ. — Ф. 8. Воп. 1., спр. 11, л. 14 б.

4 снежня 1825 года Багеміле рапартаваў: «Па выкананні прадпісання Вашага правасхадзіцельства ад 26-га мая склаў план і каштарыс на пабудову паштовага са службамі Дома Навагрудскага павета ў мястэчку Сталовічах… а таксама на пабудову такога ж Дома ў Гародні»НГАБ. — Ф. 8. Воп. 1., спр. 19, л. 1.

Спадчына

У захоўваецца дакумент «Пра спадчыну, якая засталася ад Карла Багеміля», датаваны 1892 годам.

Літаратура

 — С. 207.

Катэгорыя:Архітэктары Беларусі Катэгорыя:Архітэктары XIX стагоддзя Катэгорыя:Архітэктары Гродна Катэгорыя:Архітэктары Расійскай імперыі Катэгорыя:Архітэктары Брэста Катэгорыя:Архітэктары Ліды Катэгорыя:Архітэктары Кобрына Катэгорыя:Гродзенскія губернскія архітэктары