Элеанора Антонаўна Бацян (нар. , г. Мінск) — беларускі архітэктар.

Біяграфія Скончыла ў 1952 годзе Мінскі архітэктурна-будаўнічы тэхнікум, у 1959 годзе — Беларускі політэхнічны інстытут. У 1952—1969 гадах у інстытуце «Белдзяржпраект», у 1959—1992 гадах архітэктар, старшы архітэктар, кіраўнік групы, галоўны архітэктар праектаў генпланаў і прамвузлоў у інстытуце «Белпрампраект».

Член Саюза архітэктараў Беларусі з 1963 года. Пражывае ў Мінску.

Творчасць Асноўныя работы: прамысловыя вузлы — Усходні ў Брэсце (1964, у сааўтарстве; прэмія СМ СССР 1977), «Шабаны» (1966) у Мінску, у г. Асіповічы (1978), Магілёве, Рэчыцы, Смаргоні, Лідзе, прамысловыя прадпрыемствы ў раёне Слуцкай шашы (1970); заводы: асфальта-бетонны (1978), буйнапанэльнага домабудавання (1976), санзагатовак (1975) і вытворчая база «Мінскметрабуда» ў прамвузле «Шабаны»Ботян Элеонора Антоновна ў Мінску, заводы «Рамбудгідрамаш» і жалезабетонных вырабаў у г.п. Коханава (1975), па вытворчасці металічнага парашку ў Маладзечне (1979) і Мінску (1985), электралямпавы ў Брэсце (1980); НДІ парашковай металургіі (1979), будынкі Мінскага навукова-вытворчага аб’яднання «Цэнтр» (1980, будаўніцтва 1988), фабрыка каляровага друку (1978, будаўніцтва 1988, абодва ў сааўт.) у Мінску і інш.

Узнагароды Узнагароджана граматамі Дзяржбуда БССР, дыпломам Саюза архітэктараў БССР за навукова-вытворчае аб’яднанне «Цэнтр», медалём «Ветэран працы», бронзавым медалём ВДНГ СССР. За праектаванне і будаўніцтва Усходняга прамысловага вузла ў г. Брэсце ў складзе творчага калектыва ўзнагароджана прэміяй Савета Міністраў СССР.

Літаратура

Катэгорыя:Архітэктары Беларусі Катэгорыя:Архітэктары XX стагоддзя Катэгорыя:Архітэктары Мінска Катэгорыя:Архітэктары Брэста