Аляксандр Аляксандравіч (Аляксеевіч) Беразоўскі (нар. , с. Студзёнае, Капаткевіцкі раён — ) — беларускі архітэктар. Заслужаны архітэктар Беларусі (1990).
Біяграфія Скончыў у 1964 годзе БПІ. У 1957—1959 гадах у інстытуце «Мінгарпраект», з 1959 у інстытуце «Мінскпраект» (з 1966 галоўны архітэктар праектаў, з 1976 кіраўнік майстэрні), з 1980 галоўны архітэктар інстытута «Белжылпраект».
Член Саюза архітэктараў СССР з 1965 года. Пражываў у Мінску.
Творчасць
Асноўныя работы (усе ў Мінску ў складзе аўтарскіх калетываў): комплекс будынкаў вылічальнага цэнтра Дзяржплана БССР і НДІ водных праблем па вул. Славінскага (1967), лабараторна-вытворчы корпус НДІ тэхнічнай кібернетыкі АН Беларусі па вул. Высокай (1967), інтэрнаты Белдзяржуніверсітэта па вул. Кастрычніцкай (1967), Інстытут электронікі (1968) АН БССР, інтэрнат МРТІ на скрыжаванні вуліц Я. Коласа і Б. Хмяльніцкага (1970), навучальны корпус Белсаўпрафа (1978), комплекс інстытута культуры і інстытута ўдасканалення кіруючых работнікаў у раёне вул. Маскоўскай (1980), навукова-медыцынская бібліятэка па вул. Фабрыцыуса (1976), лабараторны корпус НДІ глебазнаўства і аграхіміі Міністэрства сельскай гаспадаркі БССР (1980), рэканструкцыя стадыёна «Дынама» (1980), навучальны комплекс Белсаўпрофа (1981), праекты комплекснай рэканструкцыі кварталаў гістарычнай забудовы Траецкага прадмесця (1979—1984) і Верхняга горада і ў раёне вул. Філімонава.
Узнагароды Узнагароджаны Ганаровай граматай Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР (1980).
Літаратура
Катэгорыя:Архітэктары Беларусі Катэгорыя:Архітэктары XX стагоддзя Катэгорыя:Архітэктары Мінска Катэгорыя:Нарадзіліся ў Петрыкаўскім раёне