Мікалай Іванавіч Бруноў (; 13 (25) лістапада 1898, Масква — 25 лістапада 1971) — савецкі гісторык архітэктуры. Доктар мастацтвазнаўства (1943), член-карэспандэнт Акадэміі архітэктуры СССР (1941—1956), правадзейны член Акадэміі будаўніцтва і архітэктуры СССР (1957—1964).

Біяграфія У 1920 годзе скончыў гісторыка-філалагічны факультэт Маскоўскага ўніверсітэта, з 1934 года — прафесар Маскоўскага архітэктурнага інстытута. Карыстаўся вялікім аўтарытэтам у навуковых колах, меў шматлікія дзяржаўныя ўзнагароды, у тым ліку ордэн Леніна (1953 г.). Асноўны круг навуковых інтарэсаў — антычная, візантыйская і старажытнаруская архітэктура.

Пахаваны на могілкі с. Ізварына Кунцаўскага раёна Маскоўскай вобласці (цяпер — Новамаскоўская адміністрацыйная акруга Масквы).

Навуковая дзейнасць Аўтар прац па гісторыі архітэктуры еўрапейскіх краін, у т. л. Візантыі і Расіі. Адзін з даследчыкаў беларускай архітэктуры. У артыкуле «Беларуская архітэктура XI—XII ст.» (1928) выказаў меркаванне, што ў Полацку і Смаленску ў 12 ст. склалася арыгінальная творчая манера дойлідства, якая ўплывала на архітэктуру Смаленска і Ноўгарада.

Асноўныя працы «Очерки по истории архитектуры». Т. 1-2. М.: Academia, 1935—1937. Перавыданне: М: Центрполиграф, 2003 «Рим. Архитектура эпохи барокко» (1937) «Альбом архитектурных стилей» «Дворцы Франции 17 и 18 веков» (1938) «Пропорции античной и средневековой архитектуры» «Эрехтейон» «Храм Василия Блаженного в Москве (Покровский собор)» (1988; пасм.) «Мастера древнерусского зодчества» «Московский Кремль» «Памятники афинского Акрополя. Парфенон и Эрехтейон» (1973; пасм.).

Літаратура

Комеч А. И. Памяти Н. И. Брунова // Византийский временник. Т. 34. М., 1973 Любавин А. Н. Н. И. Брунов: специалист в области истории архитектуры // Архитектура и строительство Москвы. 1999. № 1

Спасылкі Люди Богородского края. Брунов Николай Иванович. Штрихи к портрету

Катэгорыя:Члены Саюза архітэктараў СССР Катэгорыя:Гісторыкі архітэктуры Катэгорыя:Мастацтвазнаўцы СССР Катэгорыя:Выкладчыкі МДТУ Катэгорыя:Выкладчыкі МАРХІ Катэгорыя:Выкладчыкі аддзялення гісторыі і тэорыі мастацтва гістарычнага факультэта МДУ Катэгорыя:Правадзейныя члены Акадэміі будаўніцтва і архітэктуры СССР