Эдуард Міхайлавіч Вараб’ёў (нар. 27 жніўня 1934 г., сяло Шпакоўскае, Стаўрапольскі край, Расія) — савецкі і беларускі вучоны, сістэматэхнік. Доктар навук, прафесар, акадэмік Міжнароднай акадэміі інфармацыйных тэхналогій. Лаўрэат дзяржаўнай прэміі СССР (1977Паводле мемуараў Э. Вараб’ёва: Пастанова Савміна СССР № 06152 ад 3.11.1977, гл.: Эдуард Воробьев. Известный и неизвестный. // Блог Андрэя Берастоўскага), прэміі Міністэрства прамысловасці РБ у галіне навукі і тэхнікі (1999Паводле мемуараў Э. Вараб’ёва. Гл.: Эдуард Воробьев. Известный и неизвестный. // Блог Андрэя Берастоўскага).

Біяграфія Нарадзіўся 27 жніўня 1934 г. у сяле Шпакоўскае, Стаўрапольскага края, Расіі. У 1957 г. скончыў радыётэхнічны факультэт Таганрогскага радыётэхнічнага ІнстытутаЭнциклопедия ТРТУ. Список выпускников ТРТУ1956 — 2001, с.274. З 1957 г. па пачатак 2000-х гг. працаваў у НВА «Агат», прайшоў шлях ад інжынера да начальніка навукова-тэхнічнага аддзела, неаднаразова прызначаўся галоўным канструктарам ствараемых сістэм спецыяльнага прызначэння. У 2001 г. быў галоўным спецыялістам УП НДІ Сродкаў аўтаматызацыі ДНВА «Агат»Паводле: Воробьев Эдуард Міхайлович//Кто есть кто в Республике Беларусь. 2001, т.1, Наука, образование. Под ред. И. В. Чекалова — Мн.: Энциклопедикс. 2001—220 с., с.34. Асноўнай распрацоўкай Э. М. Вараб’ёва з’яўляецца праграміруемы тэхнічны кантролер аўтаматызіраваных сістэм кіравання, які ўжывалі як у абароннай прамысловасці, так і ў сістэмах кіравання вулічным рухам.

Навуковая дзейнасць Аўтар больш за 100 навуковых прац, у тым ліку каля 20 аўтарскіх пасведчанняў на вынаходніцтвы і патэнтаў.

Публікацыі з удзелам Э. М. Вараб’ёва Капский Д. В., Воробьев Э. М., Врубель Ю. А. Автоматизированные системы управления дорожным движением. Учебное пособие. ЭМ Воробьев, ДВ Капский, ЮИ Мосиенко. Автоматизированные системы управления дорожным движением. Минск: ОАО ТРОНТПРИНТ. 2005 Воробьев Э. М. АСУ дорожным движением (Монография) Мн.:УП НИИСА, 2005. — 88с

Катэгорыя:Постаці беларускай інфарматыкі