Ла́нды (, ) — найбуйнейшы востраў Брыстальскага заліва. Уваходзіць у склад графства Дэваншыр (Вялікабрытанія). Агульная плошча — 4,45 км². Насельніцтва (2007 г.) - 28 чал.

Геаграфія Востраў Ланды месціцца ў заходняй частцы Брыстальскага заліва за 17,9 км ад паўночна-заходняга ўзбярэжжа Дэваншыра, за 47 км ад паўднёвага ўзбярэжжа Уэльса. Выцягнуты з поўначы на поўдзень на 4,89 км. Найбольшая шырыня на поўдні — 1,66 км.

Суша складзена гранітамі эацэнавага перыяда. На поўдні вылучаецца вобласць, пакрытая сланцамі. Берагі высокія, скалістыя. На паўднёва-ўсходнім беразе вылучаецца невялікая гавань з пляжам. Адметная рыса паверхні — шырокая расколінаLundy - The Geological Society. Згодна сведчанняў мясцовых жыхароў, яна ўзнікла ў 1755 г. падчас Лісабонскага землятруса.

Клімат мяккі, вельмі вільготныTHE CLIMATE OF LUNDY. У лютым, найбольш прахалодным месяцы, сярэдняя дзённая тэмпература трымаецца каля +6,3 °C, хаця былі вядомы паніжэнні да −4,5 °C. У жніўні сярэдняя тэмпература — каля +16 °C. Сталыя вятры рухаюць паветраныя масы і перашкаджаюць хуткаму ахаладжэнню або награванню паверхні.

Прырода Сярод голых скал вылучаюцца невялікія прагаліны пашаў. На Ланды зарэгістравана каля 300 відаў раслін, пераважна травяністых, і 350 відаў лішайнікаў. На востраве гняздуе шмат марскіх птушак. Адзіны абарыгенны від сысуноў — землярыйка. Ланды таксама насяляюць завезеныя сюды алені, здзічэлыя авечкі і козы. Каля ўзбярэжжа вострава сустракаюцца кіты, марскія свінні, акулы, цюленіCaring for Lundy's wildlife.

Гісторыя Чалавечыя паселішчы з'явіліся на Ланды каля 3 000 гадоў тамуLundy Island, Devon. Згодна паданням, у 878 г. на востраве спыняўся правадыр вікінгаў Хуба Дан. Сцвярджалася, што тут быў знойдзены яго шкілет8'2" Giant grave on Lundy island. Лічыцца, што сучасная назва вострава паходзіць ад стараскандынаўскіх слоў lundi («тупікі») і ey («востраў»).

У сярэдзіне XII ст. Ланды апынуўся ў маёмасці нарманскай сям'і Марыска, што займалася пірацтвам. Спроба Генрыха II перадаць востраў тампліерам прывяла да канфлікта паміж уладальнікамі і каронай. У 1238 г. Вільям дэ Марыска быў абвінавачаны ў змове супраць караля. У 1242 г. ён разам з 16 паплечнікамі быў захоплены на востраве, перавезены ў Лондан і пасля допытаў закатаваны. У 1244 г. па загаду Генрыха III на Ланды быў пабудаваны каралеўскі замак. Аднак у 1281 г. Вільям Марыска, сваяк пакаранага, упэўніў Эдуарда I, што мае законныя правы на востраўThe Marisco Years. Сям'я Марыска працягвала валодаць Ланды да 1321 г.

Піраты працягвалі спыняцца на востраве да XVII ст., хаця гэта часам выклікала супраціўленне мясцовых жыхароў. У 1620 г. Ланды стаў апошнім прыбежышчам для Льюіса Стаклі, сябры, а потым асабістага ворага знакамітага пірата Уолтэра РэйліSir Lewis Stukley. У 1627 г. востраў быў на 5 гадоў захоплены берберскімі карсарамі.

Пасля Англійскай рэвалюцыі Ланды належаў розным прыватным уладальнікам. Асабліва спрыяльным для яго развіцця стаў час уладання сям'ёй Хэйван (1834 — 1918 гг.), калі адбывалася ўзвядзенне найбольш славутых гістарычных будынкаў. Уладальнік Марцін Коўлс Харман (1925 — 1954 гг.) абвясціў сябе каралём вострава, нават стварыў асобную пошту і адчаканіў манеты. У 1969 г. Ланды быў выкуплены Нацыянальным фондам і перададзены ў арэнду дабрачыннай арганізацыі Landmark Trust.

Інфраструктура Насельніцтва складае меней за 30 чалавек, якія заняты маніторынгам навакольнага асяроддзя і ў сферы абслугоўвання. Востраў штогод наведваюць каля 20 000 турыстаў. На Ланды няма вадаправода, адчуваецца недахоп электрычнасці.

Дзейнічае паромная пераправа ў Ілфрэкум і Бідэфорд.

Спасылкі Lundy Island The Landmark Trust The Lundy Field Society Lundy Island - Explore the South West Coast Path The Geology of Lundy

Катэгорыя:Брытанскія астравы Катэгорыя:Астравы Атлантычнага акіяна Катэгорыя:Дэваншыр