Улан-Бургасыкарта Бураціі —  (, ) — горны хрыбет у цэнтральнай Бураціі, які працягнуўся з паўднёвага захаду на паўночны ўсход на 200 км ад даліны ракі Селенгі да Віцімскага пласкагор’я.

Плошча — больш за 26 000 км². Хрыбет фарміруе ўсходні борт Байкальскай катлавіны. Усходнія і паўднёвыя схілы хрыбта, якія апускаюцца да далін рэк Селенгі, Уды і Курбы, адносяцца да фізіка-геаграфічнай вобласці Селенгінскага сярэднегор’я. Сярэднія вышыні складаюць 1400—1800 м, а шырыня 30-50 км. Вышэйшы пункт — гара Хурхаг (2033 м).

Катэгорыя:Горныя хрыбты Бураціі