«Памі́ж не́бам і зямлё́й: этнаастрано́мія» — беларуская навуковая кніга Цімафея Авіліна, выдадзеная ў 2015 годзе. Кніга ўяўляе сабой першую спробу грунтоўнага абагульнення беларускага матэрыялу з этнаастраноміі, астраніміі і ўвогуле традыцыйных ведаў, датычных нябёсных целаў. Гэта першая грунтоўная праца па этнаастраноміі на ўсёй постсавецкай прасторы.
Кніга складаецца з пяці раздзелаў, прысвечаных народным назвам зорак і сузор’яў, метэорам, зоркам у фальклоры і плямам на Месяцы. У кнізе ёсць дадаткі з тэкстамі палявых экспедыцый і 34 мапы, якія адлюстроўваюць, дзе на Беларусі якая назва была распаўсюджана. У кнізе сабраны звесткі за XVIII—XXI стст. у Беларусі і дададзены факты з крыніц суседніх краін.
Анатацыя Мы ведаем старажытныя міфы і легенды розных народаў пра зоркі. А ці былі ў беларусаў свае легенды пра нябёсных жыхароў? Як чалавек традыцыйнай культуры ўспрымаў неба і аб’екты на ім? На гэтыя ды іншыя пытанні чытач знойдзе адказы ў прапанаванай кнізе. Тут разглядаюцца народныя ўяўленні, звязаныя з зоркамі, сузор’ямі, метэорамі і Месяцам. Крыніцамі матэрыялу паслужылі экспедыцыйныя запісы аўтара і іншых даследнікаў, творы беларускага фальклору, а таксама “кніжная” народная астраномія з старажытнай усходнеславянскай літаратуры.
Гэта першая спроба абагульнення беларускага матэрыялу з этнаастраноміі, астраніміі і ўвогуле традыцыйных ведаў, датычных нябёсных целаў.
Адрасуецца фалькларыстам, этнолагам, этналінгвістам і шырокаму колу чытачоў, якія цікавяцца традыцыйнай духоўнай культурай.
Зноскі
Літаратура
Катэгорыя:Кнігі 2015 года