Першамайская () — станцыя Аўтазаводскай лініі Мінскага метрапалітэна, размешчана паміж станцыямі «Купалаўская» і «Пралетарская». Адкрыта 28 мая 1991 года, праз 5 месяцаў пасля першага ўчастку Аўтазаводской лініі. Адзіная станцыя ў Мінскім метрапалітэне з бакавым размяшчэннем платформаў.
Гісторыя Пабудавана па праекце архітэктараў У. Целяпнёва, А. Пятрова і мастака Ю. Каралевіча. Першапачаткова станцыя, праектная назва якой была «Сацыялістычная», праектавалася з астраўной платформай, аднак пры будаўніцтве былі дапушчаны тэхнічныя памылкі — у прыватнасці, не ўлічана прысутнасць пылаватых пяскоў каля рэчышча Свіслачы. У выніку план тунэляў і станцыі быў зменены, а дата адкрыцця станцыі перанесена з 31 снежня 1990 года на першае паўгоддзе 1991 года. Да заканчэння будаўніцтва цягнікі другой лініі праязджалі «Першамайскую» транзітам.
Канструкцыя Калонная станцыя мелкага залажэння, трохпралётная (адзін пралёт схаваны). Структура вестыбюля — двухузроўневая, лесвіцы з верхняга вядуць да платформаў, размешчаных на ніжнім узроўні. На тарцавой сцяне вестыбюля размешчана мастацкая кампазіцыя. У аздабленні выкарыстаны пераважна белы мармур і шэры граніт.
На станцыі ўстаноўлены ліфты, прызначаныя для людзей з абмежаванымі магчымасцямі. Дзве празрыстыя шахты выведзены ў цэнтр платформаў з размешчанага на ўзровень вышэй вестыбюляНа платформе станцыі метро «Першамайская» мантуюць ліфтыНавошта на «Першамайскай» пад’ёмнік?.
Выхады Выхады «Першамайскай» размешчаны ў падземных пераходах на вуліцы Леніна, побач з ракой Свіслач, і вядуць да канцэртнай залы «Мінск», завода «Мінск Крышталь», ліцэя БДУ і стадыёна «Дынама».
Фотагалерэя
Спасылкі
Катэгорыя:Станцыі Мінскага метрапалітэна Катэгорыя:З’явіліся ў 1991 годзе Катэгорыя:1991 год у Мінску Катэгорыя:Будынкі і збудаванні Уладзіміра Целяпнёва Катэгорыя:Будынкі і збудаванні Аляксандра Пятрова