Ко́сьва () — рака ў Еўрапейскай частцы Расіі, у Свярдлоўскай вобласці і Пермскім краі, левы прыток ракі Кама (басейн Волгі).

Утвараецца ў месцы зліцця рэк Вялікая Косьва і Малая Косьва на схілах галоўнага хрыбта Сярэдняга Урала. Даўжыня ракі 261 км, разам з Вялікай Косьвай — 283 км. Плошча вадазбору 6300 км². Упадае ў Косьвінскі заліў Камскага вадасховішча. Сярэдні расход вады за 11 км ад вусця (каля сяла Астаніна) складае 88,5Ретеюм К. Ф. Косьва // Научно-популярная энциклопедия «Вода России» м³/с. У верхнім цячэнні рака мае горны характар, з парогамі і перакатамі. Шырыня ракі ў ніжнім цячэнні да 140 м. Жыўленне пераважна снегавое. Сцёк Косьвы зарэгуляваны Шырокаўскім вадасховішчам. Рака суднаходная на адлегласці 35 км ад вусцяРека КОСЬВА // Государственный водный реестр РФ.

Сярод прытокаў: Малая Косьва, Тылай (Усходні Тылай), Бярозаўка, Кыр’я, Тыпыл, Каменка, Тулумка, Малая Аслянка, Вялікая Аслянка (Паўночная Аслянка), Сухая, Няр, Нюр (Першы Нюрок), Губашка, Касая, Віва, Ключанка і інш.

Каля ракі горад Губаха, пасёлкі Шырокаўскі, Троіцк і іншыя населеныя пункты.

Літаратура

Спасылкі Река КОСЬВА // Государственный водный реестр РФ Ретеюм К. Ф. Косьва // Научно-популярная энциклопедия «Вода России» Григорьева И. Л. Широковское водохранилище // Научно-популярная энциклопедия «Вода России»

Катэгорыя:Рэкі Свярдлоўскай вобласці Катэгорыя:Рэкі Пермскага края Катэгорыя:Прытокі Камы