Апазіцыя Беларускага народнага фронту «Адраджэньне» — парламенцкая фракцыя Беларускага народнага фронту «Адраджэньне», што дзейнічала з 15 мая 1990 да 9 студзеня 1996 года ў Вярхоўным Савеце Беларусі 12-га склікання. Складалася з 26 членаў, частка з якіх дагэтуль належала да КПСС.
Дзейнасць Фракцыя здолела адцягнуць на тры гады прапанаванае ў маі 1991 года 1-ым сакратаром ЦК КПБ Анатолем Малафеевым увядзенне пасады прэзідэнта. На прапанову фракцыі 24 жніўня 1991 года на 86% камуністычны ВС прыняў пастановы аб спыненні дзейнасці КПСС і камсамола, а таксама аб зняцці Мікалая Дземянцея з пасады старшыні Вярхоўнага Савета (ВС). 25 жніўня 1991 года на прапанову дэпутатаў Апазіцыі БНФ Вярхоўны Савет абвясціў незалежнасць Беларусі. Увосень 1991 года Апазіцыя БНФ распрацавала Закон аб грамадзянстве Рэспублікі Беларусь, што быў пазней з папраўкамі ўхвалены ВС. У верасні 1991 года на прапанову Апазіцыі БНФ ВС ухваліў бел-чырвона-белы сцяг і герб «Пагоня» ў якасці дзяржаўныхЗянон Пазняк. Беларускі Народны Фронт — дзесяць гадоў змагання // Беларускія Ведамасці. № 7(17), 16 кастрычніка 1998.. 11 красавіка 1995 года 19 з 26 удзельнікаў фракцыі бралі ўдзел у галадоўцы ў зале ВС у знак пратэсту супраць прызначэння неадпаведнага Канстытуцыі рэферэндумаСяргей Навумчык. Збіццё дэпутатаў БНФ: хроніка, фота, відэа // Радыё Свабода. 9 красавіка 2010.
Удзельнікі Імя Выбарчая акруга Пасада ў фракцыі Пасада ў ВС Удзел у галадоўцы* Удзел у КПСС Мікола Аксаміт Так Не Віктар Алампіеў Не Не Сяргей Антончык член Антыкарупцыйнай камісііФорум. Сяргей Антончык // Радыё «Свабода». 14 жніўня 2006 Так Не Лявон Баршчэўскі каардынатар член Камісіі па адукацыі, культуры і захаванню гістарычнай спадчыны і Камісіі па міжнародных справах і знешнеэканамічных сувязях ВСФорум. Лявон Баршчэўскі // Радыё «Свабода». 4 мая 2010 Так Не Юрый Беленькі паўднёвы захад (?) Мінска член Бюджэтна-фінансавай камісіі Так Не Вольга Галубовіч Не Не Ігар Гермянчук Так Так Валянцін Голубеў каардынатар Так Так Генадзь Грушавы Не Не Уладзімір Грыбанаў да 1992 Не Не Барыс Гюнтар Так Не Лявон Дзейка Так Так Уладзімір Заблоцкі намеснік Так Так Лявон Зданевіч Так Не Віктар Какоўка Не Не Мікалай Крыжаноўскі Так Так Мікалай Маркевіч Так Не Сяргей Навумчык каардынатар член Канстытуцыйнай камісіі Так Так Уладзімір Новік сакратар (да 1992) Не Не Зянон Пазняк Ангарская №9, г. Мінск старшыня Так Не Сяргей Папкоў Так Так Пётр Садоўскі старшыня камісіі ў замежных справах Так Не Сяргей Слабчанка Не Не Уладзімір Станкевіч да 1992 Не Не Галіна Сямдзянава Не Так Алег Трусаў намеснікІнфармацыйная камісія. Дэкларацыя аб суверэнітэце Беларусі была падрыхтавана Апазіцыяй БНФ у Вярхоўным Савеце // Сайт Кансерватыўна-хрысціянскай партыі — БНФ. 1 жніўня 2006 Так Так Алесь Шут Лагойскі раён, Мінская вобласць Так Не
Крыніцы
Катэгорыя:Беларускі народны фронт «Адраджэньне» Катэгорыя:Вярхоўны Савет Рэспублікі Беларусь 12-га склікання Катэгорыя:З’явіліся ў 1990 годзе