Універса́льная дзесятко́вая класіфіка́цыя, скарочана УДК (, UDC) — сістэма класіфікацыі інфармацыі, шырока ўжываецца ў свеце для сістэматызацыі твораў навукі, літаратуры і мастацтва, перыядычнага друку, розных відаў дакументаў і арганізацыі картатэк. Цэнтральнай часткай УДК з’яўляюцца асноўныя табліцы, якія ахопліваюць усю сукупнасць ведаў і пабудаваныя паводле іерархічнага прынцыпу дзялення ад агульнага да прыватнага з выкарыстаннем лічбавага дзесятковага кода.
УДК арганізавана як цэласная сістэма, дзе ўсе галіны ведаў звязаны паміж сабой, і прызначана для апісання і індэксавання зместу інфармацыйных рэсурсаў незалежна ад носьбіта, формы, фармату і мовы. УДК уяўляе сабой аналітыка-сінтэтычную і фасетную сістэму класіфікацыі з падрабязным слоўнікам і сінтаксісам, што забяспечвае моцную індэксацыю інфармацыі і значна спрашчае пошук інфармацыі пры вялікіх яе аб’ёмах. З 1 студзеня 1992 года УДК належыць і знаходзіцца пад кіраўніцтвам Кансорцыума УДК, некамерцыйнай міжнароднай асацыяцыі выдаўцоў са штаб-кватэрай у Гаазе (Нідэрланды).
Асноўныя табліцы УДК Некаторыя класы асноўных табліц Універсальнай дзесятковай класіфікацыі. Беларускія назвы класаў прыведзены паводле выдання «Універсальная дзесятковая класіфікацыя: звыш 10 000 асноўных і дапаможных класаў» (Мінск, 2016). У табліцы часта ўносяцца змены. Магчымы неадпаведнасці.
0 Навука і веды ў цэлым. Арганізацыя. Інфарматыка. Інфармацыя. Дакументацыя. Бібліятэчная справа. Установы. Публікацыі 00 Пралегомены. Асноўныя пытанні ведаў і культуры. Прапедэўтыка 001 Навука і веды ў цэлым. Арганізацыя інтэлектуальнай працы 002 Дакументацыя. Кнігі. Творы. Аўтарства 003 Сістэмы пісьменства 004 Камп’ютарныя навукі і тэхналогіі. Вылічальная тэхніка. Апрацоўка даных 005 Кіраванне. Менеджмент 006 Стандартызацыя прадукцыі, працэсаў, мер, вагі і часу 007 Дзейнасць і арганізацыя. Агульная тэорыя сувязі і кіравання (кібернетыка). Чалавечая інжынерыя 008 Цывілізацыя. Культура. Прагрэс 01 Бібліяграфія і бібліяграфіі. Каталогі 011/016 Бібліяграфіі 02 Бібліятэчная справа. Бібліятэказнаўства 030 Даведачныя выданні агульнага характару 050 Серыяльныя выданні і выданні з працягам. Перыядычныя выданні 06 Арганізацыі агульнага характару 070 Газеты. Прэса. Журналістыка 08 Выданні змяшанага зместу. Зборнікі 09 Рукапісы. Рэдкія і адметныя кнігі
1 Філасофія. Псіхалогія 101 Прырода і роля філасофіі 11 Метафізіка 122/129 Асобныя праблемы метафізікі 13 Філасофія розуму і духу. Метафізіка духоўнага жыцця 14 Філасофскія сістэмы і пункты гледжання 159.9 Псіхалогія 16 Логіка. Эпістэмалогія. Тэорыя ведаў. Метадалогія логікі 17 Філасофія маралі. Этыка. Практычная філасофія
2 Рэлігія. Тэалогія 2-1/-9 Спецыяльныя вызначальнікі для рэлігіі 2-1 Тэорыя і філасофія рэлігіі. Прырода рэлігіі. Феномен рэлігіі 2-2 Доказы рэлігіі 2-3 Асобы ў рэлігіі 2-4 Рэлігійная дзейнасць. Рэлігійная практыка 2-5 Богаслужэнне ў шырокім сэнсе. Культ. Абрады і цырымоніі 2-6 Рэлігійныя працэсы 2-7 Рэлігійная арганізацыя і кіраванне 2-8 Характарыстыкі рэлігій адносна розных уласцівасцей 2-9 Гісторыя веры, рэлігіі, дэнамінацыі або царквы 21/29 Рэлігійныя сістэмы. Рэлігіі і вераванні 21 Дагістарычныя рэлігіі. Рэлігіі старажытных грамадстваў 22 Рэлігіі Далёкага Усходу 23 Рэлігіі індыйскага субкантынента. Індуісцкая рэлігія ў шырокім сэнсе 24 Будызм 25 Рэлігіі антычнасці. Другарадныя культы і рэлігіі 26 Іўдаізм (юдаізм) 27 Хрысціянства 28 Іслам 29 Сучасныя духоўныя плыні
3 Грамадскія навукі 3.07/.08 Спецыяльны дадатковы падраздзел для сацыяльных навук у цэлым 3.07 Адміністрацыйны парадак. Органы ўлады. Дэпартаменты 3.08 Персанал органаў улады. Службоўцы 30 Тэорыя, метадалогія і метады ў сацыяльных навуках у цэлым. Сацыяграфія 303 Метады ў сацыяльных навуках 304 Сацыяльныя пытанні. Сацыяльная практыка. Культурнае жыццё. Лад жыцця 305 Гендарныя даследаванні 308 Сацыяграфія. Апісальнае вывучэнне грамадскага жыцця (колькаснае і якаснае) 31 Дэмаграфія. Сацыялогія. Статыстыка 32 Палітыка 321 Формы палітычнай арганізацыі. Дзяржава як палітычная ўлада 322 Адносіны паміж царквой і дзяржавай. Рэлігійная палітыка. Царкоўная палітыка. 323 Унутраная палітыка 324 Выбары. Плебісцыты. Рэферэндумы. Выбарчыя кампаніі. Правапарушэнні на выбарах. Вынікі выбараў 325 Засваенне тэрыторый. Каланізацыя. Каланіялізм 326 Рабства. Недобраахвотная, нявольная праца 327 Міжнародныя адносіны. Сусветная, глабальная палітыка. Міжнародныя справы. Знешняя палітыка 328 Парламенты. Народнае прадстаўніцтва. Урады 329 Палітычныя партыі і рухі 33 Эканоміка. Эканамічная навука 330 Эканоміка ў цэлым 331 Праца. Занятасць. Эканоміка працы. Арганізацыя працы 332 Рэгіянальная эканоміка. Тэрытарыяльная эканоміка. Эканоміка землекарыстання. Жыллёвая эканоміка 334 Формы арганізацыі і супрацоўніцтва ў эканоміцы 336 Фінансы 338 Эканамічнае становішча. Эканамічная палітыка. Кіраванне і планаванне ў эканоміцы. Вытворчасць. Паслугі. Кошты 339 Гандаль. Камерцыя. Міжнародныя эканамічныя адносіны. Сусветная эканоміка 34 Права. Юрыспрудэнцыя 340 Права ў цэлым. Прававыя метады і дадатковыя навукі 341 Міжнароднае права 342 Дзяржаўнае права. Канстытуцыйнае права. Адміністрацыйнае права 343 Крымінальнае права. Крымінальныя злачынствы 344 Асаблівыя віды крымінальнага права. Ваеннае крымінальнае права. Марское крымінальнае права. Ваенна-паветранае крымінальнае права 346 Гаспадарчае права. Прававыя асновы дзяржаўнага рэгулявання эканомікі 347 Грамадзянскае права 348 Царкоўнае права. Кананічнае права. Рэлігійнае права 349 Асаблівыя галіны права. Розныя юрыдычныя пытанні 35 Дзяржаўнае кіраванне. Урад. Ваенныя справы 351 Аб’екты і задачы дзяржаўнага кіравання 352 Ніжэйшыя ўзроўні адміністрацыі. Органы мясцовага кіравання. Гарадское кіраванне. Мясцовыя органы ўлады 353 Сярэднія ўзроўні адміністрацыі. Рэгіянальны, правінцыйны ўрад. Рэгіянальныя органы ўлады 354 Вышэйшы ўзровень органаў кіравання. Цэнтральны, агульнадзяржаўны, нацыянальны ўрад 355 Ваенныя справы ў цэлым 356 Вайсковая служба ў цэлым. Пяхота. Інфантэрыя 357 Кавалерыя. Матарызаваныя войскі. Ваенна-транспартныя часткі 358 Артылерыя. Інжынерныя (сапёрныя) войскі. Авіяцыя. Розныя тэхнічныя службы і іх прызначэнне 359 Ваенна-марскія сілы. Ваенна-марскі флот: асабовы склад і арганізацыйная структура 36 Забеспячэнне духоўных і матэрыяльных жыццёвых патрэб 364 Сацыяльнае забеспячэнне 365 Патрэба ў жыллі і яе задавальненне. Забеспячэнне бяспекі жылля 366 Кансумерызм. Рух у абарону інтарэсаў спажыўцоў 368 Страхаванне. Калектыўныя меры засцярогі праз падзяленне рызыкі 37 Адукацыя 373 Агульная школьная адукацыя. Агульнаадукацыйныя школы 374 Пазашкольная адукацыя і навучанне. Далейшая адукацыя 376 Выхаванне, адукацыя і навучанне асоб, якія належаць да адмысловых груп. Спецыяльныя школы 377 Спецыялізаваная адукацыя. Прафесійна-тэхнічная адукацыя. Тэхнічныя школы. Прафесійныя каледжы. Палітэхнікумы 378 Вышэйшая адукацыя. Універсітэты. Акадэмічнае навучанне 379.8 Вольны час 39 Культурная антрапалогія. Этнаграфія. Жыццё народа. Звычаі. Паводзіны. Традыцыі. Лад жыцця 391 Строй. Вопратка. Нацыянальнае, этнічнае адзенне. Мода. Упрыгожванні 392 Норавы і звычаі ў прыватным жыцці 393 Смерць. Абыходжанне з памерлым. Пахаванне. Звычаі, звязаныя са смерцю і пахаваннем 394 Грамадскае жыццё. Урачыстыя цырымоніі. Сацыяльнае жыццё. Жыццё народа 395 Сацыяльны цырыманіял. Этыкет. Добрыя манеры. Сацыяльныя формы. Рангі. Тытулы 398 Фальклор у вузкім сэнсе
5 Матэматыка. Прыродазнаўчыя навукі 502/504 Навука аб навакольным асяроддзі. Захаванне прыродных рэсурсаў. Пагрозы навакольнаму асяроддзю і абарона ад іх 502 Прырода. Ахова навакольнага асяроддзя 504 Пагрозы навакольнаму асяроддзю 51 Матэматыка 511 Тэорыя лікаў 512 Алгебра 514 Геаметрыя 515.1 Тапалогія 517 Аналіз 519.1 Камбінаторны аналіз. Тэорыя графаў 52 Астраномія. Астрафізіка. Даследаванне касмічнай прасторы. Геадэзія 520 Інструменты, прыборы і метады астранамічных назіранняў, вымярэнняў і аналізу 521 Тэарэтычная астраномія. Нябесная механіка 523 Сонечная сістэма 524 Зоркі і зорныя сістэмы. Сусвет 528 Геадэзія. Тапаграфічная і геадэзічная работы. Аэракасмічная здымка і фотаграмметрыя. Дыстанцыйнае зандзіраванне. Картаграфія 53 Фізіка 530 Тэарэтычныя асновы фізікі 531 Агульная механіка. Механіка цвёрдых і абсалютна цвёрдых цел 532 Механіка вадкасцей і газаў у цэлым. Механіка вадкасцей (гідрамеханіка) 533 Механіка газаў. Аэрадынаміка. Фізіка плазмы 534 Вібрацыі. Хвалі. Акустыка 535 Оптыка 536 Цеплыня. Тэрмадынаміка. Статыстычная фізіка 537 Электрычнасць. Магнетызм. Электрамагнетызм 538.9 Фізіка кандэнсаванага стану. Фізіка цвёрдага цела 54 Хімія. Крышталяграфія. Мінералогія 542 Практычная і лабараторная хімія. Прэпаратыўная і эксперыментальная хімія 543 Аналітычная хімія 544 Фізічная хімія 546 Неарганічная хімія 547 Арганічная хімія 548 Крышталяграфія 549 Апісальная мінералогія. Спецыяльнае мінералазнаўства 55 Навукі пра Зямлю. Геалагічныя навукі 550 Дапаможныя геалагічныя навукі 551 Агульная геалогія. Метэаралогія. Кліматалогія. Гістарычная геалогія. Стратыграфія. Палеагеаграфія 552 Петралогія. Петраграфія 553 Эканамічная геалогія. Радовішчы карысных выкапняў 556 Гідрасфера. Вада ў цэлым. Гідралогія 57 Біялагічныя навукі ў цэлым 572 Фізічная антрапалогія 573 Агульная і тэарэтычная біялогія 574 Агульная экалогія. Біяразнастайнасць 575 Агульная генетыка. Агульная цытагенетыка 576 Біялогія клеткі і субклеткавых часцінак. Цыталогія 577 Матэрыяльныя асновы жыцця. Біяхімія. Малекулярная біялогія. Біяфізіка 578 Вірусалогія 579 Мікрабіялогія 58 Батаніка 581 Агульная батаніка 582 Сістэматычная батаніка 59 Заалогія 591 Агульная заалогія 592/599 Сістэматычная заалогія 592 Беспазваночныя 593.1 Прасцейшыя (Protozoa) 594 Смаўжы, або малюскі (Mollusca). Імшанкі (Bryozoa). Плечаногія, брахіяподы (Brachiopoda) 595 Членістыя (Articulata) 596/599 Хордавыя (Chordata) 597/599 Пазваночныя (Vertebrata) 598/599 Амніёты ці вышэйшыя пазваночныя (Amniota) 598 Заўрапсіды (Sauropsida). Сінапсіды (Synapsida) 599 Млекакормячыя, сысуны (Mammalia)
6 Прыкладныя навукі. Медыцына. Тэхналогія 60 Біятэхналогія 61 Медыцынскія навукі 611/612 Біялогія чалавека 612 Фізіялогія. Фізіялогія чалавека і параўнальная фізіялогія 613 Гігіена ў цэлым. Асабістае здароўе і гігіена 614 Грамадскае здароўе і гігіена. Папярэджанне няшчасных выпадкаў 615 Фармакалогія. Тэрапія. Таксікалогія 616 Паталогія. Клінічная медыцына 617 Хірургія. Артапедыя. Афтальмалогія 618 Гінекалогія. Акушэрства 62 Інжынерная справа. Тэхніка ў цэлым 620 Выпрабаванні матэрыялаў. Камерцыйныя матэрыялы. Электрастанцыі. Энергетычная гаспадарка 621 Агульнае машынабудаванне. Ядзерная тэхналогія. Электратэхніка. Тэхналогія машынабудавання 622 Горная справа. Горная прамысловасць. Горныя працы. Распрацоўка радовішчаў 623 Ваенна-інжынерная справа 624 Канструяванне інжынерных будынкаў 625 Грамадзянскае будаўніцтва наземнага транспарту. Чыгуначнае будаўніцтва. Будаўніцтва аўтамабільных дарог 626 Гідратэхнічнае будаўніцтва ў цэлым 627 Выкарыстанне прыродных водных шляхоў. Праектаванне і будаўніцтва штучных водных шляхоў; рачной і марской інфраструктуры (партоў, гаваняў і г.д.); навігацыйных, днопаглыбных, аварыйна-выратавальных, гідратэхнічных збудаванняў (плацін, гідраэлектрастанцый і да г.п.) 628 Санітарная тэхніка. Водазабеспячэнне. Каналізацыя. Асвятленне 629 Будаўніцтва транспартных сродкаў 63 Сельская гаспадарка і звязаныя з ёй навукі і тэхналогіі. Лясная гаспадарка. Фермерства. Паляванне. Рыбная гаспадарка 630 Лясная гаспадарка 631 Сельская гаспадарка ў цэлым 632 Пашкоджанні раслін. Хваробы раслін. Шкодныя для раслін арганізмы. Сродкі аховы раслін 633 Палявыя культуры і іх вытворчасць 634 Пладаводства 635 Садовыя расліны. Садоўніцтва 636 Жывёлагадоўля і зверагадоўля ў цэлым. Гадоўля млекакормячых жывёл і птушак. Гадоўля хатніх жывёл 637 Прадукцыя і тавары, атрыманыя ад дамашніх (дваровых) жывёл і дзічыны