Спаса-Праабражэнская царква — праваслаўны храм у в. Забалацце Вілейскага раёна Мінскай вобласці. З'яўляецца прыпісным да прыходу Свята-Ільінскай царквы ў аг. Ілья.

Настаяцель: протаіерэй Нікончык Віктар ІванавічПротаіерэй Нікончык Віктар Іванавіч // Маладзечанская епархія, настаяцель храма Святога Прарока Іліі.

Гісторыя

Пабудавана з дрэва (дата не ўдакладненая) у 100 метрах ад вёскі, на паўночна-заходнім напрамку. Храм адрэстаўраваны ў 1995 годзе.

Архітэктура Твор народнага дойлідства. Прамавугольны ў плане аб'ём пад высокім вальмавым дахам з чатырма купаламі, з макаўкай на шасцігранным барабане завершаным цыбулепадобнай галоўкай. Да фасада далучаны прытвор з двухсхільным дахам.

Спасылкі

Свята-Праабражэнская царква (Забалацце, Вілейскі раён) на сайце Маладзечанскай епархіі

Катэгорыя:Храмы Маладзечанскай епархіі Катэгорыя:Храмы Праабражэння Катэгорыя:Помнікі беларускага народнага дойлідства Катэгорыя:Драўляныя цэрквы Беларусі Катэгорыя:Праваслаўныя храмы Вілейскага раёна Катэгорыя:Забалацце (Вілейскі раён)