Мікалай Ільіч Ціхвінскі () — архітэктар Расійскай імперыі, які працаваў на тэрыторыі Гродзенскай губерні. Тытулярны саветнік.
Біяграфія Праваслаўны. Скончыў Маскоўскае палацавае архітэктурнае вучылішча з правам на чын X класа. 30 ліпеня 1864 накіраваны ў Гродзенскую губерню. З 1 сакавіка 1865 да 1871 года працаваў пры гродзенскім губернскім будаўнічым аддзяленні архітэктурным памочнікамПамятная книжка по Гродненской губернии на 1870 год. // Гродно: Гродненский губернский статистический комитет, 1903. — С. 8.
18 чэрвеня 1868 года ў чыне калежскага рэгістратара накіраваны ў Ваўкавыскі і Слонімскі паветы для назірання за будаўніцтвам цэркваўКулагин А. Н. Гродненские зодчие XIX — начала XX веков (новые архивные изыскания). // Пытанні мастацтвазнаўства, этналогіі і фалькларыстыкі. Выпуск 24. — Мінск, «Права і эканоміка». — 2018. — С. 78—79.
Творчасць
Абмерныя чарцяжы Свята-Мікалаеўскай царквы ў вёсцы Высацку Слонімскага павета (1875). Абмерныя чарцяжы Свята-Пакроўскай царквы ў вёсцы Харашэвічы Слонімскага павета (1880-я). Праект перабудовы касцёла Найсвяцейшай Дзевы Марыі ў праваслаўную царкву ў мястэчку Вярэйках Гродзенскага павета (1866). Праект перабудовы ў праваслаўную царкву ў мястэчку Ялоўцы Ваўкавыскага павета (13 сакавіка 1867). Праект перабудовы касцёла Святых Анёлаў-Ахоўнікаў у праваслаўную царкву ў мястэчку Раготне Слонімскага павета (16 ліпеня 1868). Праект перабудовы касцёла Святых апосталаў Пятра і Паўла ў праваслаўную царкву ў мястэчку Новадзевяткавічах Слонімскага павета (10 мая 1869). Праект перабудовы недабудаванага могілкавага касцёла ў праваслаўную царкву ў мястэчку Зэльве Ваўкавыскага павета (12 снежня 1867) — захаваліся падмуркі. Праект перабудовы кляштара бернардзінцаў у горадзе Слоніме пад духоўнае вучылішча і памяшканні мясцовага прытча (29 кастрычніка 1869). Праект Свята-Крыжаўзвіжанскай царквы і іканастаса ў сяле Лічыцах (Калантаях) Ваўкавыскага павета (1865). Праект Свята-Мікалаеўскай царквы і іканастаса ў мястэчку Песках Ваўкавыскага павета (1865). Праект Свята-Пакроўскай царквы і іканастаса ў сяле Астроўскі (Палонка) Ваўкавыскага павета (1865). Праект Свята-Пакроўскай царквы ў сяле Ятвеску Ваўкавыскага павета (9 жніўня 1865) — не рэалізаваны. Праект Свята-Параскева-Пятніцкай царквы і іканастаса ў сяле Сядзельніках Ваўкавыскага павета (1865). Праект Свята-Петра-Паўлаўскай царквы ў мястэчку Моўчадзі Слонімскага павета (31 снежня 1868). Праект Свята-Петра-Паўлаўскай царквы ў сяле Вензавец Слонімскага павета (1865) — не рэалізаваны.
Спасылкі
Катэгорыя:Архітэктары Беларусі Катэгорыя:Архітэктары Расійскай імперыі