Леанід Ханкевіч (нар. ) — беларускі футбаліст, нападнік польскага клуба «Куявяк» з Коваля.
Клубная кар’ера Пачынаў кар’еру ў дублі жодзінскага «Тарпеда-БелАЗ», адкуль улетку 2012 года перабраўся ў «Смалявічы-СТІ». Разам з камандай атрымаў перамогу ў Другой лізе і на працягу чатырох сезонаў выступаў у Першай лізе, дзе стаў адным з асноўных нападнікаў.
У сакавіку 2017 года перайшоў у мінскі «Прамень»Леонид Ханкевич сменит "Смолевичи-СТИ" на "Луч". У сезоне 2017 хутка захапіў лідарства ў табліцы бамбардзіраў Першай лігі, аднак у канцы сезона саступіў першынства аднаклубніку Юрыю Казлову, застаўшыся на другім месцы. У пачатку 2018 года разам з «Промнем» рыхтаваўся да новага сезона, аднак у лютым 2018 года накіраваўся ў «Белшыну», якой у выніку быў аддадзены ў арэнду.
У чэрвені 2018 года датэрмінова вярнуўся ў «Прамень»Ханкевич досрочно вернулся в "Луч" из аренды в "Белшине" і пазней быў заяўлены за каманду на другую палову сезона ў Вышэйшай лізе. 21 ліпеня 2018 года дэбютаваў у Вышэйшай лізе ў матчы супраць брэсцкага «Дынама» (1:1), правёўшы на полі ўсе 90 хвілін і адзначыўшыся голам. Спачатку гуляў у стартавым складзе, з кастрычніка страціў месца ў аснове.
У пачатку 2019 года ў сувязі з пераездам «Промня» ў Магілёў і аб’яднаннем з мясцовым «Дняпром» стаў іграком аб’яднанай каманды, якая атрымала назву «Дняпро». У жніўні 2019 года адправіўся на прагляд у «Гарадзею» і ў выніку папоўніў склад каманды"Дняпро" расстался с Ханкевичем, который перейдет в "Городею". Гуляў пераважна за дубль, а з кастрычніка не выхадзіў на поле з-за траўмы. У снежні 2019 года па заканчэнні кантракта пакінуў «Гарадзею».
У першай палове 2020 года заставаўся без каманды, а ў ліпені далучыўся да «Смалявічаў»Леонид Ханкевич присоединился к команде «Смолевичи» . Спачатку выхадзіў на замену, пазней стаў з’яўляцца ў стартавым складзе каманды. У снежні 2020 года пакінуў «Смалявічы»Футболисты покидают "Смолевичи".
У пачатку 2021 года трэніраваўся з «Крумкачамі» і брэсцкім «Дынама», а ў лютым стаў іграком «Смаргоні»Ханкевич и Бондаренко перешли в "Сморгонь", дзе чаргаваў выхады ў стартавым складзе і на замену. У ліпені 2021 года пакінуў клубХанкевич и Бондаренко ушли из "Сморгони". Пасля праходзіў прагляд у мазырскай «Славіі», а ў жніўні далучыўся да пінскай «Хвалі»Ханкевич подписал контракт с "Волной", дзе звычайна выхадзіў на замену. У снежні 2021 года па пагадненні бакоў пакінуў пінскі клуб"Волна" расторгла соглашения с Елезаренко и Ханкевичем.
У лютым 2022 года далучыўся да польскага клуба «Улацлавія»Sparing Włocłavia Włocławek - Kujawiak Kruszyn 13:2. Pierwsze transfery, а летам перабраўся ў «Куявяк» з КоваляСамые известные белорусы, не так давно уехавшие покорять польский "минор".
Дасягненні Пераможца Першай лігі чэмпіянату Беларусі: 2017 Пераможца Другой лігі чэмпіянату Беларусі: 2012
Статыстыка выступленняў СезонДывізіёнКлубКраінаМатчыГалы 2011 дубль Тарпеда-БелАЗ 14 0 2012 (2) Д3 Смалявічы-СТІ 8 1 2013 Д2 Смалявічы-СТІ 11 1 2014 Д2 Смалявічы-СТІ 25 3 2015 Д2 Смалявічы-СТІ 27 7 2016 Д2 Смалявічы-СТІ 24 2 2017 Д2 Прамень 30 15 2018 (1) Д2 Белшына 8 3 2018 (2) Д1 Прамень 10 1 2019 (1) Д1 Дняпро 12 1 2019 (2) Д1 Гарадзея 2 0 2020 (2) Д1 Смалявічы 14 3 2021 (1) Д1 Смаргонь 9 0 2021 (2) Д2 Хваля 12 0
Грамадзянская пазіцыя Пасля жорсткага разгону акцый пратэстаў, выкліканых масавымі фальсіфікацыямі на прэзідэнцкіх выбарах 2020 года, збіцця і катаванняў затрыманых пратэстоўцаў, разам з 92 іншымі беларускімі футбалістамі выступіў з асуджэннем гвалту ў Беларусі93 беларускія футбалісты выступілі з асуджэннем гвалту ВІДЭА.
Крыніцы
Катэгорыя:Футбалісты Беларусі Катэгорыя:Ігракі ФК Тарпеда-БелАЗ Катэгорыя:Ігракі ФК Смалявічы Катэгорыя:Ігракі ФК Прамень Мінск Катэгорыя:Ігракі ФК Белшына Катэгорыя:Ігракі ФК Дняпро Магілёў Катэгорыя:Ігракі ФК Гарадзея Катэгорыя:Ігракі ФК Смаргонь Катэгорыя:Ігракі ФК Хваля Пінск Катэгорыя:Ігракі ФК Улацлавія Улацлавак Катэгорыя:Ігракі ФК Куявяк Коваль