Філалагічны факультэт БДПУ імя М. Танка — структурнае падраздзяленне БДПУ імя М. Танка.
Гісторыя 30 снежня 1918 года на базе Мінскага настаўніцкага інстытута быў створаны Мінскі беларускі педагагічны інстытут. Размяшчаўся ў будынку былога Мінскага рэальнага вучылішча. Тэрмін навучання 4 гады. Складаўся з літаратурна-мастацкага, сацыяльна-гістарычнага, прыродазнаўчага, геаграфічнага, фізіка-хімічнага і фізіка-матэматычнага факультэтаў (цыклаў). На працягу 1919/20 навучальнага года факультэты рэарганізаваны ў літаратурна-гістарычны і геаграфічна-прыродазнаўчы факультэты з фізіка-хімічным і фізіка-матэматычным аддзяленнямі.
Пасля прыходу Чырвонай Арміі ў жніўні 1920 на базе Мінскага беларускага педагагічнага інстытута быў створаны Мінскі інстытут народнай адукацыі. Фактычна дзейнічалі 3 аддзяленні: 1-е для падрыхтоўкі педагогаў у дашкольныя ўстановы (тэрмін навучання 2 гады); 2-е для настаўнікаў пачатковых школ (3 гады); 3-е для настаўнікаў сярэдніх школ (4 гады). Ад 1 верасня 1921 у склад Мінскага белпедтэхнікума былі перададзены 1-е і 2-е аддзяленні, 3-я аддзяленне на працягу 1921—1922 было ўключана ў склад факультэта грамадскіх навук БДУ.
У 1922 годзе быў створаны педагагічны факультэт БДУ. Падрыхтоўка спецыялістаў па мове і літаратуры вялася ў рамках этнолага-лінгвістычнага аддзялення педфака Белдзяржуніверсітэта, з 1924 — літаратурна-лінгвістычнага аддзялення. У 1931 пастановай Савета Народных Камісараў БССР педфак Белдзяржуніверсітэта быў рэарганізаваны ў Беларускі дзяржаўны вышэйшы педагагічны інстытут.
У склад літаратурна-лінгвістычнага факультэта ўваходзілі тры кафедры: рускай і беларускай літаратуры, заходнееўрапейскай літаратуры, рускай і беларускай моў. У 30-я гады на факультэце працавалі яўрэйская і польская секцыя і літаратурна-выдавецкае аддзяленне. У 1934 у сувязі з утварэннем факультэта замежных моў быў перайменаваны ў факультэт мовы і літаратуры, які стаўся ядром будучага філалагічнага факультэта.
Пасля Вялікай Айчыннай вайны філалагічны факультэт аднавіў сваю працу, на двух яго аддзяленнях навучалася 170 студэнтаў. У 1956 факультэт стаў называцца гісторыка-філалагічным (апошні выпуск выкладчыкаў гісторыі, мовы і літаратуры быў у 1961). З 1957 факультэт рыхтуе спецыялістаў-прадметнікаў шырокага профілю — выкладчыкаў беларускай, рускай моў, беларускай, рускай літаратуры. Выпускам 1967 года такая спецыяльнасць завяршылася. У 1960 г. ажыццёўлены прыём з новым профілем падрыхтоўкі спецыялістаў — беларуская мова, літаратура і мастацтва; беларуская мова, літаратура і спевы. Літаратурна-музычнае аддзяленне філфака зрабіла апошні выпуск студэнтаў у 1972 г. 3 траўня 1991 на базе філалагічнага факультэта былі створаны дзве самастойныя структурныя адзінкі — факультэт беларускай філалогіі і культуры і факультэт рускай філалогіі.
Факультэт зноў утвораны ў 2010 г. як факультэт беларускай і рускай філалогіі шляхам аб’яднання факультэта беларускай філалогіі і культуры і факультэта рускай філалогіі. З 2015 г. — філалагічны факультэт.
Сучаснасць
Напрамкі навучання Беларуская мова і літаратура Беларуская мова і літаратура. Замежная мова Руская мова і літаратура Руская мова і літаратура. Замежная мова
Структура У складзе факультэта 3 кафедры: Кафедра Загадчык Кафедра мовазнаўства і лінгвадыдактыкі Дзмітрый Дзятко Кафедра беларускай і замежнай літаратуры Ірына Мішчанчук Кафедра замежных моў Вольга Шыманская
На факультэце дзейнічаюць 4 навукова-даследчыя лабараторыі.
Дэканы Васіль Васілевіч Барысенка (1932—1938) Раман Фёдаравіч Ляпіч (1938) Сцяпан Сямёнавіч КавальчукКавальчук, Сцяпан Сямёнавіч (кандыдат педагагічных навук ; 1891—1975) Міхаіл Арсеньевіч Лазарук (1968—1971) Леанід Пракопавіч Падгайскі (1971—1978)ЛЕАНІД ПАДГАЙСКІ — НАСТАЎНІК І ДАСЛЕДЧЫК: ДА 80-ГОДДЗЯ Анатоль Майсеевіч Бардовіч (1978—1991) Васіль Дзянісавіч Старычонак (з 2010)
Вядомыя асобы
Выкладчыкі Міхаіл Булахаў Анатоль Гіруцкі Мікола Шабовіч Фёдар Янкоўскі Міхась Лазарук Леанід Падгайскі Мікалай Васілеўскі
Выпускнікі Міхась Лазарук Мікалай Бірыла Віктар Каваленка Міхаіл Суднік Юзэфа Мацкевіч Аркадзь Куляшоў Сяргей Грахоўскі Міхаіл Булахаў Уладзімір Калеснік Мікалай Васілеўскі Павел Шуба Пімен Панчанка Васіль Івашын Фёдар Янкоўскі Леанід Падгайскі Эдзі Агняцвет Мікола Шабовіч Анатоль Вялюгін Аляксей Кулакоўскі Алесь Бачыла
Спасылкі Афіцыйны сайт філалагічнага факультэта БДПУ імя М. Танка.
БДПУ імя М. Танка Катэгорыя:Факультэты БДПУ імя М. Танка