Інстытут псіхалогіі БДПУ імя М. Танка – структурнае падраздзяленне БДПУ імя М. Танка.
Гісторыя У 1994 годзе ў БДПУ быў адкрыты факультэт прыкладной псіхалогіі.
На факультэце прыкладной псіхалогіі пачалася падрыхтоўка прафесійных псіхолагаў па чатырох спецыялізацыях: педагагічная псіхалогія, сацыяльная псіхалогія, псіхалогія сямейных адносін, псіхалогія прадпрымальніцкай дзейнасці; адкрыта аспірантура.
2 сакавіка 2001 года перайменаваны ў факультэт псіхалогіі.
1 верасня 2016 года на базе факультэта псіхалогіі быў адкрыты Інстытут псіхалогіі.
Сучаснасць Напрамкі навучэння Псіхалогія (Спецыялізацыі: «Педагагічная псіхалогія», «Сацыяльная псіхалогія», «Псіхалогія сямейных адносін» і «Псіхалогія прадпрымальніцкай дзейнасці») Практычная псіхалогія Структура У складзе інстытута 5 кафедраў: Кафедра Загадчык Кафедра агульнай і арганізацыйнай псіхалогіі дацэнт Алена Камкова Кафедра сацыяльнай і сямейнай псіхалогіі дацэнт Наталля Пузырэвіч Кафедра псіхалогіі адукацыі дацэнт Ала Музычэнка Кафедра псіхалагічнага забеспячэння прафесійнай дзейнасці дацэнт Мілана Бакуновіч Кафедра клінічнай і кансультатыўнай псіхалогіі дацэнт Аксана Шульга
На факультэце таксама дзейнічаюць Лабараторыя клінічнай псіхалогіі і псіхалагічнага кансультавання Навукова-адукацыйная лабараторыя псіхалогіі пазнавальных працэсаў
Кіраўніцтва Інстытута Дырэктар: Дзмітрый Дзякаў Намеснікі дырэктара: Вольга Дзеравянка Віктар Марозаў Кацярына Мацюшчанка
Спасылкі Афіцыйны сайт Інстытута псіхалогіі БДПУ імя М. Танка.
Псіхалогіі Катэгорыя:1994 год у Мінску Катэгорыя:З’явіліся ў 1994 годзе