Гродзенскі піўзавод — колішняя беларуская кампанія па вытворчасці піва, якая была размешчана ў Гродна. З 2020 года комплекс будынкаў знаходзіцца на рэканструкцыі пад шматфункцыянальны комплекс з музеем, рэстарацыяй і міні-броварам. Праектам прадугледжваецца выяўленне рэшткаў надрэчнага фасада палаца Сапегаў канца XVII ст..
Гісторыя
Палац у XVII—XVIII стст. Архітэктурны помнік XVII ст., першапачаткова палац Сапегаў, потым Агінскіх на тэрыторыі гістарычнага раёна Падол (Ніжні горад). Будынак пазначаны на карце Гродна 1665 годаНа гродзенскім бруку / Андрэй Вашкевіч. — Гродна: «ЮрСаПринт», 2012. — С. 27—33. — 100 с.: іл. ISBN 978-985-90264-10-12.
У 1706 годзе палац належаў троцкаму ваяводзе Юзафу Агінскаму, у 1750-1770-я — польнаму пісару літоўскаму, будучаму вялікаму гетману літоўскаму Міхалу Казіміру Агінскаму. У 1779 годзе будынак набыў гродзенскі маршалак Казімір Вольмер, у 1789 годзе ўладальнікам стаў літоўскі канцлер Аляксандр Сапега, у 1801 годзе купіў граф Міхал ДзяконскіМБА-ИНВЕСТМЕНТ — История. grodnobrowar.by.
XIX ст.: Перабудова пад бровар дынастыі Кунцаў
Пасля падзелаў Рэчы Паспалітай будынкам як складам тавараў карысталіся гродзенскія купцы. У пачатку 1860-х гадоў будынкам валодаў Ошар Вільнер, які заснаваў тут бровар«Лагер» па чэшскіх рэцэптах, самагубства і 6 млн бутэлек. Чым праславіліся першыя ўладальнікі гродзенскага піўзавода. Hrodna.life. З 1868 года ўладальнікам будынка стаў аўстрыйскі купец Юзаф Кунц (Восіп Кунц на расійскі манер) і трымаў там невялікі піваварны завод. Актыўная вытворчасць піва пачалася пасля ўстаноўкі соладавай вежы ў 1877 годзе. У падзямеллях былога палаца адбываўся працэс ферментацыі піва, там жа яно захоўвалася ў дубовых бочках. На бровары Кунца працавала 18 чалавек — гэта быў самы буйны піўзавод Гродна ў 1870-яГродзенскі Бровар . Harodnia.com.
Юзаф Кунц у 1897 годзе перадаў кіраванне заводам сваім сынам Ігнацію і Францу. Пад іх кіраўніцтвам якасць піва пагоршылася. У 1911 годзе расследаванне паказала, што Ігнацій Кунц у кожную варку дадаваў 18 пудоў цукру, што павялічвала канчатковы выхад прадукту, але пагаршала яго якасць.
XX ст.: Перапродажы, нацыяналізацыя і банкруцтва У 1912 годзе Ігнацій Кунц памёр і бровар выставілі на продаж. Яго набыў Браніслаў Краткоўскі, які хутка здолеў выправіць рэпутацыю завода і павялічыць аб’ём вытворчасці. Аднак прадпрыемства Краткоўскага не перажыло Першай сусветнай вайны. Нямецкая адміністрацыя вывезла частку абсталявання ў Германію.
З 1918 года завод належыць Юдалю Марголісу. Прадукцыя бровара ў 1920-я гады ацэньвалася, калі верыць тагачасным газетам, вельмі нізка. Сітуацыя выправілася пасля банкруцтва сям’і Марголісаў і выкупу завода варшаўскім гандлёва-прамысловым таварыствам «Horacy Heller» у 1933 годзе.
Пасля далучэння Гродна да БССР завод нацыяналізавалі. У 1950-я гады правялі яго рэканструкцыю. З часам абсталяванне і тэхналогіі састарэлі. Да 1990-х гадоў якасць гродзенскага піва знізілася, завод пачаў губляць пазіцыі. Часткова ратавалі яго загараджальныя пошліны, піўзавод быў манапалістам рынку. Аднак, па вяртанні на рынак Беларусі піўных гігантаў, практычна адразу аказаўся ў даўгах. У 2007 годзе расійская «» разглядала куплю піўзавода пад рэканструкцыю, аднак урэшце адмовілася ад ідэі.
Летам 2007 года Гродзенскі піўзавод зварыў апошняе сваё піва. Адной з прычын закрыцця было, між іншым, патрабаванне вынесці вытворчасць за межы горада, замацаванае ў планах рэканструкцыі цэнтра Гродна. Справу аб банкруцтве прадпрыемства завялі ў лістападзе 2010 года, на той момант у прадпрыемства было каля 40 крэдытораў і пазыкі ў памеры каля 1 млрд недэнамінаваных рублёў. Ліквідацыя прадпрыемства расцягнулася, канчаткова яго ліквідавалі і выкраслілі з Адзінага дзяржаўнага рэестру 27 сакавіка 2014 года.
Спробы адраджэння і рэканструкцыя
У 2012 годзе завод прададзены зарэгістраванай у Барысаве сумеснай расійска-беларускай кампаніі «Экапрамэнерга», якая планавала адрэстаўрыраваць і мадэрнізаваць стары бровар, адкрыць музей піва. Аднак працы не праводзіліся, з завода была вывезена большая частка металічнага абсталявання і канструкцый, якія можна было спілаваць — бочкі для сусла, трубы, лесвіцы. Пасля завод перадалі новастворанай фірме «ЖаВаС-Інвест», у якой былі фактычна тыя ж уладальнікі, што і ў папярэдняга пакупніка. Але новы ўладальнік ужо не нёс абавязацельстваў па ахове гістарычнай каштоўнасці і ўцягванні яе ў камерцыйную дзейнасць. У выніку завод быў пакінуты інвестарам. У лютым 2017 года эканамічны суд Гродзенскай вобласці вярнуў завод дзяржаве«Падвалы даходзяць да сярэдзіны Нёмана». Паглядзіце, як ідзе рэканструкцыя гродзенскага піўзавода. Hrodna.life. Будынак зноў выставілі на продаж. 21 мая 2017 года на піўзаводзе здарыўся пажарПажар на гродзенскім піўзаводзе: сумны канец слаўнай гісторыі? Hrodna.life.
У 2020 годзе комплекс будынкаў піўзавода купіла з аўкцыёну фірма ТАА «МБА Інвестмент» — рэзідэнт СЭЗ «Гроднаінвест» з польскім капіталамООО «МБА Инвестмент» зарегистрировано в качестве резидента парка «Августовский канал». grodnoinvest.by. Пасля рэканструкцыю комплекс мусіць пераўтварыцца ў бізнес-цэнтр з гатэлем, музеем гісторыі гродзенскага піва, мініброварам, фудкортам і гандлёвымі кропкаміМБА-ИНВЕСТМЕНТ — О нас. grodnobrowar.by.
Першапачатковыя візуалізацыі праекту паказвалі ідэю рэканструкцыі галоўнага будынка ў абліччы піўзавода XIX стагоддзя з фрагментарным раскрыццём зандажамі захаваных элементаў першапачатковых фасадаў. Пасля правядзення даследаванняў было прынята рашэнне аб неабходнасці максімальнага выяўлення рэстаўрацыйнымі прыёмамі фасада магнацкай рэзідэнцыі XVII ст., які захаваўся ў аб’ёме будынка піўзавода Кунца ХІХ ст. Навуковы кіраўнік праекта архітэктар-рэстаўратар Забела Раман.
Да сярэдзіны чэрвеня 2023 года на тэрыторыі комплексу знеслі ўсе будынкі савецкай эпохі. Падчас рэстаўрацыйных работ адкрыты аркі палацавых лоджый з боку Нёмана, адноўлены часткова страчаныя пілястры першапачатковага фасада, раскапаныя раней недаследаваныя падвалы. Адноўленыя таксама архітэктурныя элементы ХІХ ст., дададзеныя ў працэсе будаўніцтва піўзавода, але якія адсутнічалі да моманту пачатку рэканструкцыі.
Аб’ект плануецца здаць у трэцім квартале 2026 года.
Спасылкі
Катэгорыя:Прадпрыемствы Гродна Катэгорыя:Піваварныя кампаніі Беларусі