Мікалай Аляксеевіч Шацілаў ( — ) — архітэктар[Мікалай Аляксеевіч Шацілаў Барановский Г. В. Юбилейный сборник сведений о деятельности бывших воспитанников Института гражданских инженеров (Строительного училища) 1842—1892. С. 377].

Біяграфія

Дзяцінства і адукацыя

Нарадзіўся ў 1838 годзе.

У 1852 годзе паступіў у Пецярбургскае будаўнічае вучылішча. Выпушчаны ў 1861 годзе, скончыўшы курс з чынам калежскага сакратара.

Прафесійная дзейнасць

Быў прызначаны ў курскую будаўнічую і дарожную камісію. У 1866 годзе прызначаны малодшым інжынерам уладзімірскага будаўнічага аддзялення. Праз два гады прылічыўся да Тэхнічна-будаўнічага камітэта, а ў 1870 годзе прызначаны малодшым інжынерам наўгародскага будаўнічага аддзялення. У 1878 годзе М. Шацілаў заняў пасаду губернскага архітэктара ў Мінску, у наступным годзе пераведзены ў г. Тулу, дзе служыў да канца жыцця.

Літаратура

Фотографы Смоленщины 1858—1918 гг. Творчество. Биографический справочник (у выданні змешчана фота архітэктара)

Катэгорыя:Архітэктары Расійскай імперыі Катэгорыя:Архітэктары Беларусі Катэгорыя:Архітэктары XX стагоддзя Катэгорыя:Архітэктары XIX стагоддзя Катэгорыя:Архітэктары Расіі Катэгорыя:Архітэктары Мінска Катэгорыя:Мінскія губернскія архітэктары Катэгорыя:Архітэктары Тулы