Капліца Святой Праведнай Ганны — праваслаўная капліца ў аг. Лыцавічы Вілейскага раёна Мінскай вобласці. З’яўляецца прыпісной да прыходу Свята-Успенскай царквы ў в. Спягла.

Гісторыя Ні ў Чурлёнах, ні ў Лыцавічах раней ніколі царквы не было. Сродкі на будаўніцтва вернікі збіралі талакой, асабліва дапамагала армянская дыяспара, у прыватнасці сям’я бізнесмена Самвела АвецянаУ в. Лыцавічы з’явілася новая царква (ВІДЭА) // VIALEJKA.INFO. Будавалася з цэглы, з 2009 па 2012 гады, па праекце архітэктара Мікалая Лук’янчыка. Асвечана 26 лістапада 2012 года вікарыем Мінскай епархіі, уладыкай Веньямінам26 лістапада ў Лыцавічах асьвяцяць храм // VIALEJKA.INFO.

Архітэктура

Крыжападобнае ў плане збудаванне з падоўжана-восевай кампазіцыяй: паслядоўна размешчаны прытвор, квадратны ў плане цэнтральны аб’ём і прамавугольная алтарная частка. У завяршэнні даха — цыліндрычны барабан з цыбулепадобнай галоўкай. Франтальны фасад вылучаны двухсхільнай навіссю на 2 падпорных слупах.

Літаратура

Спасылкі

Вілейскі райвыканкам Капліца Святой Праведнай Ганны (Лыцавічы) на сайце Маладзечанскай епархіі

Катэгорыя:2012 год у Беларусі Катэгорыя:Храмы Святой Ганны Катэгорыя:Капліцы Мінскай вобласці Катэгорыя:Культавыя збудаванні Вілейскага раёна Катэгорыя:Лыцавічы Катэгорыя:Будынкі і збудаванні Мікалая Лук’янчыка