Фёдар Міхайлавіч Стралец (1910—1944) — удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза, стралок 1090-га стралковага палка 323-й стралковай дывізіі 3-й арміі 1-га Беларускага фронту, чырвонаармеец.
Біяграфія Нарадзіўся 1 кастрычніка 1910 года ў вёсцы Навумаўка (цяпер Карукіўскага раёна Чарнігаўскай вобласці Украіны) ў сям’і селяніна. Украінец.
Працаваў лесарубам у лясніцтве. У 1932 годзе прызваны ў шэрагі Чырвонай Арміі. У 1933 годзе дэмабілізаваўся. Другі раз прызваны ў снежні 1943 года. З гэтага ж часу ў дзеючай арміі. Ваяваў на 1-м Беларускім фронце.
Падчас аперацыі «Баграціён», 24—30 чэрвеня 1944 года стралок 1090-га стралковага палка чырвонаармеец Ф. М. Стралец, удзельнічаючы ў баях за вёску Вялікае Ляда Рагачоўскага раёна Гомельскай вобласці і вёску Залітвінне Кіраўскага раёна Магілёўскай вобласці, агнём з кулямёта адбіў некалькі контратак праціўніка, тым самым нанёс яму значны ўрон у жывой сілеОперация «Багратион», освобождение Белоруссии ..
30 чэрвеня 1944 года чырвонаармеец Фёдар Міхайлавіч Стралец загінуў у баі.
Памяць
Імем Фёдара Міхайлавіча названа вуліца ў Гомелі, матэрыялы аб ім захоўваюцца ў Гомельскім абласным краязнаўчым музеіПосольство України в Республіці Білорусь. Публікації (укр.).. Імем Героя названы вуліцы ў Чарнігаве (рашэннем Чарнігаўскага гарвыканкама Савета дэпутатаў працоўных) і вёсцы Навумаўка. У 1966 годзе была выпушчана паштовая марка СССР у гонар Ф. М. Стральца.
Узнагароды
Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 24 сакавіка 1945 года за ўзорнае выкананне баявых заданняў камандавання і праяўленыя пры гэтым мужнасць і гераізм радавому Фёдару Міхайлавічу Стральцу пасмяротна прысвоена званне Героя Савецкага Саюза. Узнагароджаны ордэнам Леніна, медалямі.
Спасылкі Стралец, Фёдар Міхайлавіч. Сайт «Героі краіны». Козюківський раён. Видатні землякі (укр.) .
Катэгорыя:Пехацінцы Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Загінулі ў баях Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Нарадзіліся ў Чарнігаўскай вобласці