Эдвардас Гуда́вічус (; , Каўнас — , Вільнюс) — літоўскі гісторык. Для яго прац былі характэрны ігнараванне беларускай дзяржаўнасці (Полацкае і іншыя княствы), адмаўленне існавання самастойнай беларускай нацыіАляксандр Груша. Аляксандр Груша. Крытычныя нататкі з нагоды новай працы Э. Гудавічуса. // Беларускі гістарычны агляд, 2007 год, Т.14 Сш.1-2.
Біяграфія Нарадзіўся 6 верасня 1929 года ў Коўні.
Скончыў Ковенскі політэхнічны інстытут у 1953 годзе, працаваў інжынерам. Скончыў гістарычны факультэт Віленскага ўніверсітэта (1968), з 1972 — кандыдат, з 1989 — доктар гістарычных навук (цяпер — габілітаваны доктар гуманітарных навук), з 1991 — прафесар. З 1974 года працаваў у Інстытуце гісторыі АН Літвы.
Слынны спецыяліст па гісторыі Літвы XIII—XVI стагоддзяў. Даследаваў сацыяльна-эканамічную і палітычную гісторыю, матэрыяльную і духоўную культуру Літвы, этнагенез і этнічную гісторыю балтаў, гістарыяграфію Прыбалтыкі феадальнага перыяду, праблемы крыніцазнаўства, дыпламатыкі і інш. Асноўныя працы прысвечаны праблемам узнікнення і фармавання Вялікага Княства Літоўскага, ваенна-палітычным адносінам Літвы з Тэўтонскім ордэнам, статутам Вялікага Княства Літоўскага. Аўтар манаграфій «Меткі ўласнасці і знакі ў Літве ў XVII—XX стст.» (1980), «Войны крыжакоў у Прыбалтыцы і Літве ў XIII ст.» (1989), «Узнікненне гарадоў у Літве» (1991), кнігі «Гісторыя Літвы ад старажытных часоў да 1569 г.», шматлікіх артыкулаў.
Памёр 27 студзеня 2020 года ў Вільні.
Погляды і дзейнасць Прытрымліваўся старой (XIX стагоддзя) версіі пра літоўскае заваяванне беларускіх земляў. Паводле згаданай канцэпцыі маскавіты вызвалілі беларусаў з-пад літоўскага прыгнётуАлесь Краўцэвіч. Кніга Гудавічуса — праява летувіскай гістарычнай экспансіі ў Беларусь // Беларуская служба «Радыё Свабода», праграма «Вольная студыя» ад 8 кастрычніка 2006 г..
У сваёй апошняй кнізе «Гісторыя Літвы» (больш за 700 старонак, наклад 5000 асобнікаў), выдадзенай у Маскве пры падтрымцы літоўскай амбасады і расійскіх фундатараў, не прызнаваў існаванне беларусаў як народа хоць бы ў XVI стагоддзі, называючы іх адарванымі ад Масковіі русінамі.
Вядомае інтэрв’ю Гудавічуса датычна беларусаў і сучаснай беларускай гістарыяграфіі«Это — политика нищих». В гостях — историк Эдвардас Гудавичюс, перевод Т. Баранаускаса // Dienovidis. 1995 04 21. Nr. 16, p. 2, 4.:
Крытыка Беларускі гісторык Аляксандр Краўцэвіч паказвае на тое, што ў кнігах Гудавічуса прысутнічае мноства падтасовак і маніпуляцый фактамі, а свае гістарычныя падагульненні літоўскі гісторык робіць на падставе колішніх уласных асабістых меркаванняў, якія з цягам часу пачынае падаваць як ужо даведзеныя факты.
У сваіх кнігах Гудавічус імкнуўся ігнараваць беларускую гістарыяграфію, гэтак у літоўскай версіі кнігі «Гісторыя Літвы» няма спасылак на працы беларускіх гісторыкаў. Яны з’явіліся толькі ў расійскім выданні па патрабаванні маскоўскіх выдаўцоў і навуковых рэдактараў.
Беларускі гісторык Аляксандр Груша падкрэслівае, што Гудавічус замест вывучэння гісторыі мадэлюе яе ў адпаведнасці са старымі гістарыяграфічнымі і сучаснымі літоўскімі грамадскімі стэрэатыпамі ды ідэямі, логіка і факты прыносяцца ў ахвяру ідэі, а тлумачэнні вельмі падобныя да тых, якія дае сучасны журналіст цяперашнім палітычным і ваенным падзеям з пункту гледжання сённяшняга дня і «гістарычнай неабходнасці».
Бібліяграфія
Гудавичюс, Эдвардас. История Литвы. Т.1. с древнейших времен до 1569 года. M.: BALTRUS, 2005, 679 c. ISBN 5-94953-029-2 Gudavičius Edvardas. Mindaugas. — Vilnius, 1998. Gudavičius Edvardas. Lietuvos istorija. T. 1: Nuo seniausių laikų iki 1569 metų. — V., 1999. Gudavičius, Edvardas. Ar būta lietuviškojo tamplierių bylos varianto? / Edvardas Gudavičius // Europos idėja Lietuvoje: istorija ir dabartis / Lietuvos istorijos institutas. Vilnius: LII l — kla, 2002. ISBN 9986-780-47-0. — С. 33-43. Gudavičius, Edvardas. Aukščiausiasis kunigaikštis / Edvardas Gudavičius // Visuotinė lietuvių enciklopedija. T. 2: Ar-Be. Vilnius: Mokslo ir enciklopedijų leidybos inst., 2002. ISBN 5-420-01486-6. — С. 222. Gudavičius, Edvardas. Azijinis gamybos būdas / Edvardas Gudavičius // Visuotinė lietuvių enciklopedija. T. 2: Ar-Be. Vilnius: Mokslo ir enciklopedijų leidybos inst., 2002. ISBN 5-420-01486-6. — С. 391. Gudavičius, Edvardas. Bajorystės įrodymo nuostatai / Edvardas Gudavičius // Visuotinė lietuvių enciklopedija. T. 2: Ar-Be. Vilnius: Mokslo ir enciklopedijų leidybos inst., 2002. ISBN 5-420-01486-6. — С. 461. Gudavičius, Edvardas. Bajorų savivalda / Edvardas Gudavičius // Visuotinė lietuvių enciklopedija. T. 2: Ar-Be. Vilnius: Mokslo ir enciklopedijų leidybos inst., 2002. ISBN 5-420-01486-6. — С. 462. Gudavičius, Edvardas. Bajorų vadovas, bajorvedis / Edvardas Gudavičius // Visuotinė lietuvių enciklopedija. T. 2: Ar-Be. Vilnius: Mokslo ir enciklopedijų leidybos inst., 2002. ISBN 5-420-01486-6. — С. 462. Gudavičius, Edvardas. Baltų žemių konfederacijos / Edvardas Gudavičius // Visuotinė lietuvių enciklopedija. T. 2: Ar-Be. Vilnius: Mokslo ir enciklopedijų leidybos inst., 2002. ISBN 5-420-01486-6. — С. 587. Gudavičius, Edvardas. Bardys / Edvardas Gudavičius // Visuotinė lietuvių enciklopedija. T. 2: Ar-Be. Vilnius: Mokslo ir enciklopedijų leidybos inst., 2002. ISBN 5-420-01486-6. — С. 646. Gudavičius, Edvardas. Baronas / Edvardas Gudavičius, Vytautas Spečiūnas // Visuotinė lietuvių enciklopedija. T. 2: Ar-Be. Vilnius: Mokslo ir enciklopedijų leidybos inst., 2002. ISBN 5-420-01486-6. — С. 669. Gudavičius, Edvardas. Batoras Steponas / Edvardas Gudavičius, Algirdas Matulevičius // Visuotinė lietuvių enciklopedija. T. 2: Ar-Be. Vilnius: Mokslo ir enciklopedijų leidybos inst., 2002. ISBN 5-420-01486-6. — С. 711. Gudavičius, Edvardas. A short survey of the First Statute of Lithuania / Edvardas Gudavičius // The Statute of Lithuania. 1529. Vilnius: Artlora, 2002. ISBN 9955-508-04-3. — С. 15-43. Gudavičius, Edvardas. ---- / Edvardas Gudavičius. Vilnius, 2002. 116 с. ISBN 9955-445-55-6. Gudavičius, Edvardas. The Ruthenians / Edvardas Gudavičius // The peoples of the Grand Duchy of Lithuania. Vilnius: Aidai, 2002. ISBN 9955-445-52-1. — С. 45-56. Gudavičius, Edvardas. Die Krönung des König Mindaugas: eine europäische Ausnahme / Edvardas Gudavičius // Fortsetzung folgt: essays über Litauen und Europa. Vilnius: Inter Nos, 2002. ISBN 9955-9463-4-2. — С. 11-16. Gudavičius, Edvardas. Lietuvos europėjimo keliais: istorinės studijos / Edvardas Gudavičius; sudarė: Alfredas Bumblauskas, Rimvydas Petrauskas. Vilnius, 2002. 383 с. ISBN 9955-445-42-4 Gudavičius, Edvardas. Statuta Lithuaniae / vertė Edvardas Gudavičius // The Statute of Lithuania. 1529. Vilnius: Artlora, 2002. ISBN 9955-508-04-3. С 203—262. Gudavičius, Edvardas. Pirmasis Lietuvos Statutas / iš gudų kalbos vertė Edvardas Gudavičius // The Statute of Lithuania. 1529. Vilnius: Artlora, 2002. ISBN 9955-508-04-3. — С. 141—201. Gudavičius, Edvardas. The Grand Duchy of Lithuania / Edvardas Gudavičius // The Statute of Lithuania. 1529. Vilnius: Artlora, 2002. ISBN 9955-508-04-3. — С. 45-65. Gudavičius, Edvardas. Lietuviai barzdočiai dūmoja / Edvardas Gudavičius // Kultūros barai : Kultūros ir meno mėnesinis žurnalas. Vilnius: Kultūros barai.2002, № 8/9, ISSN 0134-3106. — С. 23-26. Gudavičius, Edvardas. Brunonas Kverfurtietis ir Lietuva //1009 metai: Šv. Brunono Kverfurtiečio misija. Vilnius: Aidai, 2006, p 9 −65. Lietuvos akto promulgacijos kelias: nuo Vytauto kanceliarijos iki Lietuvos Metrikos: mokslinė studija. Vilnius: VU l — kla, 2006. 79 с. Litauens Mitglif bei seinem Eintritt in die EuropäischeUnion // Jahrestagung 2004. Suvažiavimo darbai. /Herausgeber: Litauisches Kulturinstitut. Lampertheim, 2005, С. 29-46. URL: http://www.LitauischesKulturinstitut.de
Крыніцы
Літаратура Гудавічус Эдвардас.
Спасылкі
Катэгорыя:Гісторыкі Літвы Катэгорыя:Дактары гістарычных навук Катэгорыя:Выпускнікі Віленскага ўніверсітэта